Закрыть
image description
Олимпийская чемпионка Юлия Нестеренко. Фото Е. Гараевой. БЕЛТА
Алімпійская чэмпіёнка Юлія Несцярэнка. Фота К. Гараевай. БЕЛТА
Olympic champion Yulia Nesterenko. Photo by E. Garayeva. BELTA
image description
Белорусская теннисистка Виктория Азаренко. Фото А. Покумейко. БЕЛТА
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азарэнка. Фота А. Пакумейкі. БЕЛТА
Belarusian tennis player Victoria Azarenko. Photo by A. Pokumeyko. BELTA
image description
Белорусский теннисист Максим Мирный. Фото БЕЛТА
Беларускі тэнісіст Максім Мірны. Фота БЕЛТА
Belarusian tennis player Maxim Mirny. BELTA photo
image description
Серебряный призер Олимпийских игр молотобоец И. Тихон. Фото А. Покумейко. БЕЛТА
Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў малатабоец І. Ціхан. Фота А. Пакумейкі. БЕЛТА
Olympic silver medalist Hammer striker I. Tikhon. Photo by A. Pokumeyko. BELTA
image description
Двукратная олимпийская чемпионка Е. Карстен. Фото НОК - БЕЛТА
Двухразовая алімпійская чэмпіёнка К. Карстэн. Фота НАК - БЕЛТА
Two-time Olympic champion E. Karsten. NOK - BELTA photo

image description
16-кратная чемпионка Беларуси Т. Стукалова. Фото А. Хитрова. БЕЛТА
16-кратная чэмпіёнка Беларусі Т. Стукалава. Фота А. Хітрова. БЕЛТА
16-time champion of Belarus T. Stukalova. Photo by A. Khitrov. BELTA
image description
Четырехкратная олимпийская чемпионка, Герой Беларуси – Дарья Домрачева. Фото А. Покумейко. БЕЛТА
Чатырохкратная алімпійская чэмпіёнка Герой Беларусі біятланістка – Дар'я Домрачава. Фота А. Пакумейкі. БЕЛТА
Four-time Olympic champion, Hero of Belarus - Daria Domracheva. Photo by A. Pokumeyko. BELTA
image description
Александра Герасименя – серебряный призер Олимпиады 2012. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Аляксандра Герасіменя – сярэбраны прызёр Алімпіяды 2012. Фота М. Гучэка. БЕЛТА
Alexander Gerasimenya is the silver medalist of the 2012 Olympics. Photo by M. Gucek. BELTA

Спорт вышэйшых дасягненняў

Прафесійны спорт – гэта дзейнасць, накіраваная на дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на ўзроўні чэмпіянатаў сусветнага, еўрапейскага, рэспубліканскага ўзроўняў. Дзяржава бярэ на сябе абавязкі фінансавання падрыхтоўкі рэзерву і спартсменаў высокага класа, усталявання сувязей з міжнароднымі спартыўнымі арганізацыямі, фарміравання нацыянальных і зборных каманд і забеспячэння іх падрыхтоўкі, арганізацыі спартыўных мерапрыемстваў на тэрыторыі Беларусі. Перамогі на міжнародных спаборніцтвах, поспехі ў арганізацыі спартыўных мерапрыемстваў павышаюць аўтарытэт краіны, прапагандуюць яе дасягненні, а значыць, паляпшаюць імідж дзяржавы ў вачах сусветнай грамадскасці.

Беларускія спартсмены традыцыйна дабіваліся высокіх вынікаў на спаборніцтвах самага высокага ўзроўню. 280 ураджэнцаў Беларусі сталі чэмпіёнамі свету і Еўропы ў шматлікіх відах спорту, 76 беларусаў сталі алімпійскімі чэмпіёнамі.
 
Міжнародная федэрацыя хакея заўсёды звяртала ўвагу на магчымасці Беларусі пры правядзенні прэстыжных спаборніцтваў. Толькі ў 2004 г. у Беларусі праходзілі дзве буйныя падзеі – Суперфінал Кантынентальнага кубка і Чэмпіянат свету Міжнароднай  федэрацыі хакея на лёдзе (МФХЛ) (International Ice Hockey Federation (IIHF) сярод юніёраў. З тых часоў Беларусь неаднаразова прымала хакейныя турніры. У 2014 г. у Беларусі ўпершыню прайшоў Чэмпіянат свету па хакеі. Такое рашэнне было прынята ў маі 2009 г. на штогадовым кангрэсе МФХЛ. Па выніках галасавання ў падтрымку Рэспублікі Беларусь было аддадзена 75 галасоў са 105 магчымых.

Беларусь абрана краінай правядзення  II Еўрапейскіх гульняў 2019 года.

Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы

Дар′я Домрачава. Біятлон

Знакамітыя спартсмены-алімпійцы

Каляндар міжнародных спаборніцтваў у Беларусі 2012–2020

Удзел беларускіх спартсменаў у Алімпійскіх гульнях

Удзел беларускіх спартсменаў у Паралімпійскіх гульнях