Закрыть
image description
Мирский замок. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Мірскі замак. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Mir Castle. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Фарный костел. Гродно. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Фарны касцёл. Гродна. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Farny church. Grodno. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Бернардинский костел. Гродно. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Бернардынскі касцёл. Гродна. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Bernardine Church. Grodno. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Храм в честь Святого Духа в Озерах. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Храм у гонар Святога Духа ў Азёрах. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Temple in honor of the Holy Spirit in the Ozery. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Храм Благовещения Пресвятой Богородицы. Волковыск. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Храм Звеставання Найсвяцейшай Багародзіцы. Ваўкавыск. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Temple of the Annunciation of the Blessed Virgin. Volkovysk. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Любчанский замок. Гродненская область. Фото Л. Щеглова. БEЛТА
Любчанскі замак. Гродзенская вобласць. Фота Л. Шчаглова. БEЛТА
Lubchansky castle. The Grodno region. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Замковый комплекс "Мир". Гродненская область. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Замкавы комплекс "Мір". Гродзенская вобласць. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Castle complex "Mir". The Grodno region. Photo by L. Shcheglov. BELTA
image description
Гродненский областной драматический театр. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Гродзенскі абласны драматычны тэатр Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Grodno Regional Drama Theater. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Новый замок. Гродно. Фото БЕЛТА
Новы замак. Гродна. Фота БЕЛТА
New castle. Grodno. BELTA photo

Гродзеншчына

Гродзенская вобласць жыве напружаным жыццём, імкнучыся эфектыўна выкарыстоўваць існуючы патэнцыял, актыўна ўкараняць сучасныя тэхналогіі і перадавыя метады гаспадарання для далейшага ўмацавання і працвітання сваёй зямлі.

Гродзенская вобласць размяшчаецца на паўночным захадзе Рэспублікі Беларусь і мяжуе з Літвой і Польшчай. Землі Прынёманскага краю былі засвоены яшчэ ў перыяд позняга палеаліту. Аднак вядомасць прыйшла да іх толькі ў пачатку XII ст. – час з'яўлення буйных гарадоў (Гродна – 1128 г., Навагрудак – 1212 г., Ваўкавыск і Слонім – 1252 г., Ліда – 1380 г.). Усе яны маюць цікавую і багатую гісторыю. Так, Навагрудак быў першай сталіцай Вялікага Княства Літоўскага. У гэтым горадзе адбылася цырымонія каранавання першага караля ВКЛ Міндоўга.

На працягу сваёй гісторыі землі Прынёманскага краю не раз далучаліся да розных дзяржаў. Так, у XVIII ст. яны ўвайшлі ў склад Расіі, у 1921 г. згодна з Рыжскай дамовай адышлі да Польшчы, з верасня 1939 г. сталi ўваходзіць у склад БССР. 20 верасня 1944 г. быў падпісаны Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, паводле якога была ўтворана Гродзенская вобласць, якая ўвайшла ў склад Беларускай ССР.

Сёння Гродзенская вобласць – гэта адміністрацыйная адзінка Рэспублікі Беларусь, на тэрыторыі якой 17 раёнаў, 15 гарадоў і 16 пасёлкаў гарадскога тыпу, 154 сельскіх саветы, якія аб'ядноўваюць вёскі. Адміністрацыйны цэнтр вобласці – горад Гродна, асноўныя гарады – ВаўкавыскЛіда, Масты, Навагрудак, Ашмяны, Слонім, Смаргонь, Шчучын

Эканоміка Гродзенскай вобласці арыентавана на сельскую гаспадарку, вядучымі галінамі якой з'яўляюцца малочная і мясная жывёлагадоўля, вытворчасць збожжа, цукровых буракоў, рапсу, бульбы і плодаагародніннай прадукцыі. У склад аграрнага сектара вобласці ўваходзяць 204 арганізацыі і звыш 300 фермерскіх гаспадарак.

Сельскагаспадарчыя арганізацыі вобласці, займаючы 14,6% сельскагаспадарчых угоддзяў рэспублікі, вырабляюць 16,4% валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі, ажыццяўляюць экспартна-імпартныя аперацыі з 131 краінай свету, пры гэтым прадукцыя экспартуецца на рынкі 104 дзяржаў. Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі з'яўляюцца: Расія, Польшча, Украіна, Германія, Кітай, Турцыя, Літва.

У прамысловым комплексе дамінуе вытворчасць харчовых прадуктаў, будаўнічых матэрыялаў, тэкстыльных і швейных вырабаў, хімічная вытворчасць. У вобласці засяроджаны ўвесь рэспубліканскі аб'ём выпуску капралактаму, практычна ўвесь рэспубліканскі аб'ём вытворчасці сухога дзіцячага харчавання на малочнай аснове, корднай тканіны для шын і інш.

Далёка за межамі краіны вядома прадукцыя найбуйнейшых прадпрыемстваў вобласці  – акцыянерных таварыстваў «Гродна Азот», «Белкард», «Лакафарба», «Краснасельскбудматэрыялы», «Кіруючая кампанія холдынгу «Лідсельмаш», «Шклозавод «Нёман» і інш.

Па тэрыторыі вобласці пракладзены магістральныя газаправоды: Ямал – Еўропа, Івацэвічы – Слонім – Ліда – дзяржаўная мяжа Літвы, Івацэвічы – Слонім – Гродна.

Выдатна развіта транспартная інфраструктура. Чыгуначныя дарогі, якія праходзяць па тэрыторыі вобласці, звязваюць яе з Польшчай, Літвой, Украінай, Расіяй, з іншымі абласцямі краіны. Найбуйнейшыя чыгуначныя вузлы знаходзяцца ў гарадах Гродна, Ліда, Масты, Ваўкавыск.

У апошнія гады на Гарадзеншчыне вядуцца маштабныя пераўтварэнні ў энергетыцы, звязаныя перш за ўсё з пераходам на аднаўляльныя крыніцы энергіі. Уведзены ў строй Гродзенская ГЭС на Нёмане, ветраэнергетычныя ўстаноўкі ў Навагрудскім, Дзятлаўскім, Смаргонскім раёнах, газатурбінная ўстаноўка на Гродзенскай ЦЭЦ-2, сонечная электрастанцыя ў Шчучынскім раёне. 10 чэрвеня 2021 г. уведзены ў прамысловую эксплуатацыю першы блок Беларускай АЭС, будаўніцтва якой пачалося ў 2013 г. у Астравецкім раёне.

У Гродзенскай вобласці функцыянуюць 50 устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.

Плошча вобласці складае 25,1 тыс. кв. км (12% ад усёй плошчы рэспублікі). Гэта, у асноўным, раўнінная мясцовасць. Самым нізкім пунктам вобласці і ўсёй краіны з'яўляецца кропка, размешчаная пры выхадзе ракі Нёман за межы Рэспублікі Беларусь. Яе адзнака знаходзіцца на вышыні 80 м над узроўнем мора. На паўночным усходзе і поўначы вобласці размешчана Ашмянскае ўзвышша, адзнакі якой дасягаюць у некаторых месцах 320 м. На Навагрудскім узвышшы размяшчаецца Замкавая гара – самая высокая ў вобласці кропка (323 м).

Прырода Гродзеншчыны багатая і разнастайная. У прыбярэжных зонах вадаёмаў, а таксама ў лясах і на палях расце каля паўтары тысячы розных відаў раслін. Змешаныя і хвойныя лясы займаюць каля трыццаці працэнтаў усёй яе тэрыторыі. Вобласць знакамітая сваімі прыроднымі заказнікамі: 17 рэспубліканскага значэння, 42 мясцовага, 222 помнікі прыроды. Тут знаходзіцца таксама частка Белавежскай пушчы. Агульная плошча асабліва ахоўных прыродных тэрыторый складае 261,8 тыс. га (10% ад тэрыторыі вобласці).

Самыя буйныя рэкі вобласці – Нёман з яго прытокамі (Бярэзіной, Шчарай, Котрай, Лебядой, Дзітвай), а таксама Нараў і Вілія. Упрыгожваюць гэты край і цудоўныя азёры. З іх найбольшую плошчу займаюць Белае, Рыбніца і Свіцязь.

Клімат у Гродзенскай вобласці ўмераны і некалькі цяплейшы, чым у Віцебскай вобласці, але не гарачэйшы, чым у Гомельскай і Брэсцкай.

Гродзенская вобласць мае вялікую турыстычную прываблівасць. Яна багата на гістарычныя славутасці, сапраўдная архітэктурная жамчужына краіны. Унікальная  спадчына вобласці – цудоўныя архітэктурныя ансамблі. У іх па суседстве знаходзяцца помнікі розных стыляў і эпох, якія адлюстроўваюць складаную гісторыю прынёманскай зямлі. Адным са старажытных помнікаў архітэктуры, якія захаваліся,  з'яўляецца Царква святых Барыса і Глеба (Каложская царква), пабудаваная ў пачатку XII ст. У ліку асноўных славутасцей Бернардынскі касцёл (XVI–XVIII стст.), кафедральны касцёл святога Францішка Ксаверыя (Фарны) (XVII ст.), Стары замак (канец XI–XIX стст.). Будынкамі, пабудаванымі яшчэ ў першым і пачатку другога тысячагоддзяў, можна палюбавацца ў Слоніме і ў Лідзе. У Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ўнесены Мірскі замак (XVI ст.).

Вобласць вядома таксама помнікамі абарончага дойлідства: замкамі ў Лідзе, Навагрудку, Крэве, Гальшанах, Геранёнах; цэрквамі-крэпасцямі ў вёсках Сынковічы (XV ст.) і Мураванка (XVI ст.). Помнікам горадабудаўніцтва з'яўляецца гістарычны цэнтр Гродна – адзін з найстарэйшых і найпрыгажэйшых гарадоў Беларусі. Да выдатных мясцін адносіцца і Аўгустоўскі канал. Гэты ўнікальны помнік гідратэхнічнага будаўніцтва быў узведзены ў пачатку XIX ст.

Установы культуры, адукацыі, краязнаўцы прыкладаюць нямала намаганняў, накіраваных на адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны сваёй малой радзімы. Так, напрыклад, у дзейнасці бібліятэк Гродзеншчыны традыцыйна трывалае месца займае збор і захоўванне бібліяграфічнай і фактаграфічнай краязнаўчай інфармацыі, што дае магчымасць прапаноўваць на сучасным інфармацыйным рынку запатрабаваную і канкурэнтаздольную прадукцыю. Пры гэтым неабходна адзначыць як важнейшы прыярытэт арганізацыю аддаленага доступу да яе праз прадстаўленне на сваіх сайтах. Гэта адна з перспектыўных форм задавальнення краязнаўчых інтарэсаў не толькі карыстальнікаў бібліятэк, але і ўсіх зацікаўленых ў любы час, у любым аб'ёме і з любога месцазнаходжання.

Сёння краязнаўчая інфармацыя аб жыцці Гродзеншчыны прадстаўлена ва  ўнікальных і, галоўнае, даступных шырокай грамадскасці электронных інфармацыйных рэсурсах. Іх адрознівае тэматычная і структурная разнастайнасць, вялікі аб'ём інфармацыі з магчымасцю пошуку па розных параметрах.

Спасылкі на электронныя краязнаўчыя рэсурсы бібліятэк 

Віртуальны музей Ларысы Ляшэнка

Віртуальны музей Уладзіміра Церабуна

Віртуальны музей Яўгена Петрашэвіча

Ганаровыя грамадзяне горада Гродна

Гісторыка-культурныя каштоўнасці Прынёманскага краю

Гродна – інфармацыя для ўсіх

Знаёмы незнаёмы Гродна

Кніга славы горада Гродна

Легенды Гродзеншчыны: галерэя знакамітых асоб

Лідскі замак

Манументальная памяць горада Гродна

Навагрудак у выяўленчым мастацтве  

Персаналіі Навагрудскага краю 

Сцежкамі Мастоўскага краю 

Электронны музей А.Н. Карпюка

Больш краязнаўчай iнфармацыi на сайце Зводнага электроннага каталога бiблiятэк Гродзенскай вобласцi

Сайты арганiзацый,  ўстаноў i прадпрыемстваў рэгiёна 

Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт

Агракамбінат «Скідзельскі»

Аптэка-музей

Аўгустоўскі канал

Ашмянскі мясакамбінат

Белагратэрмінал

БелТапаз

Ваўкавыскі мясакамбінат

«Гродзенская праўда», абласная газета

Гродзенская табачная фабрыка «Нёман»

Гродзенскае дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае аб'яднанне

Гродзенскі абласны драматычны тэатр

Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі

Гродзенскі абласны тэатр лялек

Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт

Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей

Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт

Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы

Гродзенскі завод гандлёвага машынабудавання

Гродзенскі камбінат будаўнічых матэрыялаў

Гродзенскі кансервавы завод

Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод

Гродзенскі механічны завод

Гродзенскі мясакамбінат

Гродзенскі шклозавод

Гроднааблдарбуд

Гроднааблсельгастэхніка

Гродна Азот

Гроднадзіпрабуд

Гроднажылбуд

Гроднамясамалпрам

Гроднаэнерга

Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці

Замкавы комплекс «Мір»

Кампанія «АВС»

Краснасельскбудматэрыялы

Лакафарба

Леор Пласцік

Лідабудматэрыялы

Лідахлебапрадукт

Лідскае піва

Лідскі малочна-кансервавы камбінат

Малочны Мір

Мастоўдрэў

Музей сучаснай народнай творчасці Гродзеншчыны

Музычны тэатр «Рада»

Мэбля-Нёман

Навагрудскі завод газавай апаратуры

Навагрудскія Дары

Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна

Радыёхваля

Скідзельскі цукровы камбінат

Слонімскі кардонна-папяровы завод  «Альбярцін»

Слонімскі мясакамбінат

Смаргоньсілікатабетон

«Гродно», тэлерадыёкампанiя

Шчучынскі завод «Аўтапровад» 

Шчучынскі масласырзавод