Закрыть
image description
«Тракторный балет». МТЗ. Фото Г. Жинкова. БЕЛТА
«Трактарны балет». МТЗ. Фота Г. Жинкова. БЕЛТА
"Tractor ballet". Minsk Tractor Works. Photo by G. Zhinkov. BELTA
image description
Минский тракторный завод. Фото БЕЛТА
Мінскі трактарны завод. Фото БЕЛТА
Minsk Tractor Works. BELTA photo
image description
Строительство Белорусской АЭС. Фото О. Фойницкого. БЕЛТА
Будаўніцтва Беларускай АЭС. Фота А. Файніцкага. БЕЛТА
Construction of the Belarusian NPP. Photo by O. Foinitsky. BELTA
image description
Производственный цех ОАО "Савушкин продукт". Фото Е. Гараевой. БЕЛТА
Вытворчы цэх ААТ "Савушкін прадукт". Фота К. Гараевай. БЕЛТА
Production workshop of JSC "Savushkin Product". Photo by E. Garayeva. BELTA
image description
По туристическому маршруту "Нефтяной". Речицкий район. Фото С. Холодилина. БЕЛТА
Па турыстычным маршруце "Нефцяны". Рэчыцкі раён. Фота С. Халадзіліна. БЕЛТА
On the tourist route "Oil". Rechytsa district. Photo by S. Kholodilin. BELTA
image description
Самый большой в мире самосвал – БЕЛАЗ-75710. Фото БЕЛТА
Самы вялікі ў свеце самазвал – БЕЛАЗ-75710. Фота БЕЛТА
The world's largest dump truck – BELAZ-75710. BELTA photo
image description
На Белорусском металлургическом заводе. Фото Г. Семенова. БЕЛТА
На Беларускім металургічным заводзе. Фота Г. Сямёнава. БЕЛТА
At the Belarusian Metallurgical Works. Photo by G. Semenov. BELTA
image description
Беларуськалий. Рабочие будни. Фото БЕЛТА
Беларуськалій. Рабочыя будні. Фота БЕЛТА
Belaruskali Work days. BELTA photo

Прамысловасць

Прамысловы комплекс Беларусі з’яўляецца буйнейшай галіной народнай гаспадаркі,які аказвае істотны ўплыў на дынаміку ўсіх паказчыкаў нацыянальнай эканомікі. Прамысловая вытворчасць фарміруе чвэрць валавога ўнутранага прадукту Беларусі. У 2020 г. гэты паказчык склаў 25,5%. Асноўныя галіны прамысловасці – металургічная, машынабудаўнічая, металаапрацоўчая, хімічная і нафтахімічная, харчовая, лёгкая, дрэваапрацоўчая і інш. З іх найбольш развітыя – машынабудаванне, лёгкая і харчовая прамысловасці.

Прадукцыя шэрагу прамысловых прадпрыемстваў атрымала сусветную вядомасць. Сярод іх ААТ "Беларуськалій" – адзін з найбуйнейшых вытворцаў і экспарцёраў калійных угнаенняў у свеце. На яго долю прыпадае 1/6 частка сусветнага аб'ёму вытворчасці. У васьмёрку сусветных вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі ўваходзіць МТЗ-Холдынг. Прадпрыемства распрацоўвае і вырабляе колавыя і гусенічныя трактары, матаблокі, аказвае паслугі па наладжванні і правядзенні сэрвісу, 256 відаў інавацыйнай прадукцыі выпускаецца на ААТ «БМЗ – кіруючай кампаніі холдынгу «БМК». 450 т – грузападымальнасць самага вялікага ў свеце кар'ернага самазвала БЕЛАЗ-75710, створанага ў Беларусі ў 2013 г.

Прадпрыемствы прамысловага комплексу вядуць актыўную работу па заваяванні новых рынкаў збыту, стварэнні інавацыйных прадуктаў, тэхнічнай перабудове і мадэрнізацыі вытворчасцей, павышэнні якасці і канкурэнтаздольнасці сваёй прадукцыі.

Галоўныя дакументы, якія вызначаюць развіццё галіны на бліжэйшую перспектыву – Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 07.05.2020 № 156 «Аб прыярытэтных кірунках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці на 2021–2025 гады» і Дзяржаўная праграма «Навукаёмістыя тэхналогіі і тэхніка» на 2021–2025 гады, прынятая ў 2021 г. Дакументы арыентуць на рэалізацыю найбольш важных і значных кірункаў нацыянальнай эканомікі, у першую чаргу на стварэнне перадавых навукаёмістых тэхналогій і іх укараненне ў галіны эканомікі, сацыяльную і экалагічную сферы.

Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы

Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь

Белаз

Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя

Беларускі металургічны завод

Беларуськалій

Белдзяржхарчпрам

Беллегпрам

Беллесбумпрам

Белнафтахім

Белпалівагаз

Белрэсурсы

Белэнерга

Белэнергасеткапраект

Мінскі аўтамабільны завод (МАЗ)

Мінскі трактарны завод (МТЗ) 

Рэспубліканская асацыяцыя прадпрыемстваў прамысловасці (БелАПП) 

Export.by