Закрыть
image description
Крест преподобной Евфросинии, игумении Полоцкой. Фото В. Толочко. БЕЛТА
Крыж прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай. Фота В. Талочкі. БЕЛТА
Cross of St. Euphrosyne, Abbess of Polotsk. Photo by V. Tolochko. BELTA
image description
Коложская церковь. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Каложская царква. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Kolozhskaya church. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Купалье в Ракове. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Купалле ў Ракаве. Фота О. Манчук. БЕЛТА
Kupal'ye in Rakov. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Вручение премии "За духовное возрождение". Фото Н. Петрова. БЕЛТА
Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне". Фота Н. Пятрова. БЕЛТА
Presentation of the prize "For spiritual rebirth." Photo by N. Petrov. BELTA

image description
Мирский замок. Фото В. Толочко. БЕЛТА
Мірскі замак. Фота В. Талочкі. БЕЛТА
Mir Castle. Photo by V. Tolochko. BELTA
image description
Слуцкие пояса в музее М. Богдановича. Минск. Фото Г. Жинкова. БЕЛТА
Слуцкія паясы ў музеі М. Багдановіча. Мінск. Фота Г. Жинкова. БЕЛТА
Slutsk belts in the museum of M. Bogdanovich. Minsk. Photo by G. Zhinkov. BELTA

Культура і мастацтва

Беларускі народ за сваё шматвяковае мінулае стварыў самабытную культуру, якая з'яўляецца неад'емнай часткай славянскай і агульначалавечай культурнай прасторы. 

Працэс фарміравання агульнанацыянальнай культуры Беларусі бярэ пачатак у перыяд існавання Старажытнарускай дзяржавы (IX – перш. палова XIII ст.). У рамках гэтай дзяржавы склалася матэрыяльная і духоўная культура, якая пазней стала асновай беларускай, рускай і ўкраінскай культур. У гэтым выявілася найважнейшая асаблівасць фарміравання агульнанацыянальнай культуры Беларусі: славянская традыцыя крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў цесна перапляталася з культурай балтаў і фіна-угорскіх плямёнаў, якія жылі тут да прыходу славян. За гэты час беларусы прайшлі шлях ад паганства да хрысціянства, ад адсутнасці пісьменства да з′яўлення рукапісных кніг, ад прымітыўнай бытавой архітэктуры да стварэння велічных храмаў, палацаў і замкаў, што ўвайшлі ў скарбніцу сусветнай культуры. Прыняцце хрысціянства абумовіла развіццё ў Беларусі адукацыі, выяўленчага мастацтва, архітэктуры, мастацкай літаратуры.

Набыццё рэспублікай дзяржаўнага суверэнітэту абумовіла новы этап у развіцці нацыянальнай культуры. Яго асаблівасцю стала: пашырэнне форм і жанраў развіцця культуры, нацыянальна-культурнае адраджэнне, вяртанне айчыннай гістарычнай спадчыны.

Культурнае жыццё Беларусі разнастайнае і дынамічнае. Класічныя творы беларускага музычнага і драматычнага мастацтва гучаць і дэманструюцца ў канцэртных залах і тэатрах краіны. Арганізуюцца мастацкія выстаўкі, музычныя, тэатральныя і кінематаграфічныя фестывалі.

Сучасны культурны працэс у Рэспубліцы Беларусь засноўваецца на дасягненнях папярэдніх этапаў развіцця і характарызуецца ўдасканаленнем дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры праз укараненне новых эканамічных і арганізацыйна-прававых механізмаў, інфармацыйную і фінансавую падтрымку арганізацый культуры, устаноў адукацыі ў сферы культуры, калектываў мастацкай творчасці, творчых саюзаў, дзеячаў культуры і мастацтва.

На пачатку 2018 г. працавалі 28 тэатраў, больш за 50 прафесійных музычных і харэаграфічных калектываў, 152 музеі, 2 675 бібліятэк, 2 883 клубныя ўстановы, 422 музычныя школы, 11 паркаў культуры і адпачынку, 2 цыркі. У дзяржаўнай кінасетцы дзейнічаюць 99 стацыянарных кінатэатраў, працуюць 148 мабільных відэапраекцыйных установак. 19 каледжаў і 3 вышэйшыя навучальныя ўстановы ажыццяўляюць падрыхтоўку спецыялістаў для сферы культуры і мастацтва.

У краіне створаны ўнікальныя кампазітарскія і выканальніцкія школы. Канцэртную дзейнасць ажыццяўляе 21 дзяржаўная канцэртная арганізацыя. У Беларусі дзейнічаюць 13 творчых саюзаў, якія аб′ядноўваюць каля 9 000 творцаў краіны.

Паспяхова былі рэалізаваны Дзяржаўная праграма “Культура Беларусі” на 2011–2015 гады; праграма адраджэння тэхналогій і традыцый вытворчасці слуцкіх паясоў і развіцця вытворчасці нацыянальнай сувенірнай прадукцыі “Слуцкія паясы” на 2012–2015 гады; праграма супрацоўніцтва з беларусамі замежжа “Беларусы ў свеце” на 2013–2015 гады; дзяржаўная праграма “Замкі Беларусі” на 2012–2018 гады. Дзейнічае Дзяржаўная праграма “Культура Беларусі” на 2016–2020 гады. У 2017 г. прыняты Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры.

Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Творчыя саюзы

Беларускі саюз журналістаў

Беларускі саюз кампазітараў

Беларускі саюз мастакоў

Беларускі саюз музычных дзеячаў

Беларускі саюз тэатральных дзеячаў

Беларускае грамадскае аб'яднанне фатографаў

Саюз пісьменнікаў Беларусі

Навучальныя ўстановы

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў

Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў

Баранавіцкі дзяржаўны мастацкі каледж

Беларуская дзяржаўная харэаграфічная гімназія-каледж

Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Р. Шырмы

Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў

Віцебскі дзяржаўны музычны каледж імя І.І. Салярцінскага

Гімназія - каледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка

Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Н.Ф. Сакалоўскага

Гомельскі дзяржаўны мастацкі каледж

Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў

Лідскі дзяржаўны музычны каледж

Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў

Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя. А. К. Глебава

Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў

Мазырскі дзяржаўны музычны каледж

Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя  М.К. Агінскага

Наваполацкі дзяржаўны музычны каледж

Пінскі дзяржаўны каледж мастацтваў