Закрыть
image description
Микроэлектроника. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Мікраэлектроніка. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Microelectronics. Photo by M. Guchek. BELTA
image description
Новая разработка компании beCloud . Фото Р. Насибулина. БЕЛТА
Новая распрацоўкаккампані і beCloud. Фота Р. Насібуліна. БЕЛТА
New development of company beCloud. Photo by R. Nasibulin. BELTA
image description
Вручение интернет-премии "ТИБО-2017". Минск. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Уручэнне інтэрнэт-прэміі "ТИБО-2017". Мінск. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Presentation of the Internet award "TIBO-2017". Minsk. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
А. Лукашенко в офисе ООО "Бануба Девелопмент". Фото Н. Петрова.БЕЛТА
А. Лукашэнка ў офісе ТАА "Бануба Девелопмент". Фото М. Пятрова.БЕЛТА
A. Lukashenko in the office of Banuba Development LLC. Photo by N. Petrov. BELTA
image description
Парк высоких технологий. Минск. Фото БЕЛТА
Парк высокіх тэхналогій. Мінск. Фота БЕЛТА
High technology park. Minsk. BELTA photo

Інфармацыйныя тэхналогіі

У Беларусі хутка і паспяхова развіваецца сектар інфармацыйных тэхналогій (ІТ). На дадзены момант Беларусь практычна дагнала лідэра (Венгрыю) у пастаўцы праграмнага забеспячэння сярод краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы, а таксама з′яўляецца адным з найбуйнейшых пастаўшчыкоў праграмнага забеспячэння ў свеце. Перш за ўсё заказы паступаюць з ЗША, краін Еўрасаюза і Расіі.

Беларусь бярэ ўдзел у праграмах развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ) такіх міжнародных арганізацый, як ААН, Міжнародны саюз электрасувязі, Рэгіянальная садружнасць у галіне сувязі краін СНД, што забяспечвае сур′ёзную кансультацыйна-тэхнічную падтрымку пры распрацоўцы стратэгіі развіцця ІТ.

У краіне створана разгорнутая нарматыўная прававая база, прыняты правапрымяняльныя і арганізацыйныя меры па рэалізацыі рашэнняў Сусветнага саміту па інфармацыйным грамадстве, уключаючы развіццё ІКТ.

З мэтай стварэння спрыяльных умоў для павышэння канкурэнтаздольнасці галін беларускай эканомікі, заснаваных на новых і высокіх тэхналогіях, удасканалення ўмоў для распрацоўкі сучасных тэхналогій і павелічэння іх экспарту, прыцягнення ў гэтую сферу айчынных і замежных інвестыцый у Беларусі быў створаны Парк высокіх тэхналогій (ПВТ).

Беларускія спецыялісты ўдзельнічаюць у ІT-праектах любой складанасці, пачынаючы з сістэмнага аналізу, кансалтынгу, падбору апаратных сродкаў і заканчваючы канструяваннем і распрацоўкай складаных сістэм.

Спажыўцамі беларускага праграмнага забеспячэння, створанага рэзідэнтамі ПВТ, з′яўляюцца вядомыя сусветныя карпарацыі, такія як Microsoft, HP, Coca-Cola, Colgate-Palmolive, Google, Toyota, Citibank, MTV, Expedia, Reuters, Samsung, HTC, Mitsubishi, British Petroleum, British Telecom, Лонданская фондавая біржа, Сусветны банк і іншыя. Па дадзеных аднаго з найбуйнейшых ІТ-выданняў "Global Services", якое публікуе штогадовы спіс вядучых правайдараў паслуг ІТ-аўтсорсінгу і аўтсорсінгу бізнес-працэсаў, у 2011 г. шэсць кампаній – рэзідэнтаў ПВТ увайшлі ў сотню лепшых сусветных пастаўшчыкоў ІТ-паслуг. Пяты год запар кампаніі – рэзідэнты ПВТ уваходзяць у спіс найбуйнейшых распрацоўшчыкаў і пастаўшчыкоў праграмнага забеспячэння "Software 500", які публікуецца ўплывовым выданнем сусветнай ІТ-індустрыі "Software Magazine". Нашы кампаніі паспяхова канкурыруюць на высокатэхналагічных рынках Паўночнай Амерыкі і Заходняй Еўропы.

Перадумовамі дынамічнага развіцця ІТ у Рэспубліцы Беларусь з′яўляюцца:

  • выгаднае геаграфічнае месцазнаходжанне;
  • прадстаўніцтва ў рэспубліцы найбуйнейшых кампаній у ІТ-галіне (IBA BELARUS, Epam  і інш.);
  • актыўная дзяржаўная падтрымка сектара ІТ-паслуг;
  • арыентацыя ўнутранага беларускага рынку на засваенне перадавых інфармацыйных тэхналогій.

Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы

АГАТ-сістэмы кіравання

Белтэлекам

Індустрыяльны парк "Great Stone" 

Навукова-тэхналагічная асацыяцыя "Іnfopark"

Парк высокіх тэхналогій

УП "ГІВЦ Мінсельгасхарча"