Закрыть
image description
Дворцово-парковый комплекс Радзивиллов. Несвиж. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў. Нясвіж. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Palace and park complex Radziwill. Nesvizh. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Белорусские народные обряды. Фото БЕЛТА
Беларускія народныя абрады. Фота БЕЛТА
Belarusian folk rites. BELTA photo
image description
Народный обряд «Русалье». Любанский район. Фото БЕЛТА
Народны абрад "Русалле». Любанскі раён. Фота БЕЛТА
The folk rite of "Rusalier". Lyubansky district. BELTA photo
image description
Вечерний Минск. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Вячэрні Мінск. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Evening Minsk. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
День защитников Отечества. Минск. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Дзень абаронцаў Айчыны. Мінск. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Defenders of the Fatherland Day. Minsk. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Вручение премии "За духовное возрождение" коллективу Национального художественного музея. Фото Н. Петрова. БЕЛТА
Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" калектыву Нацыянальнага мастацкага музея. Фота М. Пятрова. БЕЛТА
Presentation of the award "For spiritual revival" team of the National Art Museum. Photo by N. Petrov. BELTA
image description
Празднование Дня независимости в Гомеле. Фото БЕЛТА
Святкаванне Дня незалежнасці ў Гомелі. Фота БЕЛТА
Celebration of Independence Day in Gomel. BELTA photo
image description
Мирский замок. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Мірскі замак. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Mir Castle. Photo by M. Gucek. BELTA

Май

1 – Есьман Ігар Іванавіч (1932, г. Мінск  – 2020), архітэктар, аўтар шматлікіх пра­ектаў пабудоў у Мінску – 90 гадоў з дня нараджэння

1 – Карнач Пётр Аляксеевіч (1932, Чэрвеньскі раён – 1996), мастацтвазнавец, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) – 90 гадоў з дня нараджэння

1 –Басалыга Міхаіл Самуілавіч (1942, г. Слуцк), мастак, педагог, творы якога захоўваюцца ў вядучых музеях Беларусі, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі ў Маскве – 80 гадоў з дня нараджэння

3 – Казлова Ніна Іванаўна (1947, Магілёў, г.), артыстка оперы (лірыка-драматыч­нае сапрана), заслужаная артыстка Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння

5 – Глушчанка Георгій Сямёнавіч (1922–1994), музыказнавец, педагог, адзін з заснавальнікаў беларускага музыказнаўства, заслужаны работнік вышэйшай школы Бе­ларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

7 – Дружына Міхаіл Афанасьевіч (1922–2013), артыст оперы, заслужаны артыст Беларусі, уладальнік вышэйшай узнагароды Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі «Крыш­тальная Паўлінка» (2008) – 100 гадоў з дня нараджэння

7 – Кін-Камінскі Тадэвуш Карлавіч (1922, г. Мінск – 1968), акцёр – 100 гадоў з дня нараджэння

8 – Тарасюк Мікалай Васільевіч (1932, Пружанскі раён – 2015), самадзейны разьбяр, мастак, народны майстар Беларусі, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэс­публікі Беларусь (2002) – 90 гадоў з дня нараджэння

8 – Экнадыёсаў Уладзімір Сяргеевіч (1947), артыст оперы (лірыка-драматычны тэнар), рэжысёр, педагог, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990) – 75 гадоў з дня нараджэння

9 – Мялешка Міхась (Міхаіл Вінцэнтавіч) (1892, Мядзельскі раён – 1941), вучо­ны ў галіне гісторыі і археаграфіі, этнограф, пісьменнік, публіцыст, краязнавец, бібліёграф, адзін з арганізатараў архіўнай справы ў Беларусі, член Інбелкульта – 130 гадоў з дня нараджэння

9 – Ледагораў Ігар Вадзімавіч (1932–2005), расійскі акцёр тэатра і кіно, народны артыст Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974), Дзяржаўнай прэміі Расіі (1978) – 90 гадоў з дня нараджэння

11 – Баравікова Раіса Андрэеўна (1947, Бярозаўскі раён), паэтэса, празаік, пера­кладчык, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1987), Дзяржаўнай прэміі Бела­русі (1994), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1998) – 75 гадоў з дня нараджэння

12 – Гулевіч Мікалай Юр’евіч (1947, Чачэрскі раён), журналіст, публіцыст, лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро», заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў, выдатнік друку Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння

15 – Галубок (сапраўднае прозвішча Голуб) Уладзіслаў Іосіфавіч(1882, Баранавіцкі раён – 1937), тэатральны дзеяч, драматург, рэжысёр, акцёр, мастак, першы народны артыст Беларусі – 140 гадоў з дня нараджэння

15 – Іверс Анатоль (сапраўднае імя Міско Іван Дарафеевіч) (1912, Слонімскі раён – 1999), паэт, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння

16 – Гусеў Канстанцін Дзмітрыевіч (1922–1990), тэатральны дзеяч, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

16 – Жлоба Людміла Аляксандраўна (1947), архітэктар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1989) – 75 гадоў з дня нараджэння

20 – Пушча Язэп (сапраўднае імя Плашчынскі Іосіф Паўлавіч) (1902, Мінскі раён – 1964), паэт, крытык, перакладчык, адзін з заснавальнікаў літаратурных аб’яднан­няў «Маладняк» і «Узвышша» – 120 гадоў з дня нараджэння

20 – Галкоўскі Міхаіл Фёдаравіч (1942, Клімавіцкі раён – 2010), артыст оперы (драматычны тэнар), заслужаны артыст Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння

21 – Астроўскі Арсен Георгіевіч (1897–1989), перакладчык, літаратуразнавец, заслужаны работнік культуры Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння

21 – Ляўко Вольга Мікалаеўна (1947, Капыльскі раён), вучоны-археолаг, гісто­рык, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння

22 – Уродніч Уладзімір Васільевіч(1942, Столінскі раён), жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2004) – 80 гадоў з дня нараджэння

24 – Тычына Анатоль Мікалаевіч (1897, г. Шауляй, Ковенская губерня (цяпер Літва) – 1986), мастак, адзін з заснавальнікаў беларускай кніжнай графікі – 125 гадоў з дня нараджэння

26 – Верамейчык Канстанцін Міхайлавіч (1912–1990), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння

27 – Сабалеўскі Анатоль Вікенцьевіч (1932, Дзяржынскі раён – 2012), тэатразна­вец, педагог, літаратуразнавец, лаўрэат Тэатральнай прэміі імя К. Крапівы (2001) – 90 га­доў з дня нараджэння

29 – Грыгореў Юрый Панцеляймонавіч (1932–2019), беларускі і расійскі архі­тэктар, заслужаны архітэктар Беларусі, народны архітэктар Расіі, акадэмік Міжнароднай акадэміі архітэктуры, Расійскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук, Расійскай ака­дэміі мастацтваў, лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР, прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2010) – 90 гадоў з дня нараджэння

31 – Кікоін Міхаіл (Мішэль) (1892, г. Гомель ці г. Рэчыца – 1968), французскі мастак, аўтар партрэтаў, пейзажаў, нацюрмортаў – 130 гадоў з дня нараджэння