Малы і сярэдні бізнес
Сфера бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь уяўляе сабой сектар эканомікі, які перспектыўна развіваецца, і паступова павялічвае свой уклад у забеспячэнне агульнага эканамічнага росту. Гэта шмат у чым спрыяе фарміраванню канкурэнтнага асяроддзя, павелічэнню вытворчасці тавараў народнага спажывання, значна пашырае спектр паслуг насельніцтву, што ў цэлым надае дадатковую стабільнасць эканоміцы Беларусі. Доля валавога ўнутранага прадукту (ВУП), якая фармiруецца суб'ектамі сферы бізнесу ў ВУП краіны па выніках 2017 г. склала 28,5%, доля экспарту – 37,9%, імпарту – 47,2%., доля ў інвестыцыя'х – 34,4%.
У складзе бізнес-асяроддзя самымі шматлікімі з'яўляюцца сярэднія і малыя прадпрыемствы. Іх размеркаванне па рэгіёнах характарызуецца дастаткова высокай ступенню канцэнтрацыі ў сталіцы і буйных гарадах. Па дадзеных Міністэрства па падатках і зборах, па стане на 1 студзеня 2019 г. у Рэспубліцы Беларусь ажыццяўлялі дзейнасць больш за 348 тыс. суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Пераважная спецыялізацыя гэтых прадпрыемстваў – сфера гандлю. Аднак у апошнія гады паступальна павялічваецца ўдзельная вага аб'ёму іх прамысловай вытворчасці ў агульным аб'ёме прамысловай вытворчасці краіны (з 7,3% у 2006 г. да 10.1% ў 2016 г.).
Развіццё бізнес-асяроддзя ў нашай краіне з'яўляецца адным з нацыянальных прыярытэтаў эканомікі. Істотны ўплыў на развіццё бізнесу аказвае сістэма профільных пастаноў і законаў. Галоўныя задачы вызначаны ў Законе «Аб дзяржаўнай падтрымцы малога прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь» ад 16 лістапада 1996 г. У краіне сфарміравана інфраструктура дзяржаўнай падтрымкі і рэгулявання прадпрымальніцтва, у якую ўваходзяць цэнтры падтрымкі прадпрымальніцтва і інкубатары малога прадпрымальніцтва
Пазітыўным момантам для росту камерцыйнай дзейнасці з'яўляецца падатковае абкладанне і крэдытаванне на льготных умовах. Для пачынаючых прадпрымальнікаў, якія маюць сапраўды значныя і сур'ёзныя бізнес-ідэі, дзяржава прадастаўляе даступныя крэдыты з нізкай працэнтнай стаўкай і доўгім тэрмінам выплат. Такім чынам, у кожнага з беларускіх грамадзян або іншаземцаў, якія маюць від на жыхарства, ёсць шанец пры ўмове аптымальнага спалучэння жадання і фінансавых магчымасцей адкрыць і паспяхова кіраваць сваім бізнесам у Беларусі.
Дзякуючы такой палітыцы краіна на працягу апошніх пяці гадоў утрымлівае лідэрскія пазіцыі (7-е месца) у рэйтынгу Сусветнага банка па паказчыку «Рэгістрацыя ўласнасці», атрымлівае таксама высокія ацэнкі экспертаў па паказчыках «Міжнародны гандаль» (25-е месца), «Забеспячэнне выканання кантрактаў» (29-е месца) і «Атрыманне дазволаў на будаўніцтва» (34-е месца). Спрашчэнне правілаў уваходжання ў бізнес дазволіла палепшыць і пазіцыі па паказчыку «Рэгістрацыя прадпрыемстваў».
Дзеянні, якія прымаюцца дзяржавай па развіцці малога і сярэдняга бізнесу на бліжэйшыя гады, накіраваны на паляпшэнне дзелавога асяроддзя, садзейнічанне ўваходжанню Беларусі ў лік краін з найбольш спрыяльнымі ўмовамі для вядзення бізнесу. Так, у 2016–2017 гг. беларускія ўлады прынялі шэраг дакументаў, якія накіраваны на вырашэнне вострых праблем беларускай эканомікі, разняволенне прадпрымальніцтва і стварэнне ўмоў для доўгатэрміновага эканамічнага росту. У 2016 г. прынята Дзяржаўная праграма «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь на 2016 – 2020 гады”. Сярод яе асноўных задач памяншэнне адміністрацыйных перашкод для вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці; павелічэнне агульнай колькасці занятых у мікраарганізацыях малых і сярэдніх суб'ектаў гаспадарання; стварэнне камфортных умоў для павышэння эфектыўнасці бізнес-асяроддзя, павелічэнне да 40% долі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў валавым дабаўленым кошце краіны.
На далейшую лібералізацыю бізнесу накіраваны Дэкрэт № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва»,
падпісаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 23 лістапада 2017 г. Гэты дакумент з'яўляецца ключавым па паляпшэнні бізнес-клімату ў краіне. Ён прадугледжвае кардынальнае змяненне механізмаў узаемадзеяння дзяржаўных органаў і бізнесу, мінімізуе ўмяшанне службовых асоб у працу суб'ектаў гаспадарання і ўзмацняе механізмы самарэгулявання бізнесу, яго адказнасць за сваю працу перад грамадствам. Пры гэтым захоўваецца мінімальна неабходны ўзровень кантролю з боку дзяржавы, вызначаецца спрашчэнне працэдуры адкрыцця і вядзення сваёй справы. Дэкрэт накіраваны на стварэнне новых вытворчасцей, сямейнага бізнесу, крам, кафэ і цырульняў, а таксама на развіццё самазанятасці і стварэнне новых працоўных месц у краіне.
Шэраг мер, накіраваных на развіццё дзелавой актыўнасці, змяшчае Пастанова Савета Міністраў № 18 ад 12.01.2017 г. «Аб сцвярджэнні комплексу мер па рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016 – 2020 гады».
Ужо больш за дзесяць гадоў у краіне вядзецца дыялог паміж бізнесам і ўладай пры дапамозе распрацоўкі дакумента "Нацыянальная платформы бізнесу Беларусі», дзе выказваюцца канкрэтныя прапановы кансалідаванай бізнес-супольнасці, ідэі і прапановы па павышэнні канкурэнтаздольнасці эканомікі, паляпшэнні дзелавога клімату і развіцці айчыннага прадпрымальніцтва. Кожны год рыхтуецца новы дакумент, які ўлічвае змены, якія адбыліся ў заканадаўстве, і сучасныя рэаліі. За мінулыя гады рэалізавана больш за 450 прапаноў, што спрыяла паляпшэнню дзелавога клімату ў краіне і ўмоў для вядзення бізнесу У пачатку 2019 г. распрацавана "Нацыянальная платформа бізнесу Беларусі – 2019 «Будучыня бізнесу – будучыня краіны». У ёй прапанавана рашэнне задач, якія «2019 год ставіць перад грамадствам, бізнесам і ўладай Беларусі».
17 кастрычніка 2018 г. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 743 зацверджана «Стратэгія развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва «Беларусь – краіна паспяховага прадпрымальніцтва» на перыяд да 2030 года», дзе азначаны асноўныя задачы і прынцыпы ўдасканалення дзяржаўнага рэгулявання і падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва з мэтай павелічэння яго ўнёску ў вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.
Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы
Міністэрства aнтыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь
Міністэрства па налогах і зборах Рэспублікі Беларусь
Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь
Аддзел прадпрымальніцтва камітэта эканомікі Мінгарвыканкама. Спіс інкубатараў малога прадпрымальніцтва г. Мінска
Беларускі саюз прадпрымальнікаў (БСП)
Бізнес саюз прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М.С. Куняўскага
Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і работадаўцаў (МССПіП)
Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва
Савет па развіцці прадпрымальніцтва