Закрыть
image description
Транспортно-логистический центр «Минск-Белтаможсервис». Фото М. Гучека. БЕЛТА
Транспартна-лагістычны цэнтр «Мінск-Белмытнясэрвіс». Фота М. Гучака. БЕЛТА
Transport and logistics center «Minsk-Beltamozhservis». Photo by M. Gucek. BELTA
image description
Храм-памятник в честь Всех Святых. Минск. Фото Е. Гараевой. БЕЛТА
Храм-помнік у гонар Усіх Святых. Мінск. Фота К. Гараевай. БЕЛТА
Memorial Church in honor of All Saints. Minsk. Photo by E. Garayeva. BELTA
image description
Государственный музей истории Великой Отечественной войны. Фото О. Манчук. БЕЛТА.
Дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Фота А. Манчук. БЕЛТА
State Museum of the History of the Great Patriotic War. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Свято-Духов кафедральный собор в Верхнем городе. Минск. Фото А. Дидевича. БЕЛТА
Свята-Духаў кафедральны сабор у Верхнім горадзе. Мінск. Фота А. Дзідзевіча. БЕЛТА
Holy Spirit Cathedral in the Verkhniy gorod. Minsk. Photo by A. Didevich. BELTA
image description
Белорусский поэт Максим Богданович. Репродукция М. Монича. БЕЛТА
Беларускі паэт Максім Багдановіч. Рэпрадукцыя М. Моніча. БЕЛТА
Belarusian poet Maxim Bogdanovich. Reproduction of M. Monich. BELTA
image description
Национальный академический театр им. Янки Купалы. Минск. Фото Г. Жинкова. БЕЛТА
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Мінск. Фота Г. Жинкова. БЕЛТА
National Academic Theater named after Yanka Kupala. Minsk. Photo by G. Zhinkov. BELTA
image description
Вечерний Минск. Фото А. Покумейко. БЕЛТА
Мінск увечары. Фота А. Пакумейкі. БЕЛТА
Evening Minsk. Photo by A. Pokumeiko. BELTA
image description
Минск вечерний. Фото БЕЛТА
Мінск вячэрні. Фота БЕЛТА
Minsk evening. BELTA photo

Мінск

Мінск – сталіца Рэспублікі Беларусь – горад са шматвекавой гісторыяй. Першая згадка пра яго адносіцца да 1067 г. Яна змяшчаецца ў старажытнарускім летапісе «Аповесць мінулых гадоў». У пачатку XIV ст. Мінск увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага. У 1793 г. у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у складзе цэнтральнай часткі Беларусі Мінск быў далучаны да  Расійскай імперыі, у тым жа годзе стаў цэнтрам Мінскай губерніі. З 1 студзеня 1919 г. Мінск – сталіца БССР. На працягу сваёй гісторыі Мінск не раз перажываў войны, шмат разоў згараў дашчэнту, практычна знікаў з твару зямлі, але кожны раз адраджаўся да жыцця. Горад быў практычна адбудаваны зноўку і пасля разбуральнай Другой сусветнай вайны. У 1974 г. за выдатныя заслугі, мужнасць і гераізм, праяўленыя яго жыхарамі ў барацьбе з гітлераўскімі акупантамі, разгортванні партызанскага руху Мінск быў удастоены ганаровага звання «Горад-герой». У 2017 г. сталіца адзначыла сваё 950-годдзе.

Сучасны Мінск – палітычны, прамысловы, навукова-адукацыйны і культурны цэнтр Беларусі, самы вялікі горад краіны. Ён мае статут  і афіцыйныя геральдычныя сімвалы – герб і сцяг. У горадзе пражывае больш 2 млн чалавек.

У Мінску знаходзяцца органы дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь, Выканаўчы камітэт Садружнасці Незалежных Дзяржаў, а таксама пасольствы, консульскія ўстановы і прадстаўніцтвы міжнародных арганізацый.

Горад мае высокі міжнародны аўтарытэт як пляцоўка для правядзення сустрэч на вышэйшым палітычным узроўні, міжнародных мерапрыемстваў  у гандлёва-эканамічнай, навукова-інавацыйнай і іншых сферах супрацоўніцтва.

Мэты і прыярытэты развіцця сталіцы ў бягучым пяцігоддзі вызначаны ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця горада Мінска на 2021–2025 гады, якая была зацверджана 24.12.21 г. на чарговай 31 сесіі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.

Сістэму гарадскога кіравання ўтвараюць Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і адміністрацыі 9 раёнаў горада.

Мінск – найбуйнейшы транспартны цэнтр. Знаходзячыся на скрыжаванні асноўных транспартных маршрутаў з захаду на ўсход і з поўначы на поўдзень, горад мае найважнейшае стратэгічнае значэнне ў развіцці транспартных сувязяў як унутры краіны, так і з замежнымі дзяржавамі.

Чыгунка звязвае сталіцу з многімі гарадамі Беларусі і замежжа. Новы будынак чыгуначнага вакзала, адкрыты ў 2000 г., здольны прыняць больш за 7 тыс. пасажыраў. Мінскі вакзал – адзін з самых зручных у Еўропе. Сетка падземных пераходаў звязвае яго з пасадкавымі платформамі, Прывакзальнай плошчай, Цэнтральным аўтавакзалам і станцыяй метро. Разам з залай чакання пасажырам прадастаўляецца комплекс паслуг для камфортнага адпачынку.

У 42 км ад цэнтра сталіцы размешчаны Нацыянальны аэрапорт Мінск, які з'яўляецца членам Міжнароднага савета аэрапортаў. Адкрыццё ў маі 2019 г. другой штучнай узлётна-пасадачнай паласы вышэйшай эксплуатацыйнай катэгорыі дазваляе аэрапорту прымаць паветраныя судны ўсіх тыпаў без абмежаванняў.

Аўтамабільныя дарогі звязваюць Мінск з найбуйнейшымі гарадамі Беларусі: Оршай, Віцебскам, Маладзечна, Брэстам, Слуцкам, Магілёвам, Гомелем. Абслугоўванне насельніцтва пасажырскім аўтатранспартам ажыццяўляе дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс».

У сталіцы добра развіты грамадскі транспарт – у любую кропку горада можна дабрацца на аўтобусе, тралейбусе ці трамваі. Расклад руху гарадскога транспарту і сервіс «Рацыянальны маршрут», прадстаўленыя на сайце «Мінсктрансу», дапамагаюць выбраць аптымальны маршрут паездкі. З 2014 г. у Мінску функцыянуе аўтаматызаваная сістэма аплаты і кантролю праезду на ўсім сталічным пасажырскім транспарце.

Мінск уваходзіць у лік буйных еўрапейскіх гарадоў, якія маюць такі зручны, надзейны і экалагічна чысты від пасажырскага транспарту, як метро. Мінскі метрапалітэн  быў адкрыты ў 1984 г. Перавозка пасажыраў ажыццяўляецца на дзвюх лініях (Маскоўскай і Аўтазаводскай) з 29 станцыямі. Вядзецца будаўніцтва трэцяй лініі з 14 станцыямі.

Мінск – галоўны прамысловы цэнтр Беларусі. Яго магістральным напрамкам з'яўляецца машынабудаванне. У Мінску працуюць найбуйнейшыя зборачныя прадпрыемствы: сусветны лідэр вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі Мінскі трактарны завод, Мінскі аўтамабільны завод, вытворца дарожна-будаўнічай і іншай спецыялізаванай тэхнікі і абсталявання  «Амкадор».

Лідэрамі электроннай прамысловасці горада з'яўляюцца  «Інтэграл», завод электроннай і бытавой тэхнікі «Гарызонт», вытворца халадзільнікаў і бытавой тэхнікі  «Атлант».

Харчовая прамысловасць прадстаўлена кандытарскімі фабрыкамі «Камунарка» і «Слодыч», прадпрыемствам «Мінскхлебпрам», малочным заводам, мясакамбінатам  і інш.

Найбуйнейшымі прадпрыемствамі ў швейнай галіне Мінска з'яўляюцца «Мілавіца», у тэкстыльнай прамысловасці – «Камволь».

Больш за 45 прадпрыемстваў прамысловасці размешчана ў Заводскім раёне  Мінска. Значны ўклад у эканоміку сталіцы ўносяць прамысловыя прадпрыемствы Партызанскага раёна.

У розных сферах эканомікі сталіцы прадстаўлены малы і сярэдні бізнес. Сектар малога прадпрымальніцтва ахоплівае сферу паслуг і гандаль, а таксама апрацоўчую прамысловасць, будаўніцтва, транспарт. Сярэдні бізнес прадстаўлены пераважна ў апрацоўчай прамысловасці і будаўніцтве. Гарадской самакіравальнай грамадскай арганізацыяй у сферы бізнесу з'яўляецца Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў, які аказвае садзейнічанне развіццю дзелавога асяроддзя і бізнес-клімату горада. У горадзе функцыянуе свабодная эканамічная зона «Мінск», якая прадастаўляе магчымасць прадпрыемствам працаваць у спецыяльных ільготных умовах.

Мінск – найбуйнейшы фінансавы цэнтр Беларусі. Разам з Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь у сталіцы знаходзяцца 21 банк і 3 нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі.

Інтэнсіўнаму інавацыйнаму развіццю горада садзейнічае шэраг безумоўных пераваг. У сталіцы размяшчаецца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Парк высокіх тэхналогій, «Мінскі гарадскі тэхнапарк».

Наяўнасць у Мінску сеткі медыцынскіх арганізацый, у тым ліку рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў, у якіх сканцэнтраваны ўсе віды сучасных медыцынскіх тэхналогій, забяспечвае гараджан поўным спектрам паслуг у галіне дыягностыкі і лячэння розных захворванняў, робіць сталіцу прывабнай для медыцынскага турызму.

Мінск – буйнейшы адукацыйны цэнтр Беларусі. З 42 дзяржаўных і 8 прыватных устаноў вышэйшай адукацыі краіны ў Мінску сканцэнтраваны адпаведна – 20 і 7. Найбуйнейшыя з іх: Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт.

У Мінску дзейнічаюць таксама 26 устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі, 274 – агульнай сярэдняй адукацыі і 471 установа дашкольнай адукацыі. Вядучым рэгіянальным цэнтрам навукова-метадычнага суправаджэння сістэмы адукацыі Мінска з'яўляецца Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі. Метадычную дапамогу ўстановам прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі аказвае Мінскі гарадскі вучэбна-метадычны цэнтр прафесійнай адукацыі.

У палітру тэатральнага жыцця Мінска разам з вядучымі нацыянальнымі акадэмічнымі тэатральнымі калектывамі  ўносяць уклад Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр, Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача, Беларускі дзяржаўны тэатр лялек, Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр, Новы драматычны тэатр. Адной з лепшых у Еўропе і свеце з'яўляецца арэна Беларускага дзяржаўнага цырка.

Мінск спартыўны – гэта і спартыўныя збудаванні краіны, якія неаднаразова былі арэнамі спартыўных спаборніцтваў міжнароднага ўзроўню, і незабыўныя старонкі, якія ўпісаныя ў гісторыю розных відаў айчыннага і сусветнага спорту. Найярчэйшай падзеяй ў спартыўным жыцці сталіцы Беларусі сталі II Еўрапейск ія гульні 2019 г.

Мінск з першага погляду ўражвае багаццем зеляніны і колькасцю паркаў і сквераў. Вялікую ролю ў захаванні біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці горада адыгрываюць яго асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі. У Мінску знаходзяцца такія помнікі прыроды рэспубліканскага значэння, як Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і «Парк валуноў», а таксама рэспубліканскі біялагічны заказнік «Лябядзіны». Унікальная калекцыя рэдкіх прадстаўнікоў фаўны Беларусі і экзатычных жывёл сабрана ў Мінскім заапарку.

Мінск валодае багатай гісторыка-культурнай спадчынай, дзяржаўны спіс яе гісторыка-культурных каштоўнасцей уключае больш за шэсцьсот археалагічных, архітэктурных і горадабудаўнічых аб'ектаў, аб'ектаў гісторыі і мастацтва. З гістарычнымі даведкамі пра іх можна азнаёміцца на сайце ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама.

Асноўная частка музеяў Беларусі сканцэнтраваная ў сталіцы. Асаблівае месца сярод іх займае Музей гісторыі горада Мінска. Ён уяўляе сабой буйное аб'яднанне, у структуру якога ўваходзяць восем аб'ектаў: Мінская гарадская ратуша, мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, гарадская мастацкая галерэя твораў Л.Д. Шчамялёва, майстэрня-музей Івана Міско, арт-гасцёўня «Высокае месца», археалагічны музей «Верхні горад», экспазіцыя «Карэтная», музей «Лошыцкая сядзіба».

У шэрагу асабліва каштоўных культурных аб'ектаў сталіцы – Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы і паслугі жыхарам горада разам з рэспубліканскімі галіновымі бібліятэкамі, бібліятэкамі устаноў вышэйшай адукацыі і іншымі прадастаўляюць Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска і Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска.

Багатае фестывальнае і канцэртнае жыццё горада. Штогод у сталіцы Беларусі праводзяцца Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» і Мінскі міжнародны Калядны оперны форум, адзін раз у 2 гады – Мінскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў. Галоўнай канцэртнай арганізацыяй з'яўляецца «Мінскканцэрт».

Кінаабслугоўванне насельніцтва ў кінатэатрах Мінска забяспечвае «Кінавідэапракат».

Горад Мінск прывабны для прыхільнікаў розных відаў турызму. Інфармацыйнае суправаджэнне турыстаў і міжнародных турыстычных мерапрыемстваў, у тым ліку на замежных мовах, у сталіцы забяспечвае Інфармацыйна-турысцкі цэнтр «Мінск», створаны Мінскім гарвыканкамам. На яго сайце прадстаўлена інфармацыя аб помніках гісторыі і культуры, спартыўных, грамадскіх і культурных падзеях Мінска, рэпертуар тэатраў і музеяў, кінатэатраў і галерэй. Тут можна замовіць экскурсійную праграму па г. Мінску, забраніраваць гатэль.

З мэтай інфармавання аб падзеях, якія адбываюцца ў сталіцы, дасягненнях у эканоміцы, сацыяльна-культурнай сферы, дзейнасці дзяржаўных органаў кіравання ў 2001 г. было створана інфармацыйнае агенцтва «Мінск-Навіны», якое выпускае газеты «Мінскі кур'ер» і «Вячэрні Мінск», вядзе радыёпраграму «Радыё-Мінск», а таксама інфармацыйны гарадскі інтэрнэт-партал «Мінск-навіны».

Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт

Беларускі дзяржаўны цырк

Гарадскія паркі Мінскзелянбуда

Інфармацыйна-турысцкі цэнтр «Мінск»

Кінавідэапракат

Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна

Мінскі гарадскі тэхнапарк

Мінскі заапарк

Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад»

Мінскі метрапалітэн

Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў

Мінскканцэрт

Мінск-навіны

Мінсктранс

Музей гісторыі горада Мінска

Парк высокіх тэхналогій

Радыё-Мінск

Свабодная эканамічная зона «Мінск»

Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска

Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска

Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 

Прадпрыемствы

Амкадор

Атлант

Гарызонт

Інтэграл

Камволь

Камунарка

Мілавіца

Мінскі аўтамабільны завод

Мінскі мясакамбінат

Мінскі трактарны завод

Мінскхлебпрам

Слодыч

Тэатры

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр

Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача 

Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр

Беларускі дзяржаўны тэатр лялек 

Новы драматычны тэатр

Установы адукацыі

Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь 

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў 

Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт 

Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт 

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт 

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў 

Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт 

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт 

Мінскі гарадскі вучэбна-метадычны цэнтр прафесійнай адукацыі 

Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі 

Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт