Закрыть
image description
Дворцово-парковый комплекс Радзивиллов. Несвиж. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў. Нясвіж. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Palace and park complex Radziwill. Nesvizh. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Белорусские народные обряды. Фото БЕЛТА
Беларускія народныя абрады. Фота БЕЛТА
Belarusian folk rites. BELTA photo
image description
Народный обряд «Русалье». Любанский район. Фото БЕЛТА
Народны абрад "Русалле». Любанскі раён. Фота БЕЛТА
The folk rite of "Rusalier". Lyubansky district. BELTA photo
image description
Вечерний Минск. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Вячэрні Мінск. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Evening Minsk. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
День защитников Отечества. Минск. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Дзень абаронцаў Айчыны. Мінск. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Defenders of the Fatherland Day. Minsk. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Вручение премии "За духовное возрождение" коллективу Национального художественного музея. Фото Н. Петрова. БЕЛТА
Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" калектыву Нацыянальнага мастацкага музея. Фота М. Пятрова. БЕЛТА
Presentation of the award "For spiritual revival" team of the National Art Museum. Photo by N. Petrov. BELTA
image description
Празднование Дня независимости в Гомеле. Фото БЕЛТА
Святкаванне Дня незалежнасці ў Гомелі. Фота БЕЛТА
Celebration of Independence Day in Gomel. BELTA photo
image description
Мирский замок. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Мірскі замак. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Mir Castle. Photo by M. Gucek. BELTA

Май

1 – Прафсаюзны рух Беларусі (1904), рух працоўных для аб’яднання намаганняў у аба­рону сваіх сацыяльна-эканамічных і палітычных правоў і інтарэсаў – 120 гадоў з пачатку фарміравання на Беларусі

1 – Ганапольскі Уладзімір Ільіч (1934, Гомель, г. – 2018), спартсмен і трэнер (спартыў­ны турызм), майстар спорту СССР па турызму, сярэбраны (1981) і бронзавы (1983) прызёр чэмпіянатаў СССР, заслужаны падарожнік Расіі – 90 гадоў з дня нараджэння

1 – Корзун Мікола (Мікалай Паўлавіч) (1934, Салігорскі раён – 1995), пісьменнік, аўтар апавяданняў і аповесцей для дзяцей – 90 гадоў з дня нараджэння

1 – Паплаўская Ядвіга Канстанцінаўна (1949, Валожынскі раён), эстрадная спявачка кампазітар, народная артыстка Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1979) – 75 гадоў з дня нараджэння

2 – Гардзіцкі Аляксей Кузьміч (1934, цяпер у межах г. Брэст – 1999), крытык, літарату­разнавец, складальнік біябібліяграфічных даведнікаў аб пісьменніках – 90 гадоў з дня на­раджэння

2 – Канус Іван Іванавіч (1934, Дзятлаўскі раён), вучоны ў галіне рэаніматалогіі, адзін з заснавальнікаў беларускай школы анестэзіялогіі і рэаніматалогіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння

4 – Бохвіц Фларыян (1799, Мір, г. п. – 1856), вучоны ў галіне філасофіі, пісьменнік – 225 гадоў з дня нараджэння

4 – Фрадкін Марк Рыгоравіч (1914, Віцебск, г. – 1990), кампазітар, народны артыст СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1979) – 110 гадоў з дня нараджэння

5 – Ячнеў Леанід Іосіфавіч (1924, Клімавіцкі раён – 2011), настаўнік, дзеяч самадзейнага мастацтва, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

5 Казакевіч Мікалай Канстанцінавіч (1934, Бярэзінскі раён – 2021), жывапісец, заслу­жаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000) – 90 гадоў з дня нараджэння

5 Дзянісаў Аляксандр Пятровіч(1944–2012), акцёр тэатра і кіно, заслужаны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1984) – 80 гадоў з дня нараджэння

6 – Трус Паўлюк (Павел Адамавіч) (1904, Уздзенскі раён – 1929), паэт, аўтар лірыка-гераічных і фальклорна-рамантычных паэм, вершаў, гумарыстычных вершаваных апавя­данняў – 120 гадоў з дня нараджэння

7 – Цялькова Алена Сяргееўна (1944, Пінск, г.), спявачка (сапрана), народная артыстка Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння

8 – Узда (1494), горад, цэнтр раёна Мінскай вобласці – 530 гадоў з часу заснавання

9 – Цэраскі Вітольд Карлавіч (1849, Слуцк, г. – 1925), вучоны-астраном, стваральнік маскоўскай навуковай школы астрафотаметрыі, педагог, член-карэспандэнт Пецярбургскай АН – 175 гадоў з дня нараджэння

9 – Касцюкевіч Мікалай Ігнатавіч(1904, Слуцкі раён – 1978), вучоны ў галіне метэара­логіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння

9 Груца Аляксей Пятровіч (1924, Дубровенскі раён – 2017), мовазнавец, педагог, лаў­рэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971) – 100 гадоў з дня нараджэння

9 – Міцуль Эдуард Леанардавіч (1924–2002), эстрадны спявак (барытон), заслужаны артыст Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

9  Гомельскі завод пускавых рухавікоў імя П. К. Панамарэнка (1944), адкрытае акцыянернае таварыства – 80 гадоў з пачатку дзейнасці

10 – Бяганская Галіна Аляксандраўна (1934, Мінск, г.), заслужаны архітэктар Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння

10 – Лукашэвіч Мікалай Антонавіч (1934, Слонімскі раён – 2007), вучоны-матэматык, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння

11 – Глебаў (сапраўднае прозвішча Сарокін) Глеб Паўлавіч (1899–1967), акцёр тэатра і кіно, народны артыст Беларусі і СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1941, 1948) – 125 га­доў з дня нараджэння

13 – Сапега Аляксандр Казімір (1624–1671), рэлігійны і дзяржаўны дзеяч – 400 гадоў з дня нараджэння

13 Краўчанка Сяргей Усеваладавіч (1949, Мінск, г. – 2014), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння

15 – Шчансновіч Мікалай Ігнатавіч (1894–1969), акцёр і рэжысёр, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння

15 – Коршунаў Фёдар Паўлавіч (1934, Краснапольскі раён – 2022), вучоны ў галіне тэхнічнай фізікі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980) – 90 гадоў з дня нараджэння

19 – Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы (1944, Мінск, г.), установа, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2012) – 80 гадоў з часу стварэння (адкрыты 20.09.1945)

20 – Алексютовіч Канстанцін Андрэевіч (1884, Пухавіцкі раён – 1943), балетмайстар, пе­дагог, пастаноўшчык сцэнічных варыянтаў народных, класічных і характарных танцаў, кад­рыляў, карагодаў, гульняў, аўтар беларускага танца «Бульба» – 140 гадоў з дня нараджэння

20 Жук Анатоль Аляксандравіч (1949, Карэліцкі раён – 2009), акцёр, пісьменнік, заслу­жаны артыст Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980) – 75 гадоў з дня нараджэння

20 – Круцько Мікалай Паўлавіч (1949, Акцябрскі раён), вучоны ў галіне фізічнай і калоіднай хіміі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990, 2008) – 75 гадоў з дня нараджэння

22 – Гарулёў Юрый Мікалаевіч (1944–2021), дакументаліст, аператар, кінарэжысёр, лаў­рэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2005) – 80 гадоў з дня нараджэння

23 – Круганава Ефрасіння Акімаўна (1914, Гарадоцкі раён – 1983), вучоны-геабатанік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972) – 110 гадоў з дня нараджэння

23 – Карэліцкі раённы краязнаўчы музей (1969), установа культуры – 50 гадоў з часу адкрыцця

24 – Русак Адам Герасімавіч (1904, Капыльскі раён – 1987), паэт, заслужаны дзеяч куль­туры Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння

25 – Барткевіч Леанід Леанідавіч (1949, Мінск, г. – 2021), эстрадны спявак, заслужаны артыст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння

30 – Глікман Давід Іосіфавіч (1874, Слуцк, г. – 1936), паэт-сатырык, драматург – 150 га­доў з дня нараджэння

31 – Пятроўскі Павел Якаўлевіч (1924, Слуцкі раён – 2000), вучоны ў галіне геабатанікі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972) – 100 гадоў з дня нараджэння