Закрыть
image description
Дворцово-парковый комплекс Радзивиллов. Несвиж. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў. Нясвіж. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Palace and park complex Radziwill. Nesvizh. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Белорусские народные обряды. Фото БЕЛТА
Беларускія народныя абрады. Фота БЕЛТА
Belarusian folk rites. BELTA photo
image description
Народный обряд «Русалье». Любанский район. Фото БЕЛТА
Народны абрад "Русалле». Любанскі раён. Фота БЕЛТА
The folk rite of "Rusalier". Lyubansky district. BELTA photo
image description
Вечерний Минск. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Вячэрні Мінск. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Evening Minsk. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
День защитников Отечества. Минск. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Дзень абаронцаў Айчыны. Мінск. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Defenders of the Fatherland Day. Minsk. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Вручение премии "За духовное возрождение" коллективу Национального художественного музея. Фото Н. Петрова. БЕЛТА
Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" калектыву Нацыянальнага мастацкага музея. Фота М. Пятрова. БЕЛТА
Presentation of the award "For spiritual revival" team of the National Art Museum. Photo by N. Petrov. BELTA
image description
Празднование Дня независимости в Гомеле. Фото БЕЛТА
Святкаванне Дня незалежнасці ў Гомелі. Фота БЕЛТА
Celebration of Independence Day in Gomel. BELTA photo
image description
Мирский замок. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Мірскі замак. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Mir Castle. Photo by M. Gucek. BELTA

Сакавік

1– Перлін Уладзімір Паўлавіч (1942), віяланчэліст, дырыжор, педагог, заслужаны артыст Беларусі, кавалер ордэна Францыска Скарыны, ордэна Акадэмічных пальмаў (Францыя) – 80 гадоў з дня нараджэння

3 – Кавалёнак Уладзімір Васільевіч (1942, Крупскі раён), лётчык-касманаўт, ву­чоны ў галіне ваенных навук, акадэмік Расійскай акадэміі касманаўтыкі імя К. Э. Цыял­коўскага, генерал-палкоўнік авіяцыі, двойчы Герой Савецкага Саюза (1978, 1981), Герой ГДР (1978), Герой Манголіі (1981) – 80 гадоў з дня нараджэння

3 – Будай Уладзімір Мікалаевіч (1947, Дзяржынскі раён), спявак (тэнар), заслужа­ны артыст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння

4 – Ельскі Казімір (1782, Пухавіцкі раён – 1867), скульптар, першы прафесар скульптуры на Беларусі – 240 гадоў з дня нараджэння

5 – Галяйзоўскі Касьян Яраслававіч (1892–1970), артыст балета і балетмайстар, заслужаны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Літвы – 130 гадоў з дня нара­джэння

7 – Залатароў Васіль Андрэевіч (1872–1964), расійскі і беларускі кампазітар, пе­дагог, народны артыст Беларусі, заслужаны артыст Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1950) – 150 гадоў з дня нараджэння

7 – Хадкевіч Тарас Канстанцінавіч (1912, Верхнядзвінскі раён – 1975), пісьмен­нік, перакладчык, заслужаны работнік культуры Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння

10 – Ткачоў Міхась (Міхаіл Аляксандравіч) (1942, г. Мсціслаў  – 1992), вучоны-археолаг, гісторык-медыявіст, грамадска-палітычны дзеяч – 80 гадоў з дня нараджэння

11 – Гамолка Мікола (Мікалай Іванавіч)(1922, Петрыкаўскі раён – 1992), пісьменнік, драматург, перакладчык – 100 гадоў з дня нараджэння

11 – Емяльянаў Мікалай Генадзьевіч (1947–2019), акцёр тэатра, заслужаны артыст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння

13 – Будкевіч Уладзімір Уладзіміравіч (1947, Магілёў, г.), музыкант (фагот), педагог, заслужаны артыст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння

14 –Малчанаў Павел Сцяпанавіч (1902, Буда-Кашалёўскі раён – 1977), акцёр тэ­атра і кіно, рэжысёр, народны артыст Беларусі і СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946) – 120 гадоў з дня нараджэння

14 – Рыжанкоў Мікалай Аляксеевіч (1932, Чавускі раён – 1994), скульптар, за­служаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1977) – 90 гадоў з дня нараджэння

15 – Вярэнька Францішак Леапольдавіч (1862, Ушацкі раён – 1892), краязнавец, археолаг, складальнік археалагічных карт, схем гарадзішчаў і замчышчаў Ушацкага раё­на – 160 гадоў з дня нараджэння

16 – Шчарыца Валерый Пятровіч (1947), музыкант (труба), заслужаны артыст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння

18 – Волкаў Сяргей Анатольевіч (1942, г. Мінск), мастак, заслужаны дзеяч мас­тацтваў Беларусі, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя В. Віткі (2004), Тэатральнай прэміі імя К. Крапівы (2006) – 80 гадоў з дня нараджэння

18 – Катковіч (Хадзянкова) Лізавета Іванаўна (1947, Карэліцкі раён), актрыса, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980) – 75 гадоў з дня нараджэння

21 – Стрыйкоўскі Мацей Станіслаў (1547 – каля 1590 ці 1593), польскі гісторык, храніст, паэт, дыпламат, аўтар першай друкаванай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі» (1582) – 475 гадоў з дня нараджэння

25 – Яўневіч Міхаіл Станіслававіч (1922, Бялыніцкі раён – 2010), мовазнавец, заслужаны настаўнік Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990) – 100 гадоў з дня нараджэння

28 – Каўко Аляксей Трафімавіч (1922, Бярэзінскі раён – 2012), пісьменнік, журналіст, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

28 – Фаміна Аліна Рыгораўна (1942), мастак тэатра лялек, заслужаны дзеяч мас­тацтваў Беларусі, лаўрэат Тэатральнай прэміі імя Л. Мазалеўскай (1992) – 80 гадоў з дня нараджэння

29 – Утораў (Втораў) Барыс Пятровіч (1932–2006), расійскі і беларускі рэжысёр, педагог – 90 гадоў з дня нараджэння

29 – Мартынаў Аляксандр Сяргеевіч (1947), артыст балета, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння