Закрыть
image description
Дворцово-парковый комплекс Радзивиллов. Несвиж. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў. Нясвіж. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Palace and park complex Radziwill. Nesvizh. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Белорусские народные обряды. Фото БЕЛТА
Беларускія народныя абрады. Фота БЕЛТА
Belarusian folk rites. BELTA photo
image description
Народный обряд «Русалье». Любанский район. Фото БЕЛТА
Народны абрад "Русалле». Любанскі раён. Фота БЕЛТА
The folk rite of "Rusalier". Lyubansky district. BELTA photo
image description
Вечерний Минск. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Вячэрні Мінск. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Evening Minsk. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
День защитников Отечества. Минск. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Дзень абаронцаў Айчыны. Мінск. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Defenders of the Fatherland Day. Minsk. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Вручение премии "За духовное возрождение" коллективу Национального художественного музея. Фото Н. Петрова. БЕЛТА
Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" калектыву Нацыянальнага мастацкага музея. Фота М. Пятрова. БЕЛТА
Presentation of the award "For spiritual revival" team of the National Art Museum. Photo by N. Petrov. BELTA
image description
Празднование Дня независимости в Гомеле. Фото БЕЛТА
Святкаванне Дня незалежнасці ў Гомелі. Фота БЕЛТА
Celebration of Independence Day in Gomel. BELTA photo
image description
Мирский замок. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Мірскі замак. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Mir Castle. Photo by M. Gucek. BELTA

Беларускі каляндар

«Беларускі каляндар» – штогадовы выданне дадатак да бюлетэня “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, які ўяўляе сабой інфармацыйны спіс. Інфармацыйны спіс уключае выбарачны пералік дат, што адлюстроўваюць асноўныя падзеі і факты грамадскага, палітычнага і культурнага жыцця краіны, юбілейныя даты выдатных асоб, месца нараджэння, жыццё або дзейнасць якіх звязаны з Беларуссю. Спадзяёмся, што ён будзе карысным для бібліятэкараў, работнікаў музеяў, архіваў і сродкаў масавай інфармацыі, краязнаўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў, навучэнцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца мінулым і сучасным нашай дзяржавы.

Пры адборы персон улічваліся іх роля ў гісторыі або грамадскім жыцці Беларусі і іншых краін, вядомасць і ўклад, зроблены ў развіццё навукі і культуры, а таксама наяўнасць ганаровых (народны, заслужаны, Герой Савецкага Саюза, Герой Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы) і вучоных званняў (акадэмік НАН Беларусі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, правадзейны або ганаровы член (акадэмік) адной з замежных АН), навуковых, літаратурных, тэатральных і іншых прэмій Беларусі, СССР, замежных краін. Даты жыцця асоб даюцца ў новым каляндарным стылі. Калі дзеяч нарадзіўся ў Беларусі, пасля даты нараджэння ўказваецца месца нараджэння (горад або раён).

У спіс увайшлі звесткі пра найважнейшыя гістарычныя падзеі, помнікі гісторыі, культуры і прыроды рэспубліканскага значэння, навуковыя і навукова-даследчыя ўстановы, вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, бібліятэкі, тэатры, музеі, буйнейшыя прадпрыемствы, вядомыя перыядычныя выданні і інш. Назвы аб’ектаў прыведзены па стане на ліпень 2017 г. Адбор юбілейных дат рабіўся ў адпаведнасці з іх значнасцю для гісторыі, эканомікі, навукі і культуры Беларусі.

Для персаналій юбілейнымі лічацца 50, 60, 70, 75, 80, 90, 100, 110, 120, 125, 130, 140, 150, 160, 170, 175, 180, 190, 200... гадоў, для падзей – 20, 25, 30, 40, 50... (далей як для персаналій) гадоў.

«Беларускі каляндар» пачынаецца з пераліку дзяржаўных свят, святочных дзён і памятных дат нашай краіны, устаноўленых паводле Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь». Запісы ідуць у храналагічнай паслядоўнасці: спачатку падаюцца звесткі аб падзеях, даты якіх дакладна не вызначаны, потым – аб падзеях з дакладна вядомымі датамі. Гэты прынцып таксама выкарыстоўваецца для адбору персаналій-юбіляраў.

Больш поўную інфармацыю аб юбілярах і юбілейных падзеях 2018 г. і наступных гадоў можна атрымаць з беларусазнаўчай фактаграфічнай базы даных Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі «Беларусь у асобах і падзеях», на аснове якой створаны гэты інфармацыйны спіс.

Для падрыхтоўкі спіса «Беларускі каляндар, 2018 год» выкарыстоўваліся звесткі, размешчаныя на афіцыйных інтэрнэт-сайтах устаноў і арганізацый, старонках аўтарытэтных інфармацыйных выданняў.

Дзяржаўныя святы, святочныя дні і памятныя даты ў Рэспубліцы Беларусь

(З Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь»)

Дзяржаўныя святы:

15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі.

2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.

9 мая – Дзень Перамогі.

13 мая (другая нядзеля мая) – Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі).

Агульнарэспубліканскія святы:

1 студзеня – Новы год.

23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

8 сакавіка – Дзень жанчын.

1 мая – Свята працы.

7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Рэлігійныя святы:

7 студзеня – Раство Хрыстова (праваслаўнае Раство).

1 красавіка – Вялікдзень па календары каталіцкай канфесіі.

8 красавіка – Вялікдзень па календары праваслаўнай канфесіі.

17 красавіка – Радаўніца (па календары праваслаўнай канфесіі).

2 лістапада – Дзень памяці.

25 снежня – Раство Хрыстова (каталіцкае Раство).

У Рэспубліцы Беларусь таксама адзначаюцца:

28 студзеня (апошняя нядзеля студзеня) – Дзень беларускай навукі.

5 мая – Дзень друку.

7 мая – Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

15 мая – Дзень сям’і.

5 чэрвеня – Дзень аховы навакольнага асяроддзя.

24 чэрвеня (апошняя нядзеля чэрвеня) – Дзень моладзі.

1 верасня – Дзень ведаў.

2 верасня (першая нядзеля верасня) – Дзень беларускага пісьменства.

15 верасня – Дзень бібліятэк.

1 кастрычніка – Дзень пажылых людзей.

7 кастрычніка (першая нядзеля кастрычніка) – Дзень настаўніка.

6 кастрычніка – Дзень архівіста.

14 кастрычніка (другая нядзеля кастрычніка) – Дзень работнікаў культуры.

14 кастрычніка – Дзень маці.

3 снежня – Дзень інвалідаў Рэспублікі Беларусь.

10 снежня – Дзень правоў чалавека.

17 снежня – Дзень беларускага кіно.

Памятныя даты:

15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

26 красавіка – Дзень чарнобыльскай трагедыі.

22 чэрвеня – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.