Закрыть
image description
XXVIII Международный форум по информационно-коммуникационным технологиям "ТИБО-2022".
XXVIII Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "ТИБО-2022".
XXVIII International Forum on Information and Communication Technologies "TIBO-2022".
image description
image description
Выставка книг ЦНБ НАН Беларуси к конференции РИНТИ-2019. Фото Л. Тупчиенко-Кадыровой
Выстава кніг ЦНБ НАН Беларусі да канферэнцыі РИНТИ-2019. Фота Л. Тупчыенка-Кадыравай
Exhibition of books of the CSL of the NAS of Belarus for the RINTI-2019 conference. Photo by L. Tupchienko-Kadyrova
image description
На «Славянском базаре». Витебск. Фото А. Хитрова. БЕЛТА
На «Славянскім базары». Віцебск. Фота А. Хітрова. БЕЛТА
On the «Slavyanskiy bazar». Vitebsk. Photo by A. Khitrov. BELTA
image description
Национальная библиотека Беларуси. Фото Л. Тупчиенко-Кадыровой
Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Фота Л. Тупчыенка-Кадыравай
National Library of Belarus. Photo by L. Tupchiienko-Kadyrova
image description
Арт-центр Марка Шагала. Витебск. Фото А. Хитрова. БЕЛТА
Арт-цэнтр Марка Шагала. Віцебск. Фота А. Хітрова. БЕЛТА
Art Center Marc Chagall. Vitebsk. Photo by A. Khitrov. BELTA
image description
Бизнес-форум. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Бізнес-форум. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Business Forum. Photo by O. Manchuk. BELTA

2023 - Год міру і стварэння

У мэтах кансалідацыі беларускага народа, умацавання ў грамадстве ідэй міру і стваральнай працы як галоўных умоў развіцця беларускай дзяржавы Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 2023 год аб'яўлены Годам міру і стварэння. Адпаведны Указ № 1 ад 1 студзеня 2023 года падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Аб аб'яўленні 2023 года Годам міру і стварэння.

Ключавымі кірункамі будуць з'яўляцца ўдасканаленне сістэмы ваенна-патрыятычнага выхавання насельніцтва, прасоўванне мірных ініцыятыў грамадзян і грамадскасці, садзейнічанне міжканфесійнаму дыялогу, які забяспечвае мір і згоду ў беларускім грамадстве, дэманстрацыя пераваг беларускай эканамічнай мадэлі ва ўмовах глабальнай турбулентнасці, пазіцыянаванне стваральнай працы як галоўнай умовы развіцця беларускай дзяржавы.

Такая тэматыка дасць магчымасць умацаваць успрыманне Беларусі як краіны міру, бясспрэчная каштоўнасць якой для насельніцтва з'яўляецца важкім аргументам у дасягненні згоды па іншых важнейшых пытаннях грамадскага жыцця. Беларускім адказам на мілітарызацыю ў еўрапейскім рэгіёне стане мірная стваральная праца суайчыннікаў.

1 лютага 2023 г. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 93 зацверджаны Рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2023 годзе Года міру і стварэння. Усяго ў рэспубліканскі план уключана 68 розных мерапрыемстваў, якія адлюстроўваюць ініцыятывы ў гонар важных падзей у гісторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама мерапрыемствы, накіраваныя на кансалідацыю беларускага грамадства на аснове ідэй міру і стварэння, удасканаленне сістэмы ваенна-патрыятычнага выхавання насельніцтва, прасоўванне мірных ініцыятыў грамадзян і грамадскасці, садзейнічанне міжканфесійнаму і міжнацыянальнаму дыялогу ў беларускім грамадстве, пазіцыянаванне стваральнай працы як галоўнай умовы развіцця беларускай дзяржавы. Шэраг мерапрыемстваў прадугледжвае інфармацыйнае суправаджэнне Года міру і стварэння ў сродках масавай інфармацыі і інтэрнэт-рэсурсах.