Закрыть
image description
Кинорежиссер, народный артист Беларуси Н.М. Пташук (1943-2002).
Кінарэжысёр, народны артыст Беларусі М.М. Пташук (1943-2002).
Film director, People's Artist of Belarus N.M. Ptashuk (1943-2002).
image description
Народный художник Беларуси В.А. Громыко (1923-2019).
Народны мастак Беларусі В.А. Грамыка (1923-2019).
People's Artist of Belarus V.A. Gromyko (1923-2019).
image description
Мастер пейзажа и портрета, художник А.Горавский (1833-1900).
Майстар пейзажа і партрэта, мастак А.Гараўскі (1833-1900).
Master of landscape and portrait, artist A.Goravsky (1833-1900).
image description
Известный художник Х. Сутин (1893-1943), уроженец Беларуси.
Вядомы мастак Х. Суцін (1893-1943), ураджэнец Беларусі.
Famous artist H. Sutin (1893-1943), a native of Belarus.
image description
Белорусская поэтесса К. Буйло (1893-1986).
Беларуская паэтэса К. Буйла (1893-1986).
Belarusian poet K. Buylo (1893-1986).
image description
Лось Е.Г. (1933-2013), белорусский художник, график, живописец.  
Лось Я.Г. (1933-2013), беларускі мастак, графік, жывапісец.
Los E.G. (1933-2013), Belarusian artist, graphic.t

Студзень

1 – Баравік Фёдар Васільевіч (1923, Пухавіцкі раён – 1991), вучоны-эканаміст, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

1 – Грамыка Віктар Аляксандравіч (1923, Магілёўскі раён – 2019), жывапі­сец, педагог, народны мастак Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, заслу­жаны дзеяч культуры Польшчы, ганаровы член НАН Беларусі, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1998), Міжнароднай прэміі імя М. Шолахава (2010) – 100 гадоў з дня нараджэння.

1 – Баяровіч Мар’ян Андрэевіч (1933, Ашмянскі раён – 2006), музычны педагог, фалькларыст, выдатнік народнай асветы Беларусі – 90 гадоў з дня нара­джэння.

1 – Ткачоў Васіль Юр’евіч (1948, Рагачоўскі раён – 2022), пісьменнік, драматург, публіцыст, лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2011), На­цыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі (2017) – 75 гадоў з дня нараджэння.

1 – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій (1973 Магілёў, г.), вышэйшая навучальная ўстанова – 50 гадоў з часу адкрыцця.

2 –Ганчарэнка Андрэй Маркавіч (1933, Крупскі раён – 2021), вучоны-фізік, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984), лаўрэат прэміі НАН Беларусі (1995) – 90 гадоў з дня нара­джэння.

3 – Тамашэўскі Анатоль Уладзіміравіч (1943, Круглянскі раён – 2021), паэт, журналіст, заслужаны работнік культуры Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

4 – Ваданосаў Мікола (Мікалай Міхайлавіч) (1923, г. Мінск – 2006), пісьменнік, заслужаны работнік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

4 – Заяц Мікалай Емяльянавіч (1943, Брэсцкі раён – 2004), вучоны-эканаміст, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны эканаміст Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

4 – Іваноў Валерый Кірылавіч (1948, г. п. Глуск,  – 2020), кампазітар, педагог, народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978) – 75 гадоў з дня нараджэння.

5 – Кіракозаў Мамікон Георгіевіч (1923–1998), дзеяч самадзейнага (аматар­скага) мастацтва, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, ганаровы хімік СССР –
100 гадоў з дня нараджэння.

5 – Хахол Мікалай Рыгоравіч (1948, Бярэзінскі раён – 1997), спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ), заслужаны майстар спорту СССР – 75 гадоў з дня нараджэння.

6 – Шэлестаў Уладзімір Іванавіч (1948–2017), акцёр, заслужаны артыст Бела­русі – 75 гадоў з дня нараджэння.

7 – Сякерын Мікалай Фёдаравіч (1923–1995), трэнер (стральба кулявая), майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі і СССР – 100 гадоў з дня нара­джэння.

8 – Наркевіч-Ёдка Якуб Антонавіч (1848, Пухавіцкі раён – 1905), прырода­знавец, вынаходнік, медык – 175 гадоў з дня нараджэння.

8 – Сокал Сцяпан Фёдаравіч (1943 Ляхавіцкі раён – 2020), вучоны-юрыст, гісторык, філосаф, выдатнік адукацыі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

9 – Калманоўскі Эдуард Савельевіч(1923, г. Магілёў – 1994), расійскі кампазітар, народны артыст Расіі і СССР, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1984) – 100 гадоў з дня нараджэння.

10 – Дарафеенка Ніна Іванаўна (1923, Віцебскі раён – 2015), вучоны-гісторык, педагог, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

13 – Суцін Хаім (1893, Смілавічы – 1943), жывапісец, адзін з вядучых прадстаўнікоў экспрэсіянізму, які жыў і працаваў у Францыі – 130 гадоў з дня нара­джэння.

14 – Буйло Канстанцыя (сапраўднае імя Калечыц Канстанцыя Антонаўна) (1893–1986), паэтэса, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 130 гадоў з дня нара­джэння.

14 – Зелянкова Ганна Паўлаўна (1923–2010), харавы дырыжор, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

14 – Богдан Мікалай Уладзіміравіч (1943–2001), вучоны ў галіне машынабу­давання, адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай школы гідрапнеўмааўтама­тыкі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) – 80 гадоў з дня нараджэння.

15 – Звагельскі Міхаіл Рыгоравіч (1933, г. Гомель – 2021), трэнер (гімна­стыка), заслужаны трэнер Беларусі, выдатнік народнай адукацыі БССР, выдатнік фізічнай культуры СССР – 90 гадоў з дня нараджэння.

15 – Чарнушэвіч Арнольд Пятровіч (1933, г. Мінск – 1991), спартсмен і трэнер (фехтаванне на шпагах), ганаровы майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі, бронзавы прызёр ХVII летніх Алімпійскіх гульняў (1960, Рым) – 90 гадоў з дня нараджэння.

18 – Фурсенка Аляксандр Васільевіч (1903–1975), вучоны ў галіне палеанта­логіі, заснавальнік беларускай палеанталагічнай школы, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

18 – Цімашэнка Пётр Паўлавіч (1913, Гомельскі раён – 2009), спецыяліст у галіне будаўніцтва, заслужаны будаўнік Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

19 – Каралькова (па мужу Трушко) Галіна Аляксандраўна (1943, г. Віцебск – 2001), актрыса, заслужаная артыстка Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

20 – Алексютовіч Ларыса Канстанцінаўна (1913, г. Мінск – 2003), танцоў­шчыца, балетмайстар, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

20 – Яноўскі Пётр Фёдаравіч (1933, Асіповіцкі раён – 2019), трэнер па весла­ванні на байдарках і каноэ, заслужаны трэнер Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

21 – Ніскі Георгій Рыгоравіч (1903, г. Гомель – 1987), расійскі мастак, на­родны мастак Расіі, правадзейны член АМ СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1947, 1951) – 120 гадоў з дня нараджэння.

21 – Астрамецкі Аркадзь (Абрам) Абрамавіч (1923, г. Мінск – 2002), цым­баліст, педагог, народны артыст Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

22 – Лось Алена Георгіеўна (1933–2013), мастак у галіне станковага жывапісу і кніжнай графікі, аўтар ілюстрацый да сотні выданняў, лаўрэат рэспубліканскіх і ўсесаюзных конкурсаў «Мастацтва кнігі» – 90 гадоў з дня нараджэння.

22 – Ярашэвіч Іосіф (Юзаф) Бенядзіктавіч (1793–1860), гісторык, этнограф, юрыст – 230 гадоў з дня нараджэння.

24 – Караблёў Міхаіл Васілевіч (1923–1987), вучоны ў галіне фармакалогіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

25 – Вільня (1323), горад, старажытная сталіца Вялікага Княства Літоўскага, цяпер сталіца Літоўскай Рэспублікі г. Вільнюс – 700 гадоў з часу першага ўпамінання.

25 – Гуткоўскі Павел Макаравіч (1893, Слуцкі раён – 1962), графік, аўтар першага афармлення паэмы «Новая зямля» Я. Коласа (1923) – 130 гадоў з дня нара­джэння.

25 – Мазалеўская Любоў Іванаўна (1903, Мастоўскі раён – 1964), рэжысёр, актрыса, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

26 – Мароз Леў Рыгоравіч (1933, г. Мінск – 2002), фізік-тэарэтык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988) – 90 гадоў з дня нараджэння.

27 – Казлоўскі Аляксандр Сцяпанавіч (1923, Чашніцкі раён – 2011), жывапі­сец, заслужаны работнік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

28 – Пташук Міхаіл Мікалаевіч (1943, Ляхавіцкі раён – 2002), кінарэжысёр, народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаў­най прэміі Беларусі (1982), прэміі Ленінскага камсамола (1980) – 80 гадоў з дня нараджэння.

29 – Камароў Уладзімір Сямёнавіч (1923, Магілёўскі раён – 2018), вучоны-хімік, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980) – 100 гадоў з дня нараджэння.

30 – Гараўскі Апалінар Гілярыевіч (1833, Бярэзінскі раён – 1900), жывапісец, педагог, майстар пейзажа і партрэта – 190 гадоў з дня нараджэння.

31 – Доўбня Іван Пятровіч (1853, г. Пінск – 1912), вучоны-матэматык, аўтар каля 100 вучэбных дапаможнікаў, навуковых і навукова-метадычных прац – 170 га­доў з дня нараджэння.

31 – Лакштанава Ільза Канстанцінаўна (1923 – ?), актрыса, заслужаная ар­тыстка Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.