Закрыть
image description
Национальный художественный музей Республики Беларусь
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
National Art Museum of the Republic of Belarus
image description
Народный артист Беларуси Владимир Оловников. Фото БЕЛТА
Народны артыст Беларусі Уладзімір Алоўнікаў. Фота БЕЛТА
People's Artist of Belarus Vladimir Olovnikov. BELTA photo
image description
Национальной академии наук Беларуси - 90 лет. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - 90 гадоў. Фота А. Манчук. БЕЛТА
National Academy of Sciences of Belarus - 90 years. Photo by O. Manchuk. BELTA

Студзень

Капыльскі раённы краязнаўчы музей, ДУ (1979) – 40 гадоў з часу адкрыцця.

1 – Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (БССР), саюзная дзяр­жава ў складзе СССР (1919–1991) – 100 гадоў з дня абвяшчэння.

1 – Цішкевіч Іван Станіслававіч (1919, г. Хойнікі – 2001), правазнавец, заслу­жаны юрыст Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

1 – Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна, ДУ (1929) – 90 гадоў з пачатку дзейнасці.

1 – Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, вышэйшая дзяржаўная навуковая арганізацыя Беларусі (г. Мінск; 1929) – 90 гадоў з дня адкрыцця.

1 – Ганжа Віталій Лявонцьевіч (1939–2009), вучоны ў галіне цеплафізікі, лаўрэат прэміі НАН Беларусі імя акадэміка А.В. Лыкава (2007) – 80 гадоў з дня нараджэння.

1 – Сердзюкоў Васіль Васільевіч (1939), артыст аперэты (тэнар), заслужаны ар­тыст Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

1 – Кавальчук Васіль Васільевіч (1944), артыст оперы (бас), народны артыст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

1 – Мацкевіч Вячаслаў Канстанцінавіч (1944, Воран. р-н), педагог, музыкант, фалькларыст, заслужаны работнік культуры Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

1 – Вішнеўскі Міхаіл Іванавіч (1949, Мін. р-н), вучоны-філосаф, заслужаны ра­ботнік адукацыі Беларусі, кавалер ордэна Францыска Скарыны (2014), выдатнік адука­цыі Рэспублікі Беларусь – 70 гадоў з дня нараджэння.

1 – Пакумейка Вячаслаў Іванавіч (1949, Ганц. р-н – 2008), дзеяч самадзейнага мастацтва, заслужаны работнік культуры Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

1 – Чулаеўскі Валянцін Віктаравіч (1949), спартсмен і трэнер (сучаснае пяцібор’е), майстар спорту Беларусі міжнароднага класа, заслужаны трэнер Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

1 – Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі, навукова-даследчая ўстанова (г. Мінск; 1959) – 60 гадоў з часу заснавання.

2 – Лізюкоў Пётр Ільіч (1909, г. Гомель – 1945), ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945) – 110 гадоў з дня нараджэння.

2 – Корчыкаў Алег Глебавіч (1939–2017), беларускі і расійскі акцёр тэатра і кіно, заслужаны артыст Расіі, з 1988 г. служыў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага – 80 гадоў з дня нараджэння.

2 – Малашэвіч Яўген Васільевіч (1944, Пружан. р-н), вучоны-біёлаг, журналіст, кнігавыдавец, заслужаны работнік культуры Беларусі, выдатнік друку Беларусі – 75 га­доў з дня нараджэння.

2 – Маслава Валянціна Аўрамаўна (1949, г. Клімавічы), мовазнавец, педагог, даследчыца праблем філалагічнага аналізу тэксту, псіхалінгвістыкі, лінгвакультуралогіі, выдатнік адукацыі – 70 гадоў з дня нараджэння.

2 – Маўрычаў Анатоль Сяргеевіч (1949, Вілейс. р-н), вучоны ў галіне анкалогіі, выдатнік аховы здароўя Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

2 – Сарока Мікалай Фёдаравіч (1949, Камян. р-н), вучоны ў галіне тэрапіі і рэўматалогіі, выдатнік аховы здароўя Беларусі, выдатнік друку Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

3 – Бастун Тамара Паўлаўна (1929, Мазыр. р-н – 1999), дыктар радыё і тэлеба­чання, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

3 – Раманюк Міхась (Міхаіл Фёдаравіч; 1944, Брагін. р-н – 1997), мастацтвазнавец, этнограф, даследчык народнага мастацтва і матэрыяльнай культуры Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

3 – Прохараў Аляксандр Віктаравіч (1959, г. Мінск), вучоны ў галіне хірургіі, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004) – 60 гадоў з дня нараджэння.

4 – Храптовіч (Літавор-Храптовіч) Іаахім Ігнацы Юзаф (1729, Баранав. р-н – 1812), грамадска-палітычны, дзяржаўны і культурны дзеяч ВКЛ, філосаф, публіцыст, паэт, перакладчык – 290 гадоў з дня нараджэння.

4 – Ядвігін Ш. (сапр. Лявіцкі Антон Іванавіч; 1869, Кіраўс. р-н – 1922), пісьменнік, адзін з пачынальнікаў сучаснай беларускай прозы – 150 гадоў з дня нараджэння.

4 – Сяркоў Іван Кірэевіч (1929, Гомел. р-н – 1998), пісьменнік – 90 гадоў з дня нараджэння.

4 – Шабовіч Мікола (Мікалай Віктаравіч; 1959, Мядзел. р-н), паэт, на вершы якога напісана больш за 170 песень, педагог – 60 гадоў з дня нараджэння.

5 – Вітгенштэйн Пётр Хрысціянавіч (1769–1843), расійскі ваенны дзеяч, удзель­нік вырашальных баёў у Айчынную вайну 1812 г. на тэрыторыі Беларусі (Полацкай бітвы, Бярэзінскай аперацыі і інш.), генерал-фельдмаршал – 250 гадоў з дня нараджэння.

5 – Сямашка Іосіф (1799–1868), царкоўны дзеяч, мітрапаліт Літоўскі і Віленскі, адна з самых значных фігур у канфесійнай гісторыі Беларусі, ініцыятар і актыўны ўдзель­нік Полацкага царкоўнага сабора 1839 г. – 220 гадоў з дня нараджэння.

5 – Рахцеенка Леанід Іванавіч (1939, г. Шклоў – 1998), вучоны ў галіне дэндра­логіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976) – 80 гадоў з дня нараджэння.

5 – Зяньковіч Мікалай Аляксандравіч (1944, Хоцім. р-н), беларускі і расійскі вучоны-гісторык, пісьменнік, публіцыст, заслужаны дзеяч культуры Расіі – 75 гадоў з дня нараджэння.

5 – Крывашэеў Сяргей Паўлавіч (1944, г. п. Старобін), заслужаны архітэктар Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

6 – Гольдфельд Віктар Маркавіч (1894–1982), украінскі і беларускі скрыпач, пе­дагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.

7 – Данілаў Сцяпан Мікалаевіч (1889, г. Віцебск – 1978), вучоны ў галіне арга­нічнай хіміі, член-карэспандэнт АН СССР, кавалер двух ордэнаў Леніна, ордэна «Знак Пашаны» – 130 гадоў з дня нараджэння.

7 – Андрэеў Яўген Цімафеевіч (1919–?), спартсмен і трэнер (фехтаванне, вінтоўка з эластычным штыком, шабля, шпага, рапіра), адзін з заснавальнікаў беларускай школы фехтавання, заслужаны трэнер Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

7 – Клебановіч Васіль Фёдаравіч (1929, Слуц. р-н – 2008), вучоны-глебазнавец, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976) – 90 гадоў з дня нараджэння.

7 – Луфераў Мікола (Мікалай Пятровіч; 1929, Краснапол. р-н – 1994), крытык, літаратуразнавец – 90 гадоў з дня нараджэння.

7 – Герасімовіч Леанід Сцяпанавіч (1939, г. Мінск), вучоны ў галіне выкары­стання электраэнергіі ў сельскай гаспадарцы, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны работ­нік адукацыі Беларусі, вынаходнік СССР – 80 гадоў з дня нараджэння.

8 – Кольбэ Максімілян Марыя (свецк. Раймунд; 1894–1941), рэлігійны дзеяч, які пэўны час служыў у Гродзенскім кляштары францысканцаў, святы Рымска-каталіцкай царквы – 125 гадоў з дня нараджэння.

8 – Папоў Васіль Сцяпанавіч (1894–1967), ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік, удзель­нік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 125 гадоў з дня нараджэння.

8 – Дзядзінчук Сяргей Андрэевіч (1939–2013), спартсмен (барацьба класічная), майстар спорту Беларусі, выдатнік фізічнай культуры і спорту Беларусі, заслужаны трэ­нер Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

9 – Осіпава Марыя Барысаўна (1909, Талач. р-н – 1999), удзельніца Мінскага камуністычнага падполля і партызанскага руху ў Мінскай вобласці ў Вялікую Айчын­ную вайну, Герой Савецкага Саюза (1943), заслужаны работнік культуры Беларусі –
110 гадоў з дня нараджэння.

9 – Стасевіч Іван Нічыпаравіч (1929, Старадар. р-н – 1998), жывапісец, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

10 – Казлоў Міхаіл Фёдаравіч (1909–1995), вучоны ў галіне гідрагеалогіі, інжы­нер-гідролаг, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Бела­русі (1982), кавалер ордэна «Знак Пашаны» – 110 гадоў з дня нараджэння.

10 – Кардаш Іван Браніслававіч (1919, Мін. р-н – 1993), вучоны ў галіне гігіены і санітарыі, заслужаны ўрач Беларусі, кавалер ордэна «Знак Пашаны» – 100 гадоў з дня нараджэння.

10 – Сачак Міхаіл Рыгоравіч (1929, Слонім. р-н), вучоны ў галіне хірургіі, заслу­жаны дзеяч навукі Беларусі, выдатнік аховы здароўя, выдатнік адукацыі Беларусі, вынаходнік СССР – 90 гадоў з дня нараджэння.

10 – Ярош Міхась (Міхаіл Рыгоравіч; 1929, Клец. р-н – 1987), літаратуразнавец, крытык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1980) – 90 гадоў з дня нара­джэння.

10 – Нікітчанка Іван Мікалаевіч (1939–2010), вучоны ў галіне генетыкі і селекцыі сельскагаспадарчых жывёл, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэ­міі СССР (1982), прэміі Савета Міністраў СССР (1980) – 80 гадоў з дня нараджэння.

11 – Шавялуха Віктар Сцяпанавіч (1929–2018), беларускі і расійскі вучоны ў галіне фізіялогіі раслін, акадэмік УАСГНІЛ, Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых на­вук, Расійскай АН, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі і Расіі, дзяржаўны дзеяч Беларусі і Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі ў галіне навукі і тэхнікі (1996) –
90 гадоў з дня нараджэння.

12 – Хомчанка Васіль Фёдаравіч (1919, Касцюк. р-н – 1992), пісьменнік – 100 га­доў з дня нараджэння.

12 – Бугаёў Дзмітрый Якаўлевіч (1929, Крыч. р-н – 2017), крытык, літаратура­знавец, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1984) – 90 гадоў з дня нара­джэння.

13 – Корж Васіль Захаравіч (1899, Салігор. р-н – 1967), ваенны дзеяч, генерал-маёр, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 120 гадоў з дня нараджэння.

13 – Завадскі Уладзімір Георгіевіч (1919, г. Орша – 1992), ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944) – 100 гадоў з дня нараджэння.

13 – Кавалёў Анатоль Анатольевіч (1939, г. Гомель – 2008), вучоны-фізік, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1985), Дзяржаўнай прэ­міі Беларусі (1996) – 80 гадоў з дня нараджэння.

14 – Главацкі Юзаф Гіляры (1789, г. Мінск – 1858), тэатральны мастак, жывапі­сец, літограф – 230 гадоў з дня нараджэння.

14 – Нямчынаў Васіль Сяргеевіч (1894–1964), вучоны ў галіне эканомікі, акадэ­мік НАН Беларусі, АН СССР, УАСГНІЛ, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946), Ле­нінскай прэміі (1965), узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна (1936, 1946, 1964) – 125 га­доў з дня нараджэння.

14 – Шаранговіч Васіль Пятровіч (1939, Мядзел. р-н), мастак, педагог, народны мастак Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Поль­шчы, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) – 80 гадоў з дня нараджэння.

14 – Барздыка Міхаіл Фёдаравіч (1944, Докш. р-н), графік, мастак кнігі – 75 гадоў з дня нараджэння.

15 – Кузняцоў Васіль Іванавіч (1894–1964), ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік, удзельнік абароны і вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 125 гадоў з дня нараджэння.

15 – Скальскі Сцяпан Уладзіміравіч (1899, г. Мінск – 1972), акцёр, заслужаны артыст Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

15 – Фамін Яўхім Майсеевіч (1909, Лёзн. р-н – 1941), адзін з кіраўнікоў абароны Брэсцкай крэпасці ў Вялікую Айчынную вайну – 110 гадоў з дня нараджэння.

15 – «Узвышша», адна з першых раённых газет на Беларусі (да сакавіка 2011 г. – «Сцяг Кастрычніка») (г. Дзяржынск; 1929) – 90 гадоў з часу выдання.

16 – Алоўнікаў Уладзімір Уладзіміравіч (1919, г. Бабруйск – 1996), кампазітар, грамадскі дзеяч, народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, кавалер ордэна «Знак Пашаны» – 100 гадоў з дня нараджэння.

16 – Рудэнка Яўгенія Уладзіміраўна (1929–2010), вучоны ў галіне лугаводства, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

17 – Залескі Аляксандр Яфімавіч (1939, г. Мінск), вучоны-матэматык, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

17 – «Бездзежскі фартушок», музей народнай творчасці, дзяржаўная ўстанова, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2009) (Драгіч. р-н; 1999) – 20 гадоў з часу адкрыцця.

18 – Саладуха Аляксандр Антонавіч (1959), эстрадны спявак і музыкант, заслу­жаны артыст Беларусі – 60 гадоў з дня нараджэння.

19 – Мархель Таццяна Рыгораўна (1939, Смаляв. р-н), актрыса тэатра і кіно, на­родная артыстка Беларусі, лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2017) – 80 га­доў з дня нараджэння.

19 – Майструк Анатоль Аляксеевіч (1949), трэнер (лёгкая атлетыка, футбол), педагог, заслужаны трэнер Беларусі, майстар спорту СССР – 70 гадоў з дня нараджэння.

20 – «Прыорбанк», ААТ, буйнейшы прыватны ўніверсальны банк Рэспублікі Бе­ларусь (г. Мінск; 1989) – 30 гадоў з часу заснавання.

21 – Іваноў Яўген Пятровіч (1939, Краснапол. р-н), вучоны ў галіне гематалогіі і пералівання крыві, выдатнік аховы здароўя Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

21 – Кузьмянкоў Міхаіл Іванавіч (1939, Буда-Каш. р-н), вучоны ў галіне тэхнало­гіі матэрыялаў, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

21 – Стасюк Наталля Віктараўна (1969, Петрык. р-н), спартсменка (веславанне акадэмічнае), майстар спорту СССР міжнароднага класа, заслужаны майстар спорту Беларусі, бронзавы прызёр XXVI Алімпійскіх гульняў (1996, Атланта) – 50 гадоў з дня нараджэння.

22 – Захараў Веніямін Міхайлавіч (1969, г. Мінск), артыст балета, заслужаны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) і тэатральнай прэміі імя
Л. Александроўскай (1996) – 50 гадоў з дня нараджэння.

23 – Каваленка Анатоль Якаўлевіч (1919, Рэчыц. р-н – 2008), ваенны дзеяч, лётчык, удзельнік баёў на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 100 гадоў з дня нараджэння.

23 – Каплякоў Сяргей Віктаравіч (1959, г. Орша), спартсмен (плаванне), майстар спорту СССР міжнароднага класа, заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіён ХХІІ Алім­пійскіх гульняў (1980, Масква) – 60 гадоў з дня нараджэння.

24 – Кузняцоў Іван Іванавіч (1919–1986), кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

24 – Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, буйнейшы ў краіне збор выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога беларускага і замежнага мастацтва, лаў­рэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2015) (г. Мінск; 1939) – 80 гадоў з часу заснавання.

24 – Чашчын Вадзім Леанідавіч (1949–2003), вучоны ў галіне біяарганічнай хіміі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988) – 70 гадоў з дня нараджэння.

25 – Гурыновіч Адам Гіляры Калікставіч (1869, Мядзел. р-н – 1894), паэт-дэмакрат, фалькларыст, рэвалюцыянер – 150 гадоў з дня нараджэння.

28 – Спасовіч Уладзімір Данілавіч (1829, г. Рэчыца – 1906), юрыст, публіцыст, літаратуразнавец, гісторык, грамадскі дзеяч – 190 гадоў з дня нараджэння.

28 – Віцебскае народнае мастацкае вучылішча, мастацкая ўстанова, заснаваная М. Шагалам, адзіная ў Беларусі ў перадваенны час (1919–1941) – 100 гадоў з часу заснавання.

28 – Кармунін Павел Васільевіч (1919–2002), акцёр, народны артыст Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

28 – Баравік Рыгор Іванавіч (1939), рэжысёр, педагог, тэатразнавец, арганізатар кафедры рэжысуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў – 80 гадоў з дня нара­джэння.

28 – Вінаградаў Міхаіл Кліменцьевіч (1944, Чашн. р-н), архітэктар, лаўрэат Дзяр­жаўнай прэміі Беларусі (2004, 2008) – 75 гадоў з дня нараджэння.

28 – Жданаў Уладзімір Пятровіч (1949, Кіраўс. р-н – 1995), мастак тэатра – 70 га­доў з дня нараджэння.

29 – Астапеня Аляксандр Паўлавіч (1939, г. Мінск – 2012), вучоны ў галіне гідра­біялогіі, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

29 – Леантовіч Валерый Аляксеевіч (1939), мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (фарфор), заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, кавалер ордэна «Знак Паша­ны» – 80 гадоў з дня нараджэння.

29 – Асіповіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей, УК (1999) – 20 гадоў з часу заснавання.

31 – Азараў Сямён Іванавіч (1909, Чавус. р-н – 1942), удзельнік Вялікай Айчын­най вайны, савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг., Герой Савецкага Саюза (1943) – 110 гадоў з дня нараджэння.