Закрыть
image description
Белорусский государственный цирк
Беларускі дзяржаўны цырк
Belarusian State Circus

Люты

1 – Лысятаў Юрый Васільевіч (1929–1997), рэжысёр і сцэнарыст дакументаль­нага кіно, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1999, пасмяротна) – 90 гадоў з дня на­раджэння.

1 – Талкачова Ларыса Сямёнаўна (1939), піяністка, канцэртмайстар, заслужаная артыстка Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

1 – Карчміт Міхаіл Аляксандравіч (1949, Маладзеч. р-н – 2004), гаспадарчы дзеяч, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1999), Герой Беларусі (2001) – 70 гадоў з дня нараджэння.

2 – Бона Сфорца (1494–1557), каралева польская і вялікая княгіня літоўская –
525 гадоў з дня нараджэння.

2 – Самарадаў Аляксандр Сяргеевіч (1919–1998), спявак (лірычны барытон), заслужаны артыст Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

2 – Гоманаў Уладзімір Кірылавіч (1929, г. Сянно – 1998), жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

2 – Кавальчук Уладзімір Мікалаевіч (1929, г. Гомель – 2008), спявак (бас), заслужаны артыст Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

2 – Вяеўнік Леў Мікалаевіч (1944, Навагруд. р-н – ?), спявак (бас), заслужаны артыст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

2 – Капыловіч Іван Іванавіч (1944, Мазыр. р-н), пісьменнік, аўтар апавяданняў, аповесцей і раманаў – 75 гадоў з дня нараджэння.

3 – Юрчанка Ягор Арцёмавіч (1919, Магілёўс. р-н – 1981), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943) – 100 гадоў з дня нараджэння.

4 – Пішчымука Пётр Сямёнавіч (1879–1965), вучоны ў галіне арганічнай хіміі, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 140 гадоў з дня нараджэння.

4 – Лінькоў Рыгор Мацвеевіч (1899–1961), адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Брэсцкай і Баранавіцкай абласцях ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1943) – 120 гадоў з дня нараджэння.

4 – Баразна Лявон (Леанід) Цімафеевіч (1929, Талач. р-н – 1972), мастак, гра­мадскі дзеяч, адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай сцэнаграфіі, стваральнік на­цыянальнай тэматыкі ў беларускім мастацтве 1960-х гг. – 90 гадоў з дня нараджэння.

4 – Пашчасцеў Уладзімір Сцяпанавіч (1944), мастак, працуе ў станковай і кніж­най графіцы, экслібрысе – 75 гадоў з дня нараджэння.

4 – «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці», УК, філіял Брэсцкага абласнога края­знаўчага музея, адзіны ў Беларусі музей, экспазіцыя якога складаецца з твораў мастацтва, канфіскаваных мытнікамі падчас спробы незаконнага вывазу за мяжу (г. Брэст; 1989) – 30 гадоў з часу адкрыцця.

5 – Ус Барыс Назаравіч (1929–1997), жывапісец – 90 гадоў з дня нараджэння.

7 – Кудравіцкі Давыд Абрамавіч (1919–1943), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.

9 – Мішэнін Іван Дзмітрыевіч (1899–1974), вучоны ў галіне тэрапіі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, заслужаны ўрач Расіі – 120 гадоў з дня нараджэння.

9 – Сцепін Віктар Аляксандравіч (1919–2007), ваенны дзеяч, удзельнік вызвален­ня Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.

10 – Калядка Мікалай Сяргеевіч (1944, Любан. р-н), канструктар сродкаў аўтама­тызацыі ў мікраэлектроніцы, арганізатар іх вытворчасці, вынаходнік СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000) – 75 гадоў з дня нараджэння.

11 – Пятровіч Эдуард Аляксандравіч (1939, г. Жодзіна), вучоны ў галіне аграхі­міі, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі, кавалер ордэна «Знак Пашаны» (1973, 1978), выдатнік адукацыі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

11 – Беларускі дзяржаўны цырк, дзяржаўная відовішчная ўстанова (г. Мінск; 1959) – 60 гадоў з часу адкрыцця (першы стацыянарны цырк на Беларусі адкрыты 16.11.1884 г.).

12 – Каханоўскі Ян (1894, г. Гродна – 1942), біёлаг, краязнавец, эколаг, педагог, гра­мадскі дзеяч, заснавальнік Гродзенскага заалагічнага парка – 125 гадоў з дня нараджэння.

12 – Верашчагін Аляксандр Леапольдавіч (1949), мастак кіно, жывапісец, графік, імя якога добра вядома сярод кінематаграфістаў СНД і краін Балтыі – 70 гадоў з дня нараджэння.

14 – Алейнікаў Сяргей Пятровіч (1909, Магілёўс. р-н – 1983), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944), заслужаны штурман-выпрабавальнік СССР – 110 гадоў з дня нараджэння.

14 – Скотнікаў Валерый Аляксандравіч (1929–1988), вучоны ў галіне машынабу­давання, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

14 – Скараходаў Уладзімір Паўлавіч (1939, г. Клімавічы), вучоны-культуролаг, музыкант, дырыжор, педагог, грамадскі і дзяржаўны дзеяч, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

14 – «Беразінскае», ААТ (Маладзеч. р-н; 1949) – 70 гадоў з пачатку стварэння.

14 – Яроменка Мікалай Мікалаевіч (1949, г. Віцебск – 2001), расійскі кінаакцёр, народны артыст Расіі – 70 гадоў з дня нараджэння.

15 – Мацапура Сяргей Сцяпанавіч (1919, Брагін. р-н – 1998), ваенны дзеяч, удзель­нік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945), кавалер ордэна Леніна –
100 гадоў з дня нараджэння.

15 – Шутава Вольга Паўлаўна (1944, Камян. р-н – 1999), спявачка, заслужаная артыстка Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

15 – Гарэлік Пётр Васільевіч (1949, Маладзеч. р-н), вучоны-хірург, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

15 – Васючэнка Пятро (Пётр Васільевіч; 1959, г. Полацк), празаік, драматург, крытык, літаратуразнавец – 60 гадоў з дня нараджэння.

15 – Лапіцкі Уладзімір Міхайлавіч (1959, г. Гродна), спартсмен (фехтаванне на рапірах), майстар спорту СССР міжнароднага класа, сярэбраны прызёр ХХІІ Алімпійскіх гульняў (1980, Масква) – 60 гадоў з дня нараджэння.

15 – Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей, ДУК (1989) – 30 гадоў з часу адкрыцця.

16 – Гарэлік Леў Давыдавіч (1929, г. Бабруйск – 1996), скрыпач, педагог, народны артыст Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

16 – Немен Чэслаў (сапр. Выджыцкі Чэслаў Юліуш; 1939, Шчуч. р-н – 2004), польскі спявак, кампазітар, аранжыроўшчык, рок-музыкант, інструменталіст, мастак і скульптар – 80 гадоў з дня нараджэння.

17 – Кулакоўская Тамара Нікандраўна (1919, г. Полацк – 1986), вучоны ў галіне аграхіміі і глебазнаўства, член-карэспандэнт НАН Беларусі, акадэмік УАСГНІЛ, заслу­жаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976) – 100 гадоў з дня нараджэння.

17 – Сяржантаў Іван Якаўлевіч (1919, Аршан. р-н – 1943), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943) – 100 гадоў з дня нараджэння.

18 – Будзінас Яўген Дамінікавіч (1944–2007), пісьменнік, публіцыст, сцэнарыст, выдавец, лаўрэат прэміі Саюза журналістаў СССР (1985) – 75 гадоў з дня нараджэння.

18 – Луцкая Ірына Канстанцінаўна (1949), вучоны ў галіне стаматалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996), выдатнік аховы здароўя Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

19 – Гомельская фабрыка мастацкіх вырабаў «Любна», РУП у складзе дзяр­жаўнага вытворча-гандлёвага аб'яднання «Белмастацпромыслы» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1939) – 80 гадоў з часу стварэння.

19 – Снапко Валерый Мікалаевіч (1939), вучоны-фізік, лаўрэат Дзяржаўнай прэ­міі Беларусі (1974) – 80 гадоў з дня нараджэння.

19 – Ткачоў Валянцін Дзмітрыевіч (1939, г. Мінск – 1985), вучоны ў галіне фізікі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат прэміі Ле­нінскага камсамола Беларусі (1972) – 80 гадоў з дня нараджэння.

20 – Турук Фёдар Фёдаравіч (1889, Навагруд. р-н – 1960), вучоны-гісторык, гра­мадскі дзеяч, адзін з арганізатараў БДУ – 130 гадоў з дня нараджэння.

20 – Майсеенка Фёдар Патапавіч (1894, Добруш. р-н – 1979), вучоны ў галіне лесаводства, заснавальнік навуковай школы лясной таксацыі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.

20 – Столяр Абрам Аронавіч (1919–1993), вучоны-матэматык, педагог, адзін з заснавальнікаў беларускай школы па дыдактыцы матэматыкі, заслужаны работнік вы­шэйшай школы Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

22 – Байкоў Мікалай Якаўлевіч (1889–1941 ці пасля 1945), мовазнавец, які стаяў ля вытокаў айчыннай тэарэтычнай лексікаграфіі, літаратуразнавец, педагог – 130 гадоў з дня нараджэння.

22 – Бабкоў Уладзімір Андрэевіч (1939, Жлоб. р-н), вучоны-гісторык, палітолаг, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

22 – Песціс Вітольд Казіміравіч (1949, Гродзен. р-н), вучоны ў галіне жывёлага­доўлі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны работнік адукацыі Беларусі, кавалер ордэна Пашаны (2016) – 70 гадоў з дня нараджэння.

23 – Мартынаў Майсей Мікітавіч (1909–1991), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 110 гадоў з дня нараджэння.

23 – Казлоў Арсен Яўхімавіч (1919, Гарадоц. р-н – 1971), удзельнік Вялікай Айчын­най вайны, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.

23 – Саевіч Цімафей Аляксандравіч (1919–2003), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нара­джэння.

23 – Буртыс Надзея Андрэеўна (1929, г. Мінск), вучоны ў галіне геабатанікі, адзін са стваральнікаў першай карты расліннасці Беларусі і рэгіянальнай методыкі геабатаніч­нага картаграфавання, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972) – 90 гадоў з дня нараджэння.

24 – Полацкі царкоўны сабор 1839 г., сход іерархаў грэка-каталіцкай (уніяцкай) царквы Расійскай Імперыі, які скасаваў Брэсцкую царкоўную унію 1596 г. і прыняў рашэнне аб далучэнні грэка-католікаў (уніятаў) да Рускай Праваслаўнай Царквы –
180 гадоў з часу правядзення.

24 – Громаў Міхаіл Міхайлавіч (1899–1985), ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік авіяцыі, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, заслужаны лётчык СССР, Герой Савецкага Саюза (1934) – 120 гадоў з дня нараджэння.

24 – Фішэр Іосіф Залманавіч (1919, г. Мінск – 1995), беларускі і ўкраінскі вучоны ў галіне тэарэтычнай фізікі, заснавальнік навуковай школы па статычнай тэорыі вадкас­цей – 100 гадоў з дня нараджэння.

25 – Макавецкі Фёдар Яфрэмавіч (1899, Талач. р-н – 1974), ваенны дзеяч, удзель­нік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943) – 120 гадоў з дня нараджэння.

25 – Дарожны (сапр. Серада) Сяргей Міхайлавіч (1909, г. Слонім – 1943), паэт – 110 гадоў з дня нараджэння.

25 – Андрэ Жак (1919–1988), французскі лётчык, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945), заслужаны лётчык Францыі – 100 гадоў з дня нараджэння.

25 – Мацвяйкоў Рыгор Паўлавіч (1929, Рагач. р-н – 2002), вучоны ў галіне тэрапіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

26 – Пекур Павел Аляксеевіч (1909–1982), акцёр тэатра, заслужаны артыст Бела­русі – 110 гадоў з дня нараджэння.

26 – Колас Георгій Данілавіч (1929, Чэрв. р-н – 1994), літаратурны і тэатральны крытык, публіцыст, кінадраматург – 90 гадоў з дня нараджэння.

26 – Далгіх Уладзімір Вітальевіч (1969, г. Гродна), артыст балета, лаўрэат Дзяржаў­най прэміі Беларусі (1996), тэатральнай прэміі імя Л. Александроўскай (1996) – 50 гадоў з дня нараджэння.

27 – Гаманкоў Іван Пракопавіч (1919–1980), ваенны дзеяч, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.

28 – Вахрушаў Валянцін Аляксандравіч (1919–2006), вучоны-геолаг, суаўтар адкрыцця новага мінералу – шабыніту – 100 гадоў з дня нараджэння.

28 – Канапацкі Ібрагім Барысавіч (1949, г. п. Смілавічы – 2005), вучоны-гісторык, даследчык міжнацыянальных адносін, гісторыі і культуры беларускіх татар, грамадскі і рэлігійны дзеяч – 70 гадоў з дня нараджэння.

28 – Прастыр, ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння (Пін. р-н; 1994) – 25 гадоў з часу стварэння.