Закрыть
image description
Информационно-электронный досуговый центр. Гомель. Фото С. Холодилина. БЕЛТА
Інфармацыйна-дасугавы цэнтр Гомель. Фота С. Халадзіліна. БЕЛТА
Information and electronic leisure center. Gomel. Photo by S. Kholodilin. BELTA
image description
Электронная библиотека Витебского медицинского университета. Фото А. Хитрова. БЕЛТА
Электронная бібліятэка Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта. Фота А. Хітрова. БЕЛТА
Electronic library of Vitebsk Medical University. Photo by A. Khitrov. BELTA
image description
В Национальной библиотеке Беларуси. Минск. Фото со страницы «Беларусь библиотечная»
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Мінск. Фота са старонкі «Беларусь бібліятэчная»
In the National Library of Belarus. Minsk. Photo from «The Belarus Library» page
image description
Национальная библиотека Беларуси готова принять читателей. Фото БЕЛТА
Нацыянальная бібліятэка Беларусі гатова прыняць чытачоў. Фота БЕЛТА
National Library of Belarus is ready to accept readers. BELTA photo

Рэсурсы бібліятэк

У Беларусі сфарміравалася бібліятэчная сістэма, якая ўключае звыш 7 тыс. публічных і спецыяльных бібліятэк з сукупным аб’ёмам фонду каля 180 млн экзэмпляраў. Найбольш магутны інфармацыйны патэнцыял маюць вядучыя бібліятэкі рэспублікі, у лік якіх уваходзіць Нацыянальная бібліятэка Беларусі, абласныя бібліятэкі, рэспубліканскія галіновыя бібліятэкі. Іх інфармацыйныя рэсурсы сёння змяшчаюць не толькі дакументальныя фонды, аб’ём якіх у сукупнасці перавышае 82 млн экзэмпляраў, але і электронныя інфармацыйныя рэсурсы.

Па стане на пачатак 2023 г. у ведамстве Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь знаходзіцца больш за 2,2 тыс. бібліятэкi: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, абласныя і публічныя бібліятэкі мясцовых органаў улады. Амаль кожны трэці грамадзянін Беларусі з’яўляецца карыстальнікам публічнай бібліятэкі.

Электронныя каталогі, якія адлюстроўваюць фонды большасці бібліятэк, даступныя карыстальнікам у глабальнай сетцы Інтэрнэт праз створаныя сайты.

Электронныя інфармацыйныя рэсурсы, прадстаўленыя ў гэтым раздзеле, з’яўляюцца беларусазнаўчымі і накіраваны перш за ўсё на раскрыццё фондаў бібліятэк у інтарэсах нацыянальнай гісторыі, культуры, навукі, адукацыі, спрыяюць папулярызацыі багатай і ўнікальнай дакументнай і кніжнай спадчыны нашага народа.

Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Беларусь бібліятэчная

Беларуская бібліятэчная асацыяцыя

Бібліятэкі Рэспублікі Беларусь і замежных краін

Даведнік праваслаўных бібліятэк Беларусі
 
Зводны каталог бібліятэк Беларускага Экзархата Праваслаўнай Рускай Царквы

Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі

Зводны электронны каталог артыкулаў LibКАРД

Нацыянальная бібліяграфія Беларусі

Праваслаўныя бібліятэкі Беларусі