Закрыть
image description
Национальная библиотека Беларуси. Научный читальный зал.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Навуковая чытальная зала.
National Library of Belarus. Scientific reading room.
image description
Национальная библиотека Беларуси. Зал информационно-библиографического обслуживания.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Зала інфармацыйна-бібліяграфічнага абслугоўвання.
National Library of Belarus. Hall of information and bibliographic services.
image description
В Музее книги Национальной библиотеки Беларуси. Фото со страницы «Беларусь библиотечная»
У Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Фота са старонкі «Беларусь бібліятэчная»
At the Book Museum of the National Library of Belarus. Photo from «The Belarus Library» page
image description
Электронное издание по региональной истории Беларуси
Электронное выданне па рэгіянальнай гісторыі Беларусі
Electronic publication on the regional history of Belarus
image description
Электронное издание по региональной истории Беларуси
Электронное выданне па рэгіянальнай гісторыі Беларусі
Electronic publication on the regional history of Belarus
image description
Национальная библиотека Беларуси вечером. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Нацыянальная бібліятэка у вечары. Фота М. Гучака. БЕЛТА
National Library of Belarus in the evening. Photo by M. Guchek. BELTA
image description
Возвращение коллекции книг из Германии в Беларусь. Фото Н. Абложей. БЕЛТА
Вяртанне калекцыі кніг з Германіі ў Беларусь. Фота Н. Аблажэй. БЕЛТА
Return of the book collection from Germany to Belarus. Photo by N. Ablozhey. BELTA
image description
Итальянские старопечатные издания эпохи Возрождения. Фото В. Толочко. БЕЛТА
Італьянскія старадрукаваныя выданні эпохі Адраджэння. Фота В. Талочкі. БЕЛТА
Italian early printed editions of the Renaissance. Photo by V. Tolochko. BELTA
image description
Фонд редких изданий Национальной библиотеки Беларуси. Фото Н. Петрова. БЕЛТА
Фонд рэдкіх выданняў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Фота М. Пятрова. БЕЛТА
Fund of rare editions of the National Library of Belarus. Photo by N. Petrov. BELTA
image description
Национальная библиотека Беларуси. Фото Р. Насибулина. БЕЛТА
Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Фота Р. Насибуліна. БЕЛТА
National Library of Belarus. Photo by R. Nasibulin. BELTA

Рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі (НББ)  – галоўная бібліятэка краіны, рэспубліканскі інфармацыйны, сацыякультурны і сацыяпалітычны цэнтр. Мае найбольш поўны і запатрабаваны дакументны фонд у краіне – больш за 10 млн адзінак захоўвання (друкаваныя выданні, рукапісы, мікрафільмы, электронныя і іншыя віды дакументаў), створаных як у Беларусі, так і ў замежных краінах больш чым на 80 мовах. Найбольш значныя электронныя рэсурсы і базы даных уласнай генерацыі НББ:

«Адысея Саламеі Русецкай: ад Стамбула да Пецярбурга»: да 300-годдзя з дня нараджэння навагрудскай лекаркі

Праект дазваляе прайсці дарогамі Саламеі Русецкай, пабываць у тых месцах, якія яна наведала, убачыць іх яе вачыма, сустрэцца з тымі людзьмі, з якімі сустракалася яна, акунуцца ў той час і ў тую атмасферу жыцця.

Беларусь у аcобах і падзеях 

Анлайн-энцыклапедыя – крыніца актуальнай і дакладнай інфармацыі аб найбольш важных падзеях у эканамічнай, грамадска-палітычнай, культурнай і іншых сферах жыцця Беларусі; вядомых людзях, якія ўнеслі значны ўклад у навуковую, культурную і духоўную спадчыну краіны; помніках гісторыі і культуры, археалогіі і горадабудаўніцтва, помніках прыроды Беларусі; установах і прадпрыемствах, грамадскіх арганізацыях, творчых калектывах і інш. Інфармацыя прадстаўлена ў выглядзе тэкстаў, малюнкаў, алічбаваных дакументаў або іх фрагментаў, спасылак на аўтарытэтныя друкаваныя і інтэрнэт-крыніцы.

Беларусь у Першай сусветнай

У аснове электроннага рэсурсу – матэрыялы з фондаў бібліятэкі: кнігі, часопісы, выяўленчыя дакументы 1914–1947 гг. Алічбавана каля 70 выданняў аб’ёмам звыш 10 тыс. старонак тэкставага матэрыялу, каля 150 выяў – ілюстрацыі, паштоўкі, фота і літаграфіі. Асаблівую цікавасць прадстаўляе падборка алічбаваных твораў мастацкай літаратуры беларускіх аўтараў, многія з якіх былі ўдзельнікамі і сведкамі тых трагічных падзей. Да 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны рэсурс дапоўнены новым раздзелам, прысвечаным  палкаводцам і военачальнікам – ураджэнцам Беларусі.

Бібліятэкі Рэспублікі Беларусь і замежных краін

База даных змяшчае інфармацыю пра бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, краін блізкага і далёкага замежжа, кантактную інфармацыю іх кіраўнікоў, а таксама даныя аб электронных інфармацыйных рэсурсах, якія ствараюцца і/або набываюцца бібліятэкамі Рэспублікі Беларусь. 

Вучоныя Беларусі

Фактаграфічны рэсурс, у якім прадстаўлена інфармацыя аб асобах, якія маюць вучоныя ступені і вучоныя званні; навуковых работніках і выкладчыках ВНУ – аўтарах навуковых публікацый; вышэйшых навучальных установах і структурных падраздзяленнях, у якіх працуюць вучоныя; навуковых дынастыях.

Вядомыя імёны
Рэсурс прысвечаны выбітным асобам, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё бібліятэчнай справы, бібліяграфіі. Аддаць даніну памяці, паказаць жыццёвы і творчы шлях знакамітых прадстаўнікоў беларускай навукі і культуры – асноўная мэта створанага рэсурсу. Уключае бібліяграфічную і фактаграфічную інфармацыю, электронныя копіі разнастайных дакументаў і матэрыялаў.

Гарады Беларусі на паштоўцы канца XIX – пачатку XX стагоддзя

Электронны рэсурс змяшчае алічбаваныя копіі выяўленчых дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Гісторыя бібліятэчнай справы Беларусі

Электронны інфармацыйны рэсурс, які складаецца з дзвюх калекцый: "Бібліятэчная справа Беларусі ў дакументах і матэрыялах" (уключае лічбавыя копіі поўных тэкстаў архіўных дакументаў, якія датычацца розных аспектаў развіцця бібліятэчнай справы нашай краіны: заканадаўчыя акты, пратаколы і стэнаграмы пасяджэнняў з'ездаў, матэрыялы канферэнцый, уліковую і тэхналагічную дакументацыю, планы і справаздачы, бібліятэчную перапіску, даклады і інш.) і «Бібліятэчная справа Беларусі ў асобах» (змяшчае біяграфічную, фактаграфічную інфармацыю аб бібліятэкарах, вучоных, культурных і грамадскіх дзеячах, чый жыццёвы і прафесійны шлях звязаны з развіццём бібліятэк і бібліятэчнай справы Беларусі).

«Дзівосны свет Язэпа Драздовіча»: да 130-годдзя з дня нараджэння (1888–1954)

Электронны рэсурс, у якім прадстаўлена інфармацыя пра Язэпа Драздовіча – аднаго з найбольш значных, самабытных і незвычайных персон беларускай культуры і мастацтва. Творчы дыяпазон майстра настолькі разнастайны, што немагчыма аднесці яго да пэўнай плыні, напрамку, стылю, віду дзейнасці. 

Дзяржаўны рэестр кніжных помнікаў Беларусі

Дзяржаўны рэестр кніжных помнікаў Беларусі змяшчае звесткі аб кніжных помніках, якія ўключаны ў бібліятэчны фонд Рэспублікі Беларусь, а таксама якія належаць юрыдычным асобам і грамадзянам.

II Еўрапейскія гульні: 15 яркіх акцэнтаў

Электронны рэсурс змяшчае інфармацыю аб 15 відах спорту, уключаных у праграму II Еўрапейскіх гульняў. Карыстальнікі могуць даведацца шмат цікавага пра гісторыю развіцця гэтых спартыўных дысцыплін у замежных краінах і Беларусі, пра найбольш значныя дасягненні і перамогі, выбітных спартсменаў, якія ўславілі нашу краіну. Сярод прадстаўленых матэрыялаў – артыкулы, успаміны легендарных спартсменаў і вядомых трэнераў, фатаграфіі. Для зацікаўленых будуць карыснымі спісы літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па кожным з відаў спорту.

«Жыве паміж намі дудар наш…»

Электронны рэсурс, прысвечаны жыццю і дзейнасці класіка беларускай літаратуры – паэта, драматурга і тэатральнага дзеяча, заснавальніка нацыянальнага музычнага тэатра Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1808–1884). Змяшчае шырокую бібліяграфічную інфармацыю, электронныя копіі твораў аўтара, выяўленчы і фактаграфічны матэрыял. Для доступу да рэсурсу на кампутары павінна быць ўстаноўлена праграма Adobe Flash Player або web-браўзэр, які падтрымлівае тэхналогію Flash. Для прайгравання flash-файлаў браўзэрамі часам неабходна дадатковая ўстаноўка падключаецца модуля Adobe Flash (калі ён не ўключаны ў установачны пакет).

«Залатыя кросны душы»: да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля (1917–2006)

Прадстаўлена інфармацыя аб творах Янкі Брыля, уся творчасць якога прасякнута глыбокім, чыстым пачуццём да сваёй радзімы.

«Запаветны напеў, запаветная даль… Белавежская пушча»

Электронны рэсурс прысвечаны ўнікальнаму прыроднаму аб’екту, уключанаму ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА – Нацыянальнаму парку "Белавежская пушча". Прадстаўлена шырокая бібліяграфічная, фактаграфічная і паўнатэкставая інфармацыя па гісторыі і сучасным стане запаведніка, а таксама архіўныя, выяўленчыя, аўдыя- і відэадакументы.

Класікі сусветнай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас

Электронны рэсурс, прымеркаваны да 130-годдзя з дня нараджэння і прысвечаны жыццю і творчай дзейнасці класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы (1882–1942) і Якуба Коласа (1882–1956). Змяшчае бібліяграфічную інфармацыю, электронныя копіі прыжыццёвых выданняў, шырокі выяўленчы, літаратуразнаўчы і фактаграфічны матэрыял.

Кніга Беларусі XIV–XVIII стагоддзяў

Паўнатэкставы рэсурс, які змяшчае электронныя копіі рэдкіх і старадрукаваных дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

«Культура і мастацтва: электронныя калекцыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі»  – праект, накіраваны на папулярызацыю дакументальнай  спадчыны Беларусі, яе гісторыі і культуры. Уключае наступныя калекцыі:

У калекцыі прадстаўлены электронныя копіі айчынных і замежных выданняў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – кнігі, часопісы, выяўленчыя выданні, артыкулы і ілюстрацыі, дзе апісаны модныя фасоны жаночага, мужчынскага і дзіцячага адзення. Храналагічны ахоп: з XVI – XX стст. Электронную калекцыю дапаўняе выстаўка "Беларуская вышыванка", якая мае калекцыю майстэрні "Elen Carotte". 

Змяшчае лічбавыя копіі беларускіх літаратурных і мастацкіх часопісаў, якія публікаваліся ў БССР, заходне-беларускіх землях і за мяжой. Гэта больш за 4 тыс. нумароў, у якіх адлюстравана грамадска-палітычнае, эканамічнае і культурнае жыццё краіны.

Прадстаўлены збор лічбавых копій рукапісаў кампазітара Яўгена Аляксандравіча Глебава – аднаго з найбольш яркіх прадстаўнікоў музычнай культуры Беларусі XX стагоддзя.
Збор лічбавых дакументаў вядомага беларускага кампазітара: нотных выданняў, а таксама унікальных рукапісаў

На хвалі часу, у плыні жыцця

Віртуальны праект прысвечаны 100-годдзю літаратурнага згуртавання “Маладняк.” У рэсурсе прадстаўлена інфармацыя аб гісторыі стварэння і дзейнасці згуртавання; яго актыўных членах; бібліяграфічныя спісы іх выданняў і алічбаваныя кнігі. Унікальныя фотаздымкі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва візуальна дапаўняюць інфармацыю.   Праект разлічаны на 2019–2023 гг., на працягу якіх рэсурс будзе папаўняцца інфармацыяй аб юбілярах – пісьменніках, якія былі звязаны са згуртаваннем.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў прэсе

У базе даных змяшчаюцца поўныя тэксты публікацый аб дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з друкаваных і электронных айчынных і замежных сродкаў масавай інфармацыі.  

Нацыянальная бібліяграфія Беларусі

Зводны электронны інфармацыйны рэсурс, прызначаны  забяспечыць функцыянаванне ўніверсальнай бібліяграфічнай інфармацыі аб усім відавым рэпертуары нацыянальных дакументаў Беларусі, у тым ліку і за мяжой.

«Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…»

Электронны рэсурс, прысвечаны жыццю і творчай дзейнасці класіка беларускай літаратуры, паэта і публіцыста Францішка Багушэвіча (1840–1900). Змяшчае шырокую бібліяграфічную інфармацыю, электронныя копіі твораў аўтара, выяўленчы і фактаграфічны матэрыял.

Памятныя кніжкі беларускіх губерняў. Электронны рэсурс змяшчае лічбавыя копіі наступных калекцый:

Памятныя кніжкі Віленскай губерні (1845 –1915)

Памятныя кніжкі Віцебскай губерні (1861–1914)

Памятныя кніжкі Гродзенскай губерні (1847–1915)

Памятныя кніжкі Магілёўскай губерні (1853 –1916)

Памятныя кніжкі Мінскай губерні (1845 –1916)

Дадаткова прадстаўлены даведачна-інфармацыйныя і ілюстрацыйныя матэрыялы, якія адлюстроўваюць асаблівасці эпохі развіцця рэгіёнаў.

«Паэт красы і гармоніі»

Электронны рэсурс, прысвечаны жыццю і творчай дзейнасці класіка беларускай літаратуры, паэта Максіма Багдановіча (1891–1917). Змяшчае шырокую бібліяграфічную інфармацыю, электронныя копіі твораў, аўтографы паэта, выяўленчы і фактаграфічны матэрыял.

«Рэгіянальная гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах Віленскай археаграфічнай камісіі (1864–1915)» і «Дзейнасць Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (1909–1919): дакументы і матэрыялы»

Праекты ў выглядзе мультымедыйных выданняў, рэалізаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў супрацоўніцтве са знешнімі партнёрамі ў рамках навукова-даследчай працы "Віртуальная рэканструкцыя дакументаў і матэрыялаў па рэгіянальнай гісторыі Беларусі». Змяшчаюць бібліяграфічныя, гісторыка-аналітычныя, біяграфічныя, краязнаўчыя, паўнатэкставыя, ілюстрацыйныя матэрыялы. Прадстаўлены лічбавыя копіі выданняў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, копіі архіўных дакументаў, фотаздымкі музейных экспанатаў.   Выданні можна набыць у кіёску Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі або па падпісцы.

Сапегіяна

Электронны рэсурс уключае матэрыялы па гісторыі кніжнага збору аднаго з найбольш выдатных магнацкіх родаў у гісторыі Беларусі: каталог кніг са збору Сапег, паўнатэкставыя копіі некаторых найбольш каштоўных выданняў з калекцыі Расійскай нацыянальнай бібліятэкі, а таксама матэрыялы па генеалогіі і бібліяграфію па гісторыі роду Сапег і іх бібліятэк. 

Спадчына Кірыла і Мяфодзія

Віртуальны праект прысвечаны жыццю і дзейнасці святых Кірыла і Мяфодзія, спадчына якіх увекавечыла іх асобы ў стагоддзях.

Спадчына Напалеона Орды

Электронны рэсурс прысвечаны жыццю і творчай дзейнасці Напалеона Орды (1807–1883) – кампазітара, педагога, мастака. Змяшчае бібліяграфічную інфармацыю і электронныя копіі літаграфій з выявай памятных мясцін Беларусі ХIX ст.

«Споведзь мужнасці і любові»: да 95-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Міхаіла Савіцкага (1922–2010)

Рэсурс прысвечаны Міхаілу Андрэевічу Савіцкаму, выдатнаму жывапісцу, педагогу, грамадскаму дзеячу народному мастаку СССР, народнаму мастаку Беларусі.

«Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 гг.» 

На дыску прадстаўлены электронныя копіі беларускіх газет 1917–1922 гг. з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, іншых арганізацый і ўстаноў, якія выходзілі як на тэрыторыі сучаснай Беларусі, так і ў Вільні, Пецярбургу, іншых рэгіёнах.

«Станіслаў Манюшка. Музыкальны рамантык з Міншчыны»: да 200-годдзя з дня нараджэння

Рэсурс раскрывае інфармацыю пра знакамітага дырыжора і педагога Станіслава Манюшку (1819–1872), жыццё і творчасць якога непарыўна звязаны з беларускай зямлёй, а яго спадчына прыцягвае сучасных музыказнаўцаў і выканаўцаў.

«100 год з гісторыі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі»

Электроннае выданне змяшчае бібліяграфічную, фактаграфічную, у тым ліку біяграфічную інфармацыю; лічбавыя копіі дакументаў і матэрыялаў пра гісторыю дзейнасці Горы-Горацкай земляробчай школы, Горы-Горацкага земляробчага інстытута, горацкіх сярэдніх сельскагаспадарчых устаноў; навукова-гістарычныя артыкулы і даведкі, іншыя матэрыялы. Выданне можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі.

«100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.»

Рэсурс змяшчае хроніку падзей і навін ваеннай кампаніі і аднаўлення гаспадарчага і культурнага жыцця на тэрыторыі Беларусі, якія адбыліся з 30 студзеня па 9 мая 1945 года, і былі адлюстраваны на старонках айчыннай перыёдыкі тых гадоў. Поўныя тэксты газетных крыніц даступныя для ўсіх карыстальнікаў у анлайн-рэжыме.

1812 год у гісторыі Беларусі

Электронны рэсурс, у якім прадстаўлена звыш 200 выданняў рознага часу на розных мовах, у тым ліку алічбаваныя копіі 50 кніг, з іх каля 20 – са знакамітай бібліятэкі Каладзеева. Віртуальная галерэя змяшчае электронныя копіі выяўленчых дакументаў, прысвечаных падзеям вайны 1812 г. на тэрыторыі Беларусі.

«1000-годдзе Брэста: праз прызму старадаўніх дакументаў»

Электроннае мультымедыйнае выданне падрыхтавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў супрацоўніцтве з Брэсцкай абласной бібліятэкай і Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі. Прадстаўлены (у выглядзе бібліяграфічнай, паўнатэкставай, фактаграфічнай інфармацыі) дакументы і матэрыялы, прысвечаныя гісторыі аднаго з самых старажытных гарадоў Беларусі.

Юзаф Ігнацый Крашэўскі (1812–1887)

Віртуальная рэканструкцыя спадчыны аднаго з самых унікальных творцаў ХIХ ст. Ю.І. Крашэўскага – пісьменніка, гісторыка, мастака, рэдактара, выдаўца, акадэміка Кракаўскай акадэміі навук, жыццёвы і творчы шлях якога звязаны з Беларуссю, Польшчай, Украінай і іншымі краінамі. Змяшчае найбагацейшую бібліяграфічную інфармацыю на беларускай, польскай, рускай і ўкраінскай мовах. Прадстаўлены хроніка жыцця і творчасці, электронная калекцыя выяўленчых і нотных дакументаў, а таксама літаратурных твораў аўтара на польскай мове і ў перакладах на беларускую, рускую і ўкраінскую мовы.

«ЮНЕСКА і Беларусь: вехі супрацоўніцтва»: да 65-годдзя ўступлення Беларусі ў ЮНЕСКА (1954-2019).

Дадзены віртуальны праект раскрывае важнейшыя напрамкі супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і ЮНЕСКА.

"Языком власным права списанные маем…"

Віртуальная кніжная выстаўка прысвечана выдатнаму помніку прававой, літаратурнай і моўнай культуры беларусаў Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1588 года. Экспазіцыя выстаўкі налічвае больш за 250 дакументаў – кніг, брашур, перыядычных выданняў, аўтарэфератаў дысертацый на рускай, беларускай і замежных мовах. Увесь матэрыял прадстаўлены двума раздзеламі: тэматычным і па відах дакументаў. Запіс аб дакуменце ўключае шыфр захоўвання ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і гіперспасылку на поўныя тэксты альбо на змест дакумента. Храналагічны ахоп дакументаў, матэрыялаў і публікацый, прадстаўленых на выстаўцы, – каля 400 гадоў.