Закрыть
image description
Святая Валентина Минская. Фото с сайта Борисовского благочиния
Святая Валянціна Мінская. Фота з сайта Барысаўскага благачыння
St. Valentine Minsky. Photo from the Borisov Prospect
image description
Поэт Марьян Дукса. Фото с сайта Гродненского областного отделения Союза писателей Беларуси
Паэт Мар'ян Дукса. Фота з сайта Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі
Poet Marian Duksa. Photo from the site of the Grodno regional branch of the Writers' Union of Belarus
image description
Бюст Героя Советского Союза Г.Н. Захарова. Димитровград. Фото с сайта "Герои страны"
Бюст Героя Савецкага Саюза Г.Н. Захарава. Дзімітраўград. Фота з сайта "Героі краіны"
Bust of the Hero of the Soviet Union G.N. Zakharov. Dimitrovgrad. Photo from the site "Heroes of the country"
image description
Международный слет караванеров. Минск. Фото А. Покумейко. БЕЛТА
Міжнародны злёт караванераў. Мінск. Фота А. Пакумейкі. БЕЛТА
International gathering of caravaners. Minsk. Photo by A. Pokumeyko. BELTA
image description
Руины новогрудского замка времен Великого Княжества Литовского. Фото Г. Жинкова. БЕЛТА
Руіны наваградскага замка часоў Вялікага Княства Літоўскага. Фота Г. Жынкова. БЕЛТА
Ruins of the Novogrudok Castle of the Grand Duchy of Lithuania. Photo by G. Zhinkov. BELTA
image description
В отделе редких книг ЦНБ НАН Беларуси. Фото Н. Абложей. БЕЛТА
У аддзеле рэдкіх кніг ЦНБ НАН Беларусі. Фота Н. Аблажэй. БЕЛТА
In the department of rare books of the CSL of the NAS of Belarus. Photo by N. Ablozhey. BELTA

Красавік

1 – Манефа Гомельская (Марыя Скапічова; 1918, Гомельшчына – 1984), прападобная, святая – 100 гадоў з дня нараджэння.

2 – Хандогін Міхаіл Сцяпанавіч (1938, Хоцім. р-н), вучоны ў галіне электронікі, заслужаны работнік народнай адукацыі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

3 – Віленчыц Баляслаў Баляслававіч (1943, Стаўбц. р-н), вучоны-фізік, вынаходнік СССР, лаўрэат прэміі Савета Міністраў Беларусі (1991) – 75 гадоў з дня нараджэння.

3 – Рагаўцоў Уладзімір Мітрафанавіч (1943, Бялын. р-н), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

5 – Радзівіл Канстанцін (1793–1869), палітычны дзеяч, мецэнат, адзін з першых беларускіх фалькларыстаў – 225 гадоў з дня нараджэння.

5 – Годнеў Ціхан Мікалаевіч (1893–1982), вучоны ў галіне фізіялогіі раслін, заснавальнік навуковай школы па біясінтэзе хларафілу, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат прэміі імя К.А. Ціміразева АН СССР (1967), кавалер ордэнаў Леніна (1951, 1961), Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» – 125 гадоў з дня нараджэння.

5 – Дукса Мар’ян Мікалаевіч (1943, Мядзел. р-н), паэт, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1990), Нацыянальнай літаратурнай прэміі (2016) – 75 гадоў з дня нараджэння.

6 – Зданевіч Міхаіл Аляксандравіч (1943, цяпер у межах г. Брэст), артыст оперы (бас), педагог, заслужаны артыст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

6 – Фёдараў Анатоль Дзмітрыевіч (1948, г. Брэст), спартсмен, трэнер (лёгкая атлетыка), заслужаны трэнер Беларусі, 15 выхаванцаў якога сталі прызёрамі Алімпійскіх гульняў – 70 гадоў з дня нараджэння.

7 – Валянціна Мінская (свецк. Сулкоўская Валянціна Фёдараўна; 1888, Дзяржын. р-н – 1966), святая блажэнная Беларускай Праваслаўнай Царквы – 130 гадоў з дня нараджэння.

10 – Янпольскі Борух Залманавіч (1898–1975), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

10 – Пстыга Іван Іванавіч (1918–2009), ваенны дзеяч, удзельнік Беларускай аперацыі ў Вялікую Айчынную вайну, маршал авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1978), заслужаны ваенны лётчык СССР – 100 гадоў з дня нараджэння.

10 – «Знамя юности», маладзёжная грамадска-палітычная газета (г. Мінск; 1938) – 80 гадоў з часу выхаду першага нумара.

11 – Мельнікаў Андрэй Аляксандравіч (1968, г. Магілёў – 1988), удзельнік вайны ў Афганістане 1979–1989 гг., Герой Савецкага Саюза (1988) – 50 гадоў з дня нараджэння.

12 – Шапіра Лазар Майсеевіч (1938, г. Мінск – 2013), трэнер (барацьба вольная), заслужаны трэнер Беларусі і СССР, сярод выхаванцаў якога – чэмпіён свету і Еўропы, уладальнік Кубка свету і Кубка Еўропы В. Сюльжын – 80 гадоў з дня нараджэння.

13 – Говар Генадзь Антонавіч (1938, г. Слаўгарад), вучоны ў галіне фізікі цвёрдага цела, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004) – 80 гадоў з дня нараджэння.

13 – Буда-Кашалёўскі, біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння (Буда-Каш. р‑н; 1988) – 30 гадоў з часу стварэння.

14 – Ландо Юрый Канстанцінавіч (1918–2001), вучоны-матэматык, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

14 – Губараў Валянцін Аляксеевіч (1948), мастак, творы якога знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, музеях ЗША, Швейцарыі, Германіі, Францыі, а таксама ў прыватных калекцыях – 70 гадоў з дня нараджэння.

15 – Кавалеўскі Георгій Ціханавіч (1918, Лепел. р-н – 2008), вучоны-эканаміст, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

16 – Сурскі Алег Аркадзьевіч (1928–2012), мастацтвазнавец, журналіст, мастак, які стаяў ля вытокаў школы беларускай мастацкай крытыкі, адзін з першых у Беларусі займаўся пытаннямі тэхнічнай эстэтыкі – 90 гадоў з дня нараджэння.

17 – Ліўшыц Марк Навумавіч (Мордух Насонавіч; 1918, г. Рэчыца – 1997), заслужаны архітэктар Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

17 – Максін Аляксей Міхайлавіч (1918–1944), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.

18 – Дыбоўскі Уладзіслаў Іванавіч (1838, Маладзеч. р-н – 1910), вучоны ў галіне заалогіі, палеанталогіі, мінералогіі і батанікі, фалькларыст – 180 гадоў з дня нараджэння.

18 – Крыніца Антук (сапр. Ждановіч Антон Паўлавіч; 1898–1937), акцёр тэатра, адзін з заснавальнікаў і вядучы акцёр Першага беларускага таварыства драмы і камедыі – 120 гадоў з дня нараджэння.

18 – Румянцава Любоў Рыгораўна (1943), актрыса, заслужаная артыстка Беларусі, кавалер ордэна Ф. Скарыны (2008) – 75 гадоў з дня нараджэння.

18 – Шаркоў Анатоль Васільевіч (1948, г. п. Халопенічы), вучоны-гісторык, юрыст, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2015) – 70 гадоў з дня нараджэння.

19 – Гарбацэвіч Васіль Савіч (1893, Пухав. р-н – 1985), драматург, адзін з пачынальнікаў беларускай драматургіі, педагог, заслужаны настаўнік Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.

19 – Пікулік Міхаіл Міхайлавіч (1948, г. Чэрвень – 2006), вучоны ў галіне заалогіі і экалогіі, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

20 – Булгак Іасафат (свецк. Ігнацій; 1758, Слонім. пав. – 1838), грэка-каталіцкі царкоўны дзеяч – 260 гадоў з дня нараджэння.

20 – Федарэнка Сцяпан Аляксеевіч (1908–1972), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 110 гадоў з дня нараджэння.

20 – Шур Якаў Шэбселевіч (1908, г. Дуброўна – 1986), расійскі вучоны-фізік, адзін са стваральнікаў уральскай навуковай школы магнітолагаў, член-карэспандэнт АН СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1967) – 110 гадоў з дня нараджэння.

20 – Голчанка Міхаіл Герасімавіч (1943, Шклоўс. р-н), вучоны ў галіне меліярацыі, заслужаны работнік народнай адукацыі Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

21 – Лівенцаў Віктар Ільіч (1918–2009), адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, партыйны і дзяржаўны дзеяч Беларусі, Герой Савецкага Саюза (1944), заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі, кавалер ордэнаў Леніна, Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, «Знак Пашаны» – 100 гадоў з дня нараджэння.

21 – Куркоў Аляксандр Валер’евіч (1958), беларускі і расійскі артыст балета, заслужаны артыст Расіі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986), педагог – 60 гадоў з дня нараджэння.

22 – Петушкоў Адам Захаравіч (1918, Клімав. р-н – 1976), ваенны дзеяч, удзельнк Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.

22 – Ахрыменка Аляксандр Яўгенавіч (1938), вучоны ў галіне радыёла­кацыі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

23 – Паслядовіч Аляксандра Ануфрыеўна (1918, г. Мінск – 1988), графік, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

23 – Вялеська Яўген Іванавіч (1938, Нясвіж. р-н), вучоны ў галіне кібернетыкі і інфарматыкі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972) і прэміі Савета Міністраў СССР (1983), кавалер ордэна «Знак Пашаны» – 80 гадоў з дня нараджэння.

23 – Марозава Марыяна Генадзеўна (1958, г. Дзяржынск), кампазітар, педагог, уладальніца знака Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2010) – 60 гадоў з дня нараджэння.

24 – Мінская праваслаўная епархія, адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай Праваслаўнай Царквы (1793) – 225 гадоў з часу ўтварэння.

24 – Захараў Георгій Няфёдавіч (1908–1996), ваенны дзеяч, удзельнік вайны ў Іспаніі 1936–1939 гг., вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1945) – 110 гадоў з дня нараджэння.

24 – Касач Аляксандр Канстанцінавіч (1918, Полац. р-н – 1989), вучоны ў галіне гісторыі медыцыны, арганізацыі аховы здароўя, заслужаны ўрач Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

28 – Шымко Тамара Іванаўна (1928, г. Мінск), артыстка оперы (лірычнае сапрана), педагог, народная артыстка Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

28 – Лосеў Уладзіслаў Валянцінавіч (1938–1990), вучоны ў галіне тэорыі перадачы інфармацыі, стваральнік навуковай школы па лічбавай апрацоўцы і кадзіраванні інфармацыі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

28 – Колюшаў Міхаіл Іванавіч (1943), спартсмен (веласіпедны спорт), заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіён свету (1965, 1967), бронзавы прызёр чэмпіянату свету (1966) у каманднай гонцы праследавання, чэмпіён СССР у каманднай гонцы (1965, 1968), рэкардсмен свету і СССР – 75 гадоў з дня нараджэння.

28 – Кубарка Аляксей Іванавіч (1943, Пружан. р-н), вучоны ў галіне фізіялогіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

28 – Ціхаміраў Віктар Васілевіч (1958, г. Мінск), вучоны-фізік, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1984) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002) – 60 гадоў з дня нараджэння.

30 – Барышаў Гурый Іларыёнавіч (1928–2001), тэатразнавец, мастацтвазнавец, драматург, педагог, лаўрэат тэатральнай прэміі імя К. Крапівы (1994) – 90 гадоў з дня нараджэння.

30 – Загрэўскі Валерый Інакенцьевіч (1948), вучоны-педагог, выдатнiк адукацыi – 70 гадоў з дня нараджэння.

30 – Зубкоў Уладзімір Анатолевіч (1948), спартсмен (барацьба грэка-рымская), майстар спорту СССР міжнароднага класа, заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіён свету (1971, 1973, 1974, 1975), чэмпіён СССР (1973) – 70 гадоў з дня нараджэння.