Закрыть
image description
Балет «Анастасия» в Большом театре оперы и балета Беларуси. Фото театра
Балет «Анастасія» ў Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі. Фота тэатра
Ballet "Anastasia" in the Bolshoi Opera and Ballet Theater of Belarus. Theater Photo
image description
"Иоланта" в замке Радзивиллов. Фото А. Дидевича. БЕЛТА
"Іаланта" у замку Радзівілаў. Фота А. Дидевича. БЕЛТА
"Iolanta" in the Radziwill castle. Photo by A. Didevich. BELTA
image description
Балет «Анастасия» в Большом театре оперы и балета Беларуси. Фото театра
Балет «Анастасія» ў Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі. Фота тэатра
Ballet "Anastasia" in the Bolshoi Opera and Ballet Theater of Belarus. Theater Photo
image description
Национальный академический Большой театр оперы и балета Беларуси. Фото А. Стасевича. БЕЛТА
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі. Фота А. Стасевіча. БЕЛТА
Bolshoi Opera and Ballet Theater of Belarus. Photo by A. Stasevich. BELTA
image description
Cпектакль "Павлинка" в Национальном академическом театре им. Янки Купалы. Фото Е. Гараевой. БЕЛТА
Cпектакль "Паўлінка" ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Фота К. Гараевай. БЕЛТА
Performance "Paulinka" at the National Academic Theater named after Yanka Kupala. Photo by E. Garayeva. BELTA
image description
Гомельский областной драматический театр. Фото С. Холодилина. БЕЛТА
Гомельскі абласны драматычны тэатр. Фота С. Халадзіліна. БЕЛТА
Gomel Regional Drama Theater. Photo by S. Kholodilin. BELTA
image description
Cпектакль "Пинская шляхта" в Национальном академическом театре им. Янки Купалы. Фото Г. Жинкова. БЕЛТА
Cпектакль "Пінская шляхта" ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Фота Г. Жынкова. БЕЛТА
Performance "Pinsk gentry" at the National Academic Theater named after Yanka Kupala. Photo by G. Zhinkov. BELTA
image description
Национальный академический театр им. Янки Купалы. Фото Г. Жинкова. БЕЛТА
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Фота Г. Жынкова. БЕЛТА
National Academic Theater named after Yanka Kupala. Photo by G. Zhinkov. BELTA

Тэатральнае мастацтва

Вытокі беларускага тэатральнага мастацтва – у народных абрадах і гульнях, творчасці вандроўных акцёраў-скамарохаў. У ХVI ст. узнік лялечны тэатр батлейка. У XVI–XVIII стст. шырокае распаўсюджанне атрымаў школьны тэатр, у XVI–XX стст. – народная драма. У XVIII – 1-й палове XIX ст. у гарадах і маёнтках дзейнічалі магнацкія і сядзібныя тэатры.

Сярод іх асабліва шырокую вядомасць атрымалі Нясвіжскі і Слуцкі тэатры Радзівілаў, Шклоўскі тэатр Зорыча, Гродзенскі тэатр Тызенгаўза, Ружанскі тэатр Сапегаў, тэатры Чарнышова ў Магілёве і Чачэрску, Слонімскі тэатр Агінскага, Свіслацкі тэатр Тышкевіча. Шматлікія тэатры мелі балетна-оперныя і драматычныя трупы, аркестры, капэлы, тэатральныя будынкі з добра абсталяванай тэатральнай сцэнай. Пры тэатрах працавалі школы, у якіх рыхтавалі артыстаў (Гродзенская музычна-тэатральная школа Тызенгаўза, Слонімская балетная школа, Нясвіжская балетная школа, Слуцкая балетная школа і інш.).

З 1840-х гг. работу па стварэнні беларускага прафесійнага тэатра праводзіў драматург, акцёр і рэжысёр В. Дунін-Марцінкевіч (1808–1884). У гэты перыяд ён напісаў лібрэта аперэт “Чарадзейная вада”, “Спаборніцтва музыкаў”, “Рэкруцкі яўрэйскі набор”. У 1852 г. ён арганізаваў Тэатр Дуніна-Марцінкевіча, які з’явіўся першым беларускім нацыянальным тэатрам сучаснага тыпу. Тэатр адкрыўся 9 лютага 1852 г. спектаклем “Сялянка” (пастаноўка В. Дуніна-Марцінкевіча, музыка С. Манюшкі, К. Кжыжаноўскага і інш.). Пастаноўка была вырашана ў жанры оперы, у ёй шырока выкарыстоўваліся арыі, дуэты, харавыя нумары, танцы.

Новы этап развіцця беларускага сцэнічнага мастацтва пачаўся ў XX ст. Яго падмурак закладваўся драматургіяй К. Каганца (1868–1918), Я. Купалы (1882–1942), Я. Коласа (1882–1956), К. Буйло (1893–1986), Л. Родзевіча (1895–1938) і інш. Шырокае распаўсюджванне атрымалі беларускія вечарынкі, якія садзейнічалі ўзнікненню прафесійнага тэатра. Вялікую ролю ў гэтым працэсе адыграла Першая беларуская трупа І. Буйніцкага (1861–1917). У 1920 г. Ф. Ждановіч (1884–1937) арганізаваў Беларускі тэатр (БДТ-1, цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы , У. Галубок   (1882–1937) – Трупу Галубка (пазней калектыў стаў называцца Беларускім трэцім дзяржаўным тэатрам – БДТ-3).

У 1926 г. у Віцебску пачаў работу Другі беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-2, цяпер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Я. Коласа. Значны ўклад у развіццё сцэнічнага мастацтва зрабіў драматург і рэжысёр Е. Міровіч (1878–1952). У 1930-я гг. найбольшых поспехаў тэатры дасягнулі ў пастаноўках п’ес, прысвечаных гістарычнаму мінуламу, на тэмы беларускага фальклору, класічнай драматургіі. Падзеяй стала пастаноўка ў БДТ-1 актуальнай сатырычнай камедыі “Хто смяецца апошнім” К. Крапівы (1896–1991). У 1944 г. там жа адбылася прэм’ера спектакля “Паўлінка” Я. Купалы. Пастаноўка з поспехам ідзе на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы і ў нашы дні.

Цяпер у Беларусі дзейнічаюць 28 дзяржаўных тэатраў, з іх 27 – сістэмы Міністэрства культуры (у іх ліку 2 музычныя, 18 драматычных, 7 лялечных), 1 – сістэмы Міністэрства абароны (Драматычны тэатр Беларускай арміі). Статус “нацыянальны” маюць 4 тэатры, звання “заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь” удастоены 10 тэатраў.

У 2016 г. дзяржаўнымі тэатрамі краіны былі паказаны 124 прэм’ерныя спектаклі па творах класічных і сучасных беларускіх, расійскіх, замежных аўтараў, у тым ліку драматычнымі тэатрамі – 103 прэм’ерныя спектаклі, лялечнымі – 25, музычнымі – 11. Сярод найбольш цікавых прэм’ер – оперы “Рыгалета” Дж. Вердзі і “Пікавая дама” П. Чайкоўскага, балеты “Жар-птушка” І. Стравінскага і “Лаўрэнсія” А. Крэйна ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета; “Дон Жуан" Ж.-Б. Мальера, “Тата” Д. Багаслаўскага ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы; “Пясняр” В. Дранько-Майсюка, “Выхадкі Ханумы” А. Цагарэлі, “Віва, камедыя!” Р. Піпы ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага; “Рамэа і Джульета” В. Шэкспіра, “Дыліжанс” Гі дэ Мапасана ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Я. Коласа; “Дэман” па матывах паэмы М. Лермантава ў Гродзенскім абласным тэатры лялек, “Мір вам, людзі” па Шолам-Алейхему ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры.

Прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкі “За духоўнае адраджэнне” быў адзначаны балет “Вітаўт” па твору А. Дударава ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета, музыку да якога напісаў сучасны беларускі кампазітар В. Кузняцоў.

Шырока вядома творчасць сучасных беларускіх драматургаў як старэйшага, так і маладзейшага пакаленняў: А. Макаёнка, А. Дударава, А. Петрашкевіча, М. Матукоўскага, А. Паповай, С. Кавалёва, У. Бутрамеева, П. Васючэнкі, А. Дзялендзіка, Г. Марчука, А. Курэйчыка, А. Карэліна, Д. Бойкі, М. Рудкоўскага, П. Пражко, Д. Балыка, Д. Багаслаўскага і шэрагу іншых таленавітых аўтараў.

У рэспубліцы праводзяцца тэатральныя фестывалі і форумы, якія садзейнічаюць развіццю міжнароднага культурнага супрацоўніцтва. Сярод іх – міжнародны тэатральны фестываль “Белая Вежа” (г. Брэст), міжнародны тэатральны фестываль “Славянскія тэатральныя сустрэчы” (г. Гомель), міжнародны маладзёжны тэатральны форум “М.@rt.кантакт” (г. Магілёў), міжнародны форум тэатральнага мастацтва “ТЭАРТ”, Беларускі міжнародны фестываль тэатраў лялек (г. Мінск), Мінскі міжнародны калядны оперны форум. У Маладзечне праходзіць рэспубліканскі тэатральны фестываль “Маладзечанская сакавіца”. У Мінску праводзіцца Рэспубліканскі конкурс тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія”.

Дзейнасць тэатраў рэспублікі накіравана на захаванне лепшых традыцый нацыянальнага сцэнічнага мастацтва, актыўную папулярызацыю дасягненняў сусветнай класічнай і сучаснай тэатральнай культуры. Вядзецца актыўная гастрольная дзейнасць па краінах блізкага і далёкага замежжа.

Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы:

Пералік дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр 

Беларускі дзяржаўны акадэмiчны тэатр юнага гледача 

Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр 

Беларускі дзяржаўны тэатр лялек 

Беларускі тэатр «Лялька», Віцебск 

Брэсцкі абласны тэатр лялек 

Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы 

Гомельскі абласны драматычны тэатр 

Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр 

Гомельскі тэатр лялек 

Гродзенскі абласны драматычны тэатр 

Гродзенскі абласны тэатр лялек 

Магілёўскі абласны драматычны тэатр 

Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя У.І. Дуніна-Марцінкевіча, Бабруйск 

Магілёўскі абласны тэатр лялек 

Мінскі міжнародны калядны оперны форум 

Музычны тэатр «Рада» 

Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь (Вялікі тэатр Беларусі) 

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага 

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа 

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы 

Новы драматычны тэатр г. Мінска 

ТЭАРТ, міжнародны форум тэатральнага мастацтва

М.@rt.kontakt, міжнародны маладзёжны тэатральны форум (г. Магілёў)