Закрыть
image description
ОАО “Институт Белгоспроект”.
ТАА "Інстытут Белдзяжпраект".
JSC "Institute Belgosproekt".
image description
Цвирко В.К. Каложа. 1969 г.
Цвірка В.К. Каложа. 1969 г.
Tsvirko V.K. Kalozha. 1969.
image description
Народный художник Беларуси В.К. Цвирко.
Народны мастак Беларусі В.К. Цвірка.
People's Artist of Belarus V.K. Tsvirko.
image description
Щемелев Л.Д. Семнадцатилетние.
image description
Народный художник Беларуси, заслуженный деятель искусств Беларуси Л.Д. Щемелев
Народны мастак Беларусі, ганаровы дзеяч мастацтваў Беларусі Л.Дз. Шчамялёў
People's Artist of Belarus, Honored Artist of Belarus L.D. Shchemelev

Люты

2 – Абкін Абрам Давыдавіч (1903, г. Полацк – 1983), вучоны-фізікахімік, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Расіі, лаўрэат Ленінскай прэміі (1980) – 120 гадоў з дня нараджэння.

2 – Ляфараў Анатоль Хрыстафоравіч (1913–1992), вучоны ў галіне аўтама­біле- і трактарабудавання, заслужаны машынабудаўнік Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

3 – Гусакоў Валянцін Кузьміч (1933, Шумілінскі раён – 2010), вучоны ў галіне ветэрынарыі, выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь – 90 гадоў з дня нараджэння.

3 – Смірноў Генадзь Дзмітрыевіч (1933–2018?), вучоны ў галіне вылічальнай тэхнікі, заслужаны работнік прамысловасці Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1970), Ленінскай прэміі (1983) – 90 гадоў з дня нараджэння.

3 – Улашчык Уладзімір Сяргеевіч (1943, Мінскі раён – 2018), вучоны ў галіне фізіятэрапіі і курарталогіі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) – 80 гадоў з дня нараджэння.

5 – Шчамялёў Леанід Дзмітрыевіч (1923, г. Віцебск – 2021), жывапісец, педагог, народны мастак Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982), прэміі Саюзнай дзяржавы (2010) – 100 гадоў з дня нараджэння.

6 – Пёрышкін Рыгор Андрэевіч (1898–1990), вучоны ў галіне гідратэхнічнага будаўніцтва, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.

6 – Вядута Мікалай Іванавіч (1913–1998), вучоны-эканаміст, член-карэспан­дэнт НАН Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

8 – Інсараў Іван Анісімавіч (1903, Слуцкі раён – 1983), урач, дзяржаўны дзеяч Беларусі, заслужаны ўрач Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

8 – Ахрэм Апанас Андрэевіч (1913, Вілейскі раён – 2010), вучоны ў галіне біяарганічнай хіміі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988) – 110 гадоў з дня нараджэння.

9 – «Нафтан» (1963, г. Наваполацк), адкрытае акцыянернае таварыства, першы і адзін з буйнейшых нафтаперапрацоўчых заводаў Беларусі – 60 гадоў з часу выпуску першай прадукцыі.

12 – Сцебут Іван Аляксандравіч (1833–1923), вучоны-аграном, адзін з засна­вальнікаў навуковага раслінаводства на Беларусі – 190 гадоў з дня нараджэння.

13 – Глінскі Іаахім (1853, Мядзельскі раён – 1898), спявак, арганіст, кампазітар – 170 гадоў з дня нараджэння.

13 – Сосіна-Ізраіцель Берта Майсееўна (1903, г. Чавусы – 1982), вучоны ў галіне рэнтгеналогіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

14 – Цвірка Віталь Канстанцінавіч (1913, Буда-Кашалёўскі раён – 1993), жывапісец, педагог, народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1967) – 110 гадоў з дня нараджэння.

18 – Гарэцкі Максім Іванавіч (1893, Мсціслаўскі раён – 1938), пісьменнік, літаратуразнавец, публіцыст, перакладчык, лексікограф, фалькларыст, крытык, грамадскі дзеяч – 130 гадоў з дня нараджэння.

18 – Багдановіч Леанід Іванавіч (1923, г. Мінск – 2021), вучоны ў галіне дэр­матавенералогіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Бела­русі (1986) – 100 гадоў з дня нараджэння.

18 – Ягораў Марат Фёдаравіч (1923–2010), журналіст, заслужаны работнік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

22 – Сеўчанка Антон Нічыпаравіч (Нікіфаравіч) (1903, Жлобінскі раён – 1978), вучоны-фізік, педагог, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

25 – Інстытут «Белдзяржпраект» (1933, г. Мінск), адкрытае акцыянернае таварыства – 90 гадоў з часу заснавання.

27 – Руткоўскі Браніслаў (1898, Пастаўскі раён – 1964), кампазітар, дырыжор, педагог, адзін з найбольш значных творцаў сучаснай арганнай школы – 125 гадоў з дня нараджэння.

27 – Шчарбакоў Васіль Карпавіч (1898, Аршанскі раён – 1938), вучоны-гісто­рык, грамадскі дзеяч, акадэмік НАН Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.

28 – Дабранскі Флавіян Мікалаевіч (1848–1919), вучоны-гісторык, архео­граф, лінгвіст – 175 гадоў з дня нараджэння.