Закрыть
image description
Дворцово-парковый комплекс Радзивиллов. Несвиж. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў. Нясвіж. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Palace and park complex Radziwill. Nesvizh. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Белорусские народные обряды. Фото БЕЛТА
Беларускія народныя абрады. Фота БЕЛТА
Belarusian folk rites. BELTA photo
image description
Народный обряд «Русалье». Любанский район. Фото БЕЛТА
Народны абрад "Русалле». Любанскі раён. Фота БЕЛТА
The folk rite of "Rusalier". Lyubansky district. BELTA photo
image description
Вечерний Минск. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Вячэрні Мінск. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Evening Minsk. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
День защитников Отечества. Минск. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Дзень абаронцаў Айчыны. Мінск. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Defenders of the Fatherland Day. Minsk. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Вручение премии "За духовное возрождение" коллективу Национального художественного музея. Фото Н. Петрова. БЕЛТА
Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" калектыву Нацыянальнага мастацкага музея. Фота М. Пятрова. БЕЛТА
Presentation of the award "For spiritual revival" team of the National Art Museum. Photo by N. Petrov. BELTA
image description
Празднование Дня независимости в Гомеле. Фото БЕЛТА
Святкаванне Дня незалежнасці ў Гомелі. Фота БЕЛТА
Celebration of Independence Day in Gomel. BELTA photo
image description
Мирский замок. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Мірскі замак. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Mir Castle. Photo by M. Gucek. BELTA

Верасень


Турчыновіч Восіп (Іосіф Цэзар) Вікенцьевіч (1824 – ?), вучоны-гісторык, правазнавец, аўтар «Агляду гісторыі Беларусі са старажытнейшых часоў» (1857) – першай сістэматызаванай гісторыі Беларусі з даўнейшых часоў да канца ХVІІІ ст. – 200 гадоў з дня нараджэння

«Здравоохранение» (1924, Мінск, г.), навукова-практычны медыцынскі часопіс – 100 гадоў з пачатку выдання

Мінскі завод «Тэрмапласт» (1944), адкрытае акцыянернае таварыства, вядучае прадпрыемства Беларусі па выпуску вырабаў з пластычных мас – 80 гадоў з часу заснавання

1 – Брагінскі раён (1924, Гомельская вобласць), адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Гомельскай вобласці – 100 гадоў з часу ўтварэння

1 Салавей Лія Мацвееўна (1934, Мядзельскі раён), фалькларыстка, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) – 90 гадоў з дня нараджэння

1 Яскевіч Уладзімір Мікалаевіч (1949 Брагінскі раён), спявак (барытон), народны артыст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння

3 – Гурскі Барыс Мікалаевіч (1934, Мінск, г. – 1992), вучоны-геолаг, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) – 90 гадоў з дня нараджэння

6 – Белахвосцік Валянцін Сяргеевіч (1934, Бярэзінскі раён – 2003), акцёр, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1989) – 90 гадоў з дня нараджэння

7 – Карыцкі Міхал (1714, Гродзенская вобласць – 1781), паэт, педагог, грамадскі дзеяч – 310 гадоў з дня нараджэння

8 – Плешавеня Аляксандр Мікітавіч (1924, Любанскі раён – 1993), вучоны-гісторык, архівіст, заслужаны работнік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

8 Бандарэнка Мікалай Аляксандравіч (1934, Рэчыцкі раён – 2005), вучоны-гісторык, архівіст, археограф, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002) – 90 гадоў з дня нараджэння

12 – Авенарыус Мікалай Пятровіч (1834–1903), дзеяч народнай асветы, археолаг, краязнавец, педагог, адзін з заснавальнікаў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі (1864–1920) – 190 гадоў з дня нараджэння

13 – Яўраеў Рувім Янкелевіч (1914–1987), артыст оперы, заслужаны артыст Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння

13Лабанок Алесь Іванавіч (1944, Мар’іна Горка, г. – 2005), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння

14 – Шырокаў Аляксандр Міхайлавіч (1924–2003), вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і тэорыі інфармацыі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

15 – Браянкоў Віктар Міхайлавіч (1914–1976), віяланчэліст, заслужаны артыст Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння

16 – Кашэльнікава Раіса Мікалаеўна (1904, Хойніцкі раён – 1980), актрыса тэатра і кіно, народная артыстка Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння

17 – «Агатка, ці Прыезд пана» (1784, Нясвіж, г.), камічная опера Я. Д. Голанда, першы вядомы арыгінальны музычна-сцэнічны твор, створаны і пастаўлены на Беларусі – 240 гадоў з дня прэм'еры

17 – Раманаў Сяргей Рыгоравіч (1914–2001), мастак, які працаваў у станковай і кніжнай графіцы, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння

17 Карпенка Генадзь Дзмітрыевіч (1949, Мінск, г. – 1999), вучоны ў галіне тэхналогіі распрацоўкі новых матэрыялаў і пакрыццяў, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) – 75 гадоў з дня нараджэння

17 Харын Юрый Сямёнавіч (1949), вучоны-матэматык, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002) – 75 гадоў з дня нараджэння

18 – Марушкевіч Мікалай Цімафеевіч (1924, Жлобінскі раён – 1994), журналіст, пісьменнік, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

19 – Канавалаў Яўмен Рыгоравіч (1914, Дрыбінскі раён – 1974), вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974) – 110 гадоў з дня нараджэння

19 Галубовіч Генадзь Міхайлавіч (1934, Капыльскі раён – 1992), графік, заслужаны работнік культуры Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння

19 – Швед Пётр Іванавіч (1934, Міёрскі раён – 2003), вучоны ў галіне аховы паверхні цвёрдых цел палімернымі матэрыяламі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1973) – 90 гадоў з дня нараджэння

20 – Гродзенская вобласць(1944), адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларусі – 80 гадоў з часу ўтварэння

21 – Грум-Гржымайла Кандрат Іванавіч (1794, Магілёў, г. – 1874), урач, грамадскі дзеяч, выдавец і рэдактар медыцынскай газеты «Друг здравия» (1833–1869), кавалер ордэна Святой Ганны ІІ ступені, Святога Станіслава ІІІ ступені, Святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра ІІІ і ІV ступеней – 230 гадоў з дня нараджэння

22 – Мранговіус Вільям Юльевіч (1874–1938), вучоны ў галіне венералогіі і дэрматалогіі, заснавальнік кафедры скурна-венерычных хвароб БДУ – 150 гадоў з дня нараджэння

23 – Дмухайла Іван Сямёнавіч (1914–2007), жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння

23 Вольскі (сапраўднае Вольскі-Зэйдэль) Артур Вітальевіч (1924, Дзяржынск, г. – 2002), паэт, празаік, драматург, перакладчык, публіцыст, крытык – 100 гадоў з дня нараджэння

23 Парфёнаў Віктар Іванавіч(1934), вучоны ў галіне батанікі і экалогіі, заснавальнік беларускай фларыстычнай школы, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972) – 90 гадоў з дня нараджэння

24 – Пецюкевіч Мар’ян Язэпавіч (1904, Браслаўскі раён – 1983), этнограф, публіцыст, грамадскі дзеяч – 120 гадоў з дня нараджэння

24 – Шорахаў Яўген Фёдаравіч (1934–2014), вучоны-гісторык, архівіст, археограф, ганаровы архівіст Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння

25 – Гораў Канстанцін Васільевіч (1904–1988), вучоны ў галіне металазнаўства, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1978) – 120 гадоў з дня нараджэння

26 – Чарнышэнка Іосіф Дзмітрыевіч (1924–1995), вучоны ў галіне педагогікі, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

29 – Голуб Леў Уладзіміравіч (1904–1994), кінарэжысёр, народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Польшчы, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972) – 120 гадоў з дня нараджэння

30 – Міцкевіч Даніла Канстанцінавіч (1914, Пінск, г. – 1996), вучоны-хімік, сын Якуба Коласа, збіральнік і папулярызатар спадчыны песняра, арганізатар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння