Закрыть
image description
Дворцово-парковый комплекс Радзивиллов. Несвиж. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў. Нясвіж. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Palace and park complex Radziwill. Nesvizh. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Белорусские народные обряды. Фото БЕЛТА
Беларускія народныя абрады. Фота БЕЛТА
Belarusian folk rites. BELTA photo
image description
Народный обряд «Русалье». Любанский район. Фото БЕЛТА
Народны абрад "Русалле». Любанскі раён. Фота БЕЛТА
The folk rite of "Rusalier". Lyubansky district. BELTA photo
image description
Вечерний Минск. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Вячэрні Мінск. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Evening Minsk. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
День защитников Отечества. Минск. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Дзень абаронцаў Айчыны. Мінск. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Defenders of the Fatherland Day. Minsk. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Вручение премии "За духовное возрождение" коллективу Национального художественного музея. Фото Н. Петрова. БЕЛТА
Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" калектыву Нацыянальнага мастацкага музея. Фота М. Пятрова. БЕЛТА
Presentation of the award "For spiritual revival" team of the National Art Museum. Photo by N. Petrov. BELTA
image description
Празднование Дня независимости в Гомеле. Фото БЕЛТА
Святкаванне Дня незалежнасці ў Гомелі. Фота БЕЛТА
Celebration of Independence Day in Gomel. BELTA photo
image description
Мирский замок. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Мірскі замак. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Mir Castle. Photo by M. Gucek. BELTA

Люты

3 – Губская Надзея Аляксандраўна (1947), спявачка (лірыка-драматычнае сапра­на), заслужаная артыстка Беларусі, педагог – 75 гадоў з дня нараджэння

6 – Навуменка Уладзімір Якаўлевіч (1932, г. Васілевічы  – 2005), вучоны ў галіне геаграфіі, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі, выдатнік народнай асветы і адукацыі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння

6 – Саркісьян Віктар Уладзіміравіч (1947), артыст балета, балетмайстар, педагог, народны артыст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння

8 – Пятрова Людміла Іванаўна (1947, Магілёўскі раён), літаратуразнавец, педагог, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, выдатнік друку Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэ­міі Беларусі (1998) – 75 гадоў з дня нараджэння

9 – Радзівіл Крыштоф (мянушка Пярун) (1547, г. Вільня – 1603), ваенны і дзяр­жаўны дзеяч ВКЛ, удзельнік Інфлянцкай вайны 1558–1582 гг., вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600–1629 гг. – 475 гадоў з дня нараджэння

9 – «Сялянка» («Ідылія») (1852, г. Мінск), першая беларуская опера (лібрэта В. Дуніна-Марцінкевіча, музыка С. Манюшкі і К. Кжыжаноўскага) – 170 гадоў з часу прэм’еры спектакля

10 – Чыркун Алег Міхайлавіч (1942, г. Мінск), кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння

12 – Лапін Васіль Піліпавіч (1902–1991), беларускі і расійскі артыст оперы (лірыка-драматычны тэнар), заслужаны артыст Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння

12 – Яшкін Іван Якаўлевіч (1932, Слаўгарадскі раён – 2016), мовазнавец, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000) – 90 гадоў з дня нараджэння

13 – Панкрат Ганна Купрыянаўна (1912, г. Полацк  – 1995), актрыса тэатра, заслужаная артыстка Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння

15 – Перкін Навум Саламонавіч (1912, г. Тураў – 1976), літаратуразнавец, крытык, празаік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1980) – 110 гадоў з дня нараджэння

16 – Панкратава Ганна Міхайлаўна (1897–1957), вучоны-гісторык, акадэмік НАН Беларусі, АПН РСФСР і АН СССР, ганаровы член Венгерскай АН, член-карэспандэнт Германскай і Румынскай АН, заслужаны дзеяч навукі Расіі і Казахстана, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946) – 125 гадоў з дня нараджэння

16 – Мурашка Рыгор Данілавіч (1902, Слуцкі раён – 1944), пісьменнік, крытык – 120 гадоў з дня нараджэння

18 – Браценнікаў Мікалай Данілавіч (1922, г. Магілёў  – 2001), скрыпач, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

18 – Савіцкі Міхаіл Андрэевіч (1922, Талачынскі раён – 2010), жывапісец, народны мастак Беларусі і СССР, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, акадэмік НАН Беларусі, Акадэміі мастацтваў СССР і Расійскай акадэміі мастацтваў, Герой Беларусі (2006), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1973), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1970, 1980, 1996), дзяржаўны дзеяч Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

19 – Падбярэскі (Друцкі-Падбярэскі) Рамуальд Андрэевіч (1812, г. Вільня – 1856), беларускі і польскі выдавец, літаратуразнавец, публіцыст, фалькларыст – 210 га­доў з дня нараджэння

19 – Шутаў Альфрэд Пятровіч (1932, Чэрвеньскі раён – 2005), дзеяч самадзейнага мастацтва, заслужаны работнік культуры Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння

20 – Цікоцкі Міхаіл Яўгеньевіч (1922, г. Бабруйск  – 2012), мовазнавец, адзін з заснавальнікаў школы беларускай стылістыкі, журналіст, заслужаны работнік адукацыі Беларусі, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

20 – Мазынскі Валерый Яўгенавіч (1947, Барысаўскі раён), рэжысёр тэатра, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) – 75 гадоў з дня нараджэння

21 – Фінберг Міхаіл Якаўлевіч(1947, г. Мазыр), дырыжор, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, народны артыст Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамо­ла Беларусі (1990), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996), кавалер ордэна Францыска Скарыны – 75 гадоў з дня нараджэння

22 – Марусалаў Міхаіл Міхайлавіч (1922–1982), дзеяч цыркавога мастацтва, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

22 – Ціханаў Іван Ціханавіч (1922–1993), мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

22 – Міско Іван Якімавіч (1932, Слонімскі раён), скульптар, народны мастак Бела­русі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1977) – 90 гадоў з дня нараджэння

23 – Кучынскі Валерый Аляксандравіч (1947–2016), спявак (лірычны барытон), заслужаны артыст Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1972) – 75 гадоў з дня нараджэння

24 – Хвораст Янка (Іван Маркавіч) (1902, Пружанскі раён – 1983), танцоўшчык, балетмайстар, збіральнік беларускага харэаграфічнага фальклору, заслужаны работнік культуры Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння

24 – Жураў Анатоль Яфімавіч (1922, г. Гомель – 1977), вучоны-гісторык, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1970) – 100 гадоў з дня нараджэння

26 – «Літаратура і мастацтва» (1932, г. Мінск), газета творчай інтэлігенцыі Бела­русі – 90 гадоў з часу выхаду першага нумара

29 – Бялыніцкі-Біруля Вітольд Каятанавіч (12.02 ці 29.02.1872, Бялыніцкі раён – 1957), беларускі і расійскі жывапісец-пейзажыст, народны мастак Беларусі і Расіі, гана­ровы акадэмік НАН Беларусі, правадзейны член Акадэміі мастацтваў СССР, акадэмік жывапісу – 150 гадоў з дня нараджэння

29 – Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Ці­товіча (1952, г. Мінск), адзін з вядучых мастацкіх калектываў Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968) – 70 гадоў з часу стварэння