Закрыть
image description
Дворцово-парковый комплекс Радзивиллов. Несвиж. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў. Нясвіж. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Palace and park complex Radziwill. Nesvizh. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Белорусские народные обряды. Фото БЕЛТА
Беларускія народныя абрады. Фота БЕЛТА
Belarusian folk rites. BELTA photo
image description
Народный обряд «Русалье». Любанский район. Фото БЕЛТА
Народны абрад "Русалле». Любанскі раён. Фота БЕЛТА
The folk rite of "Rusalier". Lyubansky district. BELTA photo
image description
Вечерний Минск. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Вячэрні Мінск. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Evening Minsk. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
День защитников Отечества. Минск. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Дзень абаронцаў Айчыны. Мінск. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Defenders of the Fatherland Day. Minsk. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Вручение премии "За духовное возрождение" коллективу Национального художественного музея. Фото Н. Петрова. БЕЛТА
Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" калектыву Нацыянальнага мастацкага музея. Фота М. Пятрова. БЕЛТА
Presentation of the award "For spiritual revival" team of the National Art Museum. Photo by N. Petrov. BELTA
image description
Празднование Дня независимости в Гомеле. Фото БЕЛТА
Святкаванне Дня незалежнасці ў Гомелі. Фота БЕЛТА
Celebration of Independence Day in Gomel. BELTA photo
image description
Мирский замок. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Мірскі замак. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Mir Castle. Photo by M. Gucek. BELTA

Люты

Брэсцкі камбінат будаўнічых матэрыялаў, ААТ (1971) – 50 гадоў з часу стварэння.

Віцебская бройлерная птушкафабрыка, ААТ, прамысловае прадпрыемства па вытворчасці мяса птушкі (1981) – 40 гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю 1-й чаргі фабрыкі.

1 – Зянькевіч Рамуальд Сымонавіч (1811, Віленская губерня – 1868), этнограф, фалькларыст, археолаг, краязнавец, педагог – 210 гадоў з дня нараджэння.

1 – Мінскі абласны драматычны тэатр(г. Маладзечна; 1991) – 30 гадоў з часу стварэння.

3 – Сакалоў Сяргей Міхайлавіч (1946), вучоны ў галіне медыцынскай гігіены, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, выдатнік аховы здароўя, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола, прэміі НАН Беларусі (2003, 2007) – 75 гадоў з дня нараджэння.

4 – Пінчук Мікалай Рыгоравіч (1921, Бабруйскі раён – 1978), ваенны дзеяч, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, заслужаны лётчык-выпрабавальнік, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.

5 – Шабайлаў Віктар Іванавіч (1931, Шклоўскі раён – 2018), вучоны-юрыст, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

7 – Еўлашоўскі (Еўлашэўскі) Фёдар Міхайлавіч (1546, г. Ляхавічы – пасля 1616 ці 1619), грамадскі дзеяч, пісьменнік-мемуарыст – 475 гадоў з дня нараджэння.

7 – Зямкевіч Рамуальд Аляксандравіч (1881–1943 ці 1944), бібліяфіл, бібліёграф, які падрыхтаваў і выдаў першы спецыялізаваны бібліяграфічны даведнік на беларускай мове “Беларуская бібліяграфія” (1910), этнограф, гісторык беларускай літаратуры – 140 гадоў з дня нараджэння.

7 – Пола Вера Мікалаеўна (1901, г. Мінск – 1989), актрыса тэатра і кіно, народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1952) – 120 гадоў з дня нараджэння.

7 – Ляўданскі Уладзімір Аляксандравіч (1911, Чэрвеньскі раён – 1973), пісьменнік, перакладчык – 110 гадоў з дня нараджэння

7 – Мельнікава Тамара Леанідаўна (1941), віяланчэлістка, заслужаная артыстка Беларусі, педагог – 80 гадоў з дня нараджэння.

8 – Мележ Іван Паўлавіч (1921, Хойніцкі раён – 1976), пісьменнік, грамадскі дзеяч, народны пісьменнік Беларусі, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа (1962), Ленінскай прэміі (1972), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1976) – 100 гадоў з дня нараджэння.

9 – Зарыцкі Эдуард Барысавіч(1946–2018), кампазітар, народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1998) – 75 гадоў з дня нараджэння.

9 – Фядосік Віктар Анатольевіч (1951, Лунінецкі раён), вучоны-гісторык, лаўрэат прэміі БДУ імя акадэміка У.І. Пічэты (2003), выдатнік адукацыі Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

10 – Кагнавіцкі Казімір (1746, Ковенскі павет – 1825), гісторык, педагог – 275 гадоў з дня нараджэння.

12 – Касцюшка Андрэй Тадэвуш Банавентура (ахрышчаны 12.02.1746, Івацэвіцкі раён – 1817), дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г. у Польшчы, Беларусі і Літве, удзельнік вайны за незалежнасць ЗША – 275 гадоў з дня нараджэння.

12 – Дрынеўскі Міхаіл Паўлавіч (1941, Лельчыцкі раён, г. Мінск –   2020), харавы дырыжор, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча, народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982), прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (1997), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2001) і Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (2015) – 80 гадоў з дня нараджэння.

13 – Ізворска-Елізар’ева Маргарыта Мікалаеўна (1946), рэжысёр оперы, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

14 – Цімчук Іван Мацвеевіч (1901–1982), дзяржаўны дзеяч Беларусі, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыятычнага падполля і партызанскага руху ў Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 120 гадоў з дня нараджэння.

14 – Цвяткоў Юрый Мікалаевіч (1941–2011), кінарэжысёр, аператар, сцэнарыст, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) – 80 гадоў з дня нараджэння.

14 – Русецкі Анатоль Максімавіч (1951, г. Барысаў), вучоны ў галіне радыёэлектронікі і электроннага машынабудавання, дзяржаўны дзеяч Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) – 70 гадоў з дня нараджэння.

15 – Каліноўскі Валяр’ян Валяр’янавіч (1896–1941), артыст оперы (барытон), заслужаны артыст Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.

15 – Паплаўскі Георгій Георгіевіч (1931–2017), графік, жывапісец, народны мастак Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, акадэмік НАН Беларусі і Расійскай Акадэміі мастацтваў, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1970), Міжнароднай прэміі імя Дж. Неру (1974), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002), прэміі Саюзнай дзяржавы (2012) – 90 гадоў з дня нараджэння.

15 – Дашкоў Яўген Іванавіч (1941), расійскі і беларускі акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

17 – Крэмко Віталь Ільіч (1941, Карэліцкі раён – 2009), спецыяліст у галіне сельскагаспадарчай вытворчасці, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі, Герой Беларусі (2001) – 80 гадоў з дня нараджэння

17 – Рэмез Яўген Якаўлевіч (1896, г. Мсціслаў – 1975), украінскі вучоны-матэматык, член-карэспандэнт АН Украіны – 125 гадоў з дня нараджэння.

17 – Вашчанка Канстанцін Гаўрылавіч (1961), графік, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2016) – 60 гадоў з дня нараджэння.

17 – Інстытут аховы раслін, рэспубліканскае навуковае даччынае ўнітарнае прадпрыемства (Мінскі раён; 1971) – 50 гадоў з часу стварэння.

18 – Нагорскі Ігар Станіслававіч (1931, г. Бабруйск – 2006), вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі, акадэмік НАН Беларусі, УАСГНІЛ – 90 гадоў з дня нараджэння.

19 – Сялянская рэформа 1861, буржуазная рэформа, якая скасавала прыгоннае права і паклала пачатак капіталістычнай фармацыі ў Расійскай Імперыі, у т.л. у Беларусі (1861) – 160 гадоў з пачатку правядзення.

19 – Вашчак Яраслаў Антонавіч (1921–1989), дырыжор, народны артыст СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990) – 100 гадоў з дня нараджэння.

19 – Стэфановіч Сяргей Канстанцінавіч (1941, Нясвіжскі раён), акцёр, рэжысёр, заслужаны работнік культуры Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

20 – Кузняцоў Уладзілен Аляксандравіч (1931–2008), вучоны ў галіне геалагічных навук, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат прэміі НАН Беларусі (1999) – 90 гадоў з дня нараджэння.

21 – Шафранава Тамара Аляксандраўна (1946, г. Віцебск), выканаўца на балалайцы, дырыжор, педагог, заслужаная артыстка Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

22 – Шамянкоў Апанас Дзмітрыевіч (1896, Краснапольскі раён – 1972), ваенны дзеяч, удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза (1945) – 125 гадоў з дня нараджэння.

23 – Піятуховіч Міхайла (Міхаіл Мікалаевіч; 1891, Сенненскі раён – 1937), крытык, літаратуразнавец, педагог, заснавальнік беларускай літаратурнай крытыкі, правадзейны член Інбелкульта – 130 гадоў з дня нараджэння.

23 – Цурбакоў Мікалай Іосіфавіч(1911, г. Гомель – 1984), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

23 – Бабосаў Яўген Міхайлавіч (1931), вучоны ў галіне філасофіі, сацыялогіі і культуралогіі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984), прэміі П.А. Сарокіна (2005) – 90 гадоў з дня нараджэння.

24 – Бараўскі Аляксандр Якаўлевіч (1861–1942), скульптар, жывапісец, рэстаўратар – 160 гадоў з дня нараджэння.

24 – Карпаў Уладзімір Якаўлевіч (1921–2011), рэжысёр, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

25 – Сукала Аляксандр Васільевіч (1951, г. Рагачоў), вучоны ў галіне педыятрыі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

27 – Сарноў Давід (Сарноф Дэвід; 1891, Пухавіцкі раён – 1971), амерыканскі сувязіст і бізнесмен, адзін з заснавальнікаў радыё- і тэлевяшчання ў ЗША – 130 гадоў з дня нараджэння.

28 – Шпянёў Андрэй Андрэевіч (1941), піяніст, кампазітар, заслужаны артыст Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.