Закрыть
image description
Краснослободский рудник ОАО «Беларуськалий». Фото Р. Насибулина. БЕЛТА
Чырвонаслабодскі руднік ААТ «Беларуськалій». Фота Р. Насібуліна. БЕЛТА
Krasnoslobodsky mine of Belaruskali. Photo by R. Nasibulin. BELTA
image description
Реконструкция «Битва за Берлин» в Историко-культурном комплексе «Линия Сталина». Фото М. Гучека. БЕЛТА
Рэканструкцыя «Бітва за Берлін» ў Гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна». Фота М. Гучака. БЕЛТА
Reconstruction of the «Battle of Berlin» in the Stalin Line Historical and Cultural Complex. Photo by M. Guchek. BELTA
image description
Белорусский писатель Кузьма Чорный. Фоторепродукция БЕЛТА
Беларускі пісьменнік Кузьма Чорны. Фотарэпрадукцыя БЕЛТА
Belarusian writer Kuzma Chorny. BELTA photo reproduction
image description
Белорусский писатель Змитрок Бядуля. Фото БЕЛТА
Беларускі пісьменнік Змітрок Бядуля. Фота БЕЛТА
Belarusian writer Zmitrok Byadlya. BELTA photo
image description
Белорусский писатель Пётр Фёдорович Глебка. Фото В. Лупейко. БЕЛТА
Беларускі пісьменнік Пётр Фёдаравіч Глебка. Фота У. Лупейкі. БЕЛТА
Belarusian writer Peter Fedorovich Glebka. Photo by V. Lupeiko. BELTA
image description
Костел Вознесения Пресвятой Девы Марии в Будславе. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Church of the Assumption of the Blessed Virgin Mary in Budslau. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Московский район Минска. Фото А. Дидевича. БЕЛТА
Маскоўскі раён Мінска. Фота А. Дзідзевіча. БЕЛТА
Moscow district of Minsk. Photo by A. Didevich. BELTA
image description
Несвижский замок. Фото А Дидевича. БЕЛТА
Нясвіжскі замак. Фота А. Дзідзевіча. БЕЛТА
Nesvizh Castle. Photo by A. Didevich. BELTA
image description
Озеро Нарочь зимой. Фото Н. Петрова. БЕЛТА
Возера Нарач зімой. Фота М. Пятрова. БЕЛТА
Lake Naroch in winter. Photo by N. Petrov. BELTA

Міншчына

Жыхары двойчы ардэнаноснай Мінскай вобласці ўдзяляюць вялікую ўвагу вывучэнню роднага краю, яго добраўпарадкаванню. Актыўна працуючы ў арганізацыях, на прадпрыемствах, на сельскагаспадарчых угоддзях яны ўносяць важкі ўклад у падтрымку і развіццё патэнцыялу вобласці.

Землі Міншчыны маюць складаную і багатую падзеямі гісторыю. На яе працягу яны не раз далучаліся да розных дзяржаў. Так, з пачатку X ст. тэрыторыя сённяшняй Мінскай вобласці ўваходзіла ў склад Старажытнарускай дзяржавы, затым Полацкага княства, пазней – Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ). Пасля аб'яднання ВКЛ і зямель Кароны Польскай вобласць стала часткай Рэчы Паспалітай. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) тэрыторыя вобласці была далучана да Расіі ў складзе Мінскай губерні. Пасля грамадзянскай вайны заходняя частка вобласці ўвайшла ў склад Польшчы, а ўсходняя – Савецкай Беларусі (1921 г.).

Як асобная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Мінская вобласць была ўтворана ў 1938 г. на падставе Закона СССР ад 1938/01/15 «Аб змяненні і дапаўненні Канстытуцыі (Асноўнага Закона) СССР». Сёння яна знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Рэспублікі Беларусь і мяжуе з усімі астатнімі яе абласцямі. З-за свайго размяшчэння вобласць адзіная з усіх не мае выхаду да дзяржаўнай мяжы. З улікам Мінска ў ёй самая працяглая ў рэспубліцы сетка аўтамабільных дарог агульнага карыстання (23,3 тыс. км).

Плошча вобласці складае 39,854 тыс. км². Яе найбольшая працягласць – 315 км (з поўначы на ​​поўдзень). Самай высокай кропкай не толькі вобласці, але і ўсёй краіны з'яўляецца Дзяржынская гара (345 м над узроўнем мора). Міншчына займае другое месца ў рэспубліцы па колькасці вадаёмаў. Самымі буйнымі рэкамі лічацца Нёман, Бярэзіна і Вілія, сярод 60 азёр – возера Нарач (плошча 80 км²). 38,4 % тэрыторыі вобласці пакрыта лясамі. Найбольш лясістымі з'яўляюцца Бярэзінскі, Барысаўскі, Крупскі і Старадарожскі раёны, найменш – Нясвіжскі. Нетры вобласці багатыя карыснымі выкапнямі: калійнымі і каменнымі солямі, торфам, сапрапелямі, пясчана-жвіровымі матэрыяламі, мінеральнымі водамі і інш. Разведаны радовішчы жалезнай руды і гаручых сланцаў.

Клімат у Мінскай вобласці ўмерана-кантынентальны. У студзені сярэдняя тэмпература не перавышае мінус 7 ° C, у ліпені – плюс 18 ° C.

Адміністрацыйнае дзяленне Мінскай вобласці прадстаўлена 22 раёнамі, 24 гарадамі, 18 пасёлкамі гарадскога тыпу, 5207 сельскімі населенымі пунктамі, 222 пасялковымі і сельскімі выканаўчымі камітэтамі. Адміністрацыйным цэнтрам вобласці з'яўляецца Мінск. Аднак ён не ўваходзіць у яе склад, бо мае статус асобнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.

Сучасная Міншчына – буйнейшы рэгіён Беларусі з высокаразвітым прамысловым і сельскагаспадарчым патэнцыялам. Прадпрыемствы прамысловасці вырабляюць звыш 19% рэспубліканскага аб'ёму прадукцыі і пастаўляюць свае тавары на рынкі 152 краін свету. Вядучае месца належыць хімічнай вытворчасці, якая займае больш за 20% абласнога аб'ёму. Найбуйнейшым прадпрыемствам хімічнай і нафтахімічнай галіны з'яўляецца "Беларуськалій". Развіта таксама фармацэўтычная прамысловасць («Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў», «Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў», «Фармлэнд, «Лекфарм»), вытворчасць бытавой касметыкі. У вобласці вырабляецца асноўная частка пэстыцыдаў (24 тыс. тон з 28,7 тыс. тон у краіне).

Машынабудаўнічы комплекс прадстаўлены прадпрыемствамі, доля якіх перавышае 19% ад агульнай колькасці ў вобласці. Сярод іх лідыруе  «Беларускі аўтамабільны завод». Прадпрыемствы комплексу пастаянна асвойваюць вытворчасць новых відаў экспартаарыентаванай прадукцыі, павышаюць яе якасць.

Шырока вядомы ў Рэспубліцы Беларусь тэкстыльныя і швейныя вырабы. Вялікі ўклад у вытворчасць гэтай прадукцыі ўносяць прадпрыемствы: «Cвiтанак», «Купалінка»«Калінка», «Марк Фармэль» «Смілавіцкая валяльна-лямцавая фабрыка» «Мінскае вытворчае гарбарнае аб'яднанне», «Маттиоли» і інш.

Сельскагаспадарчыя арганізацыі займаюць 21 % плошчы сельскагаспадарчых зямель рэспублікі. Вобласць спецыялізуецца на вытворчасці малака, мяса, збожжа, бульбы, цукровых буракоў, гародніны і штогод вырабляе больш за чвэрць валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі рэспублікі. Сярод лідэраў харчовай галіны – «Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат» і  «Гарадзейскі цукровы камбінат», а таксама прадпрыемствы, якія вырабляюць хлебабулачныя, мясныя вырабы, сыры і іншыя прадукты.

Гісторыка-культурная спадчына Мінскай вобласці адлюстроўвае жыццё насельніцтва рэгіёну розных эпох – ад глыбокай старажытнасці да нашага часу. На яе землях захаваліся каштоўныя самабытныя помнікі гісторыі і культуры, якія сведчаць аб майстэрстве і таленце іх стваральнікаў. Многія з культурных аб'ектаў складаюць неад'емную частку сусветнай культурнай спадчыны. У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь уключаны 663 матэрыяльныя нерухомыя аб'екты, размешчаныя на тэрыторыі Мінскай вобласці. Сярод іх памятныя мясціны; помнікі, звязаныя з развіццём навукі, культуры, мастацтва, вайскоўцамі і рэвалюцыйнымі падзеямі; стаянкі, гарадзішчы, курганы, магільнікі; помнікі архітэктуры; запаведныя мясціны. У вобласці знаходзіцца больш за 20 музеяў: Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж", гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе», Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь», Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей і інш. У межах вобласці размешчаны частка Бярэзінскага біясфернага запаведніка, якому прысвоены статус міжнароднага, прыродны нацыянальны парк «Нарачанскі» і шэраг асабліва ахоўных прыродных тэрыторый рэспубліканскага значэння. Усё гэта садзейнічае развіццю турыстычных паслуг. У вобласці распрацаваны і дзейнічаюць шматлікія турыстычна-экскурсійныя маршруты, якія ўключаюць знаёмства з гісторыка-культурнымі аб'ектамі і ўнікальнай прыродай вобласці.

Захаванню гісторыка-культурнай спадчыны сваёй малой радзімы спрыяе дзейнасць устаноў культуры, адукацыі, вядомых краязнаўцаў, падчас якой ствараюцца розныя інфармацыйныя прадукты. Напрыклад, многае робіцца публічнымі бібліятэкамі, якія як складнікі тэрытарыяльнай інфраструктуры выконваюць важную місію ў сістэме краязнаўства. На працягу многіх гадоў яны займаюцца зборам дакументаў, назапашваннем і распаўсюджваннем звестак па гісторыі і сучаснасці Міншчыны на розных носьбітах. Сабраная шырокая бібліяграфічная і фактаграфічная краязнаўчая інфармацыя адлюстравана ў бібліятэчных каталогах, падрыхтаваных выданнях, падборках публікацый у СМІ, а таксама ў выглядзе краязнаўчых электронных інфармацыйных рэсурсаў (ЭІР). Каштоўным для карыстальнікаў з'яўляецца арганізацыя аддаленага доступу да гэтых ЭІР праз прадстаўленне на сайтах бібліятэк.

Спасылкі на краязнаўчыя рэсурсы бібліятэк вобласцi

Гонар і слава Дзяржыншчыны

Дзяржыншчына гераічная

Дзяржыншчына літаратурная

Знакамітыя людзі Маладзечанскага краю

Навукоўцы любанскай зямлі

Памяць Міншчыны

Iнфармацыя пра iншыя краязнаўчыя рэсурсы прадстаўлена на сайце Зводнага электроннага каталога бiблiятэк Мiнскай вобласцi ў раздзеле Краязнаўчыя базы даных

Iнтэрнэт-рэсурсы арганiзацый i ўстаноў Miнскай вобласцi

Мінскі абласны выканаўчы камітэт


 

БелАЗ

Беларуськалій

Гарадзейскі цукровы камбінат

Дарыда

Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці

Лекфарм

Марозпрадукт

Мінаблмясамалпрам

Мінская праўда

Мінскі абласны драматычны тэатр

Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі

Мінскі абласны краязнаўчы музей

Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці

 
Cвiтанак

Фармлэнд