Рэспубліканскія галіновыя бібліятэкі
Cучасны інфармацыйна-бібліятэчны цэнтр, які мае найбольш поўны фонд нацыянальных навуковых дакументаў універсальнага профілю і самы вялікі ў Беларусі збор замежнай навуковай літаратуры. Фонд бібліятэкі – звыш 2 млн адзінак захоўвання. Бібліятэка з’яўляецца нацыянальным цэнтрам дэпазітарнага захоўвання дакументаў прыродазнаўчага профілю.
Рэсурсы ЦНБ НАН Беларусі
Прадстаўлены выстаўкі: "Великая забытая война", "Полевая почта", "Геральдика Беларуси", "ЦНБ НАН Беларуси. История. События. Люди", "К 440-летию типографии Мамоничей", "Друкар беларускага слова Марцін Кухта" і інш.
Гісторыя беларускай навукі ў асобах
Біябібліяграфічны электронны рэсурс.
Бібліяграфічная база даных прадстаўляе звесткі аб дакументах па асноўных тэарэтычных кірунках сучаснай мовазнаўчай беларусістыкі: фанетыцы, марфалогіі, сінтаксісе, лексікалогіі, тэрміналогіі, стылістыцы, кагнітыўнай і функцыянальнай лінгвістыцы і іншых, а таксама аб дзейнасці беларускіх і замежных мовазнаўцаў і рабоце навуковых устаноў у галіне беларускага мовазнаўства.
Навуковая перыёдыка НАН Беларусі
Электронны архіў перыядычных выданняў, заснавальнікам якіх з’яўляецца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.
Забяспечвае доступ да электронных копій выданняў бібліятэкі; публікацый супрацоўнікаў; прац вядомых вучоных, якія праславілі Беларусь; асобных выданняў з фонду аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў.
Экалагічны інфармацыйны цэнтр ЦНБ НАН Беларусі "Эко-Инфо"
Комплексны інфармацыйны рэсурс свабоднага доступу. Змяшчае інфармацыйныя раздзелы, якія дазваляюць раскрываць фонд ЦНБ НАН Беларусі і акумуляваць у адной кропцы доступу беларускія і замежныя інтэрнэт-крыніцы па экалагічнай тэматыцы, уключаючы анлайн-доступ да штомесячнага міжнароднага экалагічнага бюлетэня "Зялёная Беларусь" ("Green Belarus").
Экалогія і прыродакарыстанне ў Беларусі
Бібліяграфічная база даных адлюстроўвае звесткі аб дакументах па шырокім спектры пытанняў экалогіі і прыродакарыстання ў Беларусі.
Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка (РНТБ)
Спецыялізаваная бібліятэка Рэспублікі Беларусь, якая мае найбольш поўныя фонды патэнтных, нарматыўна-тэхнічных дакументаў, прамысловых каталогаў і навукова-тэхнічнай літаратуры ў краіне.
Рэсурсы РНТБ
Беларускія імёны ў сусветнай навуцы і тэхніцы
Біябібліяграфічны электронны рэсурс, у якім змяшчаецца інфармацыя аб ураджэнцах Беларусі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё сусветнай тэхнічнай думкі з пачатку XVI ст. па цяперашні час.
У базе змяшчаюцца звесткі аб беларускіх вучоных і спецыялістах навукова-тэхнічнай сферы і вытворчасці: біяграфіі, галіна навуковай і вытворчай дзейнасці, дасягненні, узнагароды, спіс асноўных навуковых публікацый, бібліяграфічныя апісанні патэнтаў на вынаходніцтвы і карысныя мадэлі Рэспублікі Беларусь.
Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь
Цэнтр інфармацыі па праве, эканоміцы, дзяржаўным кіраванні. Фонд налічвае больш за 1,5 млн адзінак захоўвання.
Рэсурсы Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь
Помнікi гісторыі права Беларусі
Электронны банк даных крыніц айчыннага канстытуцыйнага і крымінальнага права Беларусі з VI пa XXI ст. Уключае поўныя тэксты канстытуцый, якія мелі заканадаўчую сілу на этнічных землях Беларусі; заканадаўчыя акты, міжнародна-прававыя акты, якія з’яўляліся абавязковымі для Беларусі ў той або іншы гістарычны перыяд; дзяржаўна-прававыя акты вышэйшых органаў улады і кіравання, органаў мясцовага самакіравання Беларусі і г.д. Праект рэалізаваны Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі ў супрацоўніцтве з Прэзідэнцкай бібліятэкай Беларусі і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.
Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка (РНМБ)
Нацыянальнае сховішча дакументаў па медыцыне і ахове здароўя, інфармацыйны цэнтр бібліятэчнага і бібліяграфічнага абслугоўвання вучоных і спецыялістаў галіны.
Рэсурсы РНМБ
Ахова здароўя Беларусі. Каталог арганізацый і спецыялістаў
Гіпертэкставая фактаграфічная база даных. Змяшчае інфармацыю пра ўстановы аховы здароўя Беларусі, асноўныя прадпрыемствы і фірмы, якія працуюць на медыцынскім рынку Беларусі, аб кіраўніках і вядучых спецыялістах. Друкаваны аналаг – каталог "Здравоохранение Беларуси. Учреждения. Услуги и товары. Кто есть кто".
Дасягненні медыцынскай навукі Беларусі
Паўнатэкставая база даных змяшчае інфармацыю аб дасягненнях медыцынскай навукі з 1995 г. Уключае больш за 2 000 артыкулаў. Друкаваны аналаг – навукова-практычны штогоднік, які рэцэнзуецца, "Достижения медицинской науки Беларуси".
Музей гісторыі медыцыны Беларусі
Змешчана інфармацыя пра гісторыю стварэння музея, аб выстаўках і экспазіцыях, знамянальных датах у гісторыі медыцыны Беларусі.
Сучасныя метады аказання медыцынскай дапамогі (дыягностыкі, лячэння і медыцынскай прафілактыкі захворванняў, медыцынскай рэабілітацыі пацыентаў, пратэзіравання)
Гіпертэкставая база даных інструктыўна-метадычных матэрыялаў пра новыя метады дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі захворванняў, арганізацыйныя формы работы, дазволеныя Міністерствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь для выкарыстання ў медыцынскіх установах краіны. Змешчаны поўныя тэксты інструкцый.
Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча (БелСГБ)
Нацыянальны інфармацыйны цэнтр па пытаннях аграпрамысловага комплексу (АПК), ажыццяўляе бібліятэчнае і бібліяграфічнае абслугоўванне вучоных і спецыялістаў галіны, уваходзіць у міжнародныя інфармацыйныя сістэмы і карпарацыі: AGRIS Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (ФАА), AGLINET, AgroWeb CEE (інфармацыйная сетка Цэнтральнай і Усходняй Еўропы).
Рэсурсы БелСГБ
Нацыянальны сайт-навігатар па лепшых аграрных інтэрнэт-рэсурсах Республікі Беларусь. З’яўляецца часткай сайта БелСГБ. Забяспечвае доступ да інфармацыі аб дзейнасці навуковых, адукацыйных і інфармацыйных устаноў АПК. На сайце прадстаўлены адрасна-інфармацыйныя даведнікі аб сельскагаспадарчых даследчых арганізацыях, вучэбных установах і інфармацыйных цэнтрах Беларусі; спасылкі на тэматычныя сайты па сельскай гаспадарцы краіны, лепшыя замежныя інтэрнэт-рэсурсы па сельскай гаспадарцы і сумежных галінах, а таксама на найбуйнейшыя міжнародныя арганізацыі і інш.