Закрыть
image description
image description
image description
image description

5 лютага 1945. 94 дні да Перамогі

Нарыхтоўка лесу. Канцэрт самадзейнасці. Вучоба для моладзі. Газета “Совецкі патрыёт” (Ляхавіцкі раён, № 10).

Змена пор года падпарадкоўвае сабе жыццё вяскоўцаў незалежна ад таго, мірны гэты час ці ваенны. Як толькі вайна адышла далёка на захад, тут, у Беларусі, сезонныя працы ўвайшлі ў традыцыйнае, хоць і напружанае падчас вайны, рэчышча. Толькі выкананы план па нарыхтоўцы лесу, пра што піша перадавіца газеты Ляхавіцкага раёна “Совецкі патрыёт” (№10), як ужо трэба рыхтавацца да пасяўной.

Аднак жыхары раённых цэнтраў і вёсак знаходзілі час і на заняткі самадзейнасцю! У Ляхавіцкім гарадскім клубе адбыўся канцэрт, у якім прынялі ўдзел вучні трох школ раёна (Падлескай, Жарабковіцкай, Ляхавіцкай) і жыхары вёскі Вялікае Падлессе. Цікавасць да падзеі была настолькі вялікай, што зала клуба запоўнілася ўжо за гадзіну да пачатку дзейства. Засумавала душа па радасці і весялосці, і падчас канцэрту гледачы падхоплівалі зухаватыя і вясёлыя песні, апладзіравалі дзецям, якія дэкламавалі вершы або выконвалі фізкультурныя і балетныя нумары.

Цікава таксама тое, што для моладзі, якая хацела павысіць свой узровень адукацыі, адкрылася Гарбачоўская школа для дарослых, а Мінск запрасіў дзяўчат і юнакоў ад 16 да 35 гадоў на курсы кінамеханікаў.

Да Перамогі заставалася 94 дні...