Закрыть
image description
Трехкратный олимпийский чемпион А. Медведь награжден медалью «За выдающиеся заслуги». Фото Н. Петрова. БЕЛТА
Трохразовы Алімпійскі чэмпіён А. Мядзведзь узнагароджаны медалём «За выдатныя заслугі». Фота М. Пятрова. БЕЛТА
Three-time Olympic champion A. Medved was awarded the Medal for Distinguished Service. Photo by N. Petrov. BELTA
image description
Хоккейная баталия. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Хакейная баталія. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Hockey battle. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Музейный комплекс старинных народных ремесел и технологий "Дудутки". Фото БЕЛТА
Музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі". Фота БЕЛТА
Museum complex of ancient folk crafts and technologies "Dudutki". BELTA photo
image description
Окрестности агроусадьбы "Озерная". Гомельская область. Фото С. Холодилина. БЕЛТА
Ваколіцы аграсядзібы "Азёрная". Гомельская вобласць. Фота С. Халадзіліна. БЕЛТА
Surroundings of the Ozernaya agriturismo. Gomel region. Photo by S. Kholodilin. BELTA
image description
Электропоезд бизнес-класса связывает Минск с регионами Беларуси. Фото БЕЛТА
Электрацягнік бізнес-класа звязвае Мінск з рэгіёнамі Беларусі. Фота БЕЛТА
A business class electric train connects Minsk with the regions of Belarus. BELTA photo
image description
"Рыцарский фэст" в Мстиславле. Фото О. Фойницкого. БЕЛТА
"Рыцарскі фэст" у Мсціслаўлі. Фота А. Файніцкага. БЕЛТА
"Knight Fest" in Mstislavl. Photo by O. Foinitsky. BELTA
image description
Замковый комплекс "Мир". Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Замкавы комплекс "Мір". Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Castle complex "Mir". Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
День без автомобиля в Минске. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Дзень без аўтамабіля ў Мінску. Фота М. Гучэка. БЕЛТА
Day without a car in Minsk. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
Площадь Независимости. Минск
Плошча Незалежнасці. Мінск
Ploshchad' Nezavisimosti. Minsk

Спорт і турызм

Развіццё фізічнай культуры, спорту і турызму з′яўляецца адным з найважнейшых кірункаў дзяржаўнай эканамічнай і сацыяльнай палітыкі, эфектыўным інструментам аздараўлення нацыі і ўмацавання міжнароднага іміджу Рэспублікі Беларусь. Менавіта гэтым абумоўлена прыняцце Дзяржаўнай праграмы развіцця фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь на 2016–2020 гады, якая прадугледжвае эфектыўную стратэгію развіцця фізічнай культуры, спорту і турызму ў нашай краіне.

Праблемы захавання здароўя нацыі, фарміравання ў маладога пакалення імкнення да здаровага ладу жыцця з′яўляюцца найважнейшымі сацыяльна-эканамічнымі задачамі беларускай дзяржавы. Ад іх рашэння залежыць шмат у чым будучыня нашай краіны.

Арганізацыя фізкультурна-аздараўленчых і спартыўных мерапрыемстваў на аснове традыцыйных і самых новых тэхналогій, мноства сучасных спартыўных будынкаў спрыяюць правядзенню ў Беларусі відовішчных спаборніцтваў нацыянальнага і міжнароднага ўзроўняў.

Турызм – састаўная частка аховы здароўя, фізічнай культуры, сродак задавальнення патрэб людзей у азнаямленні з гісторыяй, культурай, звычаямі, духоўнымі і рэлігійнымі каштоўнасцямі розных краін і іх народаў.

Выгаднае транспартна-геаграфічнае становішча Беларусі, размешчанай на перакрыжаванні турысцкіх маршрутаў Заходняя Еўропа – Расія, Скандынавія – Азія, адкрывае магчымасць турыстам усяго свету ўбачыць помнікі гісторыі і культуры Беларусі, яе прыродныя славутасці, старадаўнія культавыя будынкі, пазнаёміцца з нацыянальнымі традыцыямі.

Багатыя прыродныя рэсурсы краіны забяспечваюць эфектыўныя ў натуральным асяроддзі адпачынак, аздараўленне і лячэнне, дазваляюць арганізаваць паляўнічыя і рыбалоўныя туры, цікавыя водныя і пешыя турысцкія паходы.

Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы

Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь

Афіцыйны партал Нацыянальнага агенцтва па турызме

Барысаў-Арэна 

II Еўрапейскія гульні 

ДЛГУ "Краснасельскае"

Мінск-Арэна

Футбольны клуб "БАТЭ" 

Чыжоўка-Арэна

Belarus.by. Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь

Bеlarus.Travel. Афіцыйны турыстычны партал Беларусі