Закрыть
image description
XXVIII Международный форум по информационно-коммуникационным технологиям "ТИБО-2022".
XXVIII Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "ТИБО-2022".
XXVIII International Forum on Information and Communication Technologies "TIBO-2022".
image description
image description
Выставка книг ЦНБ НАН Беларуси к конференции РИНТИ-2019. Фото Л. Тупчиенко-Кадыровой
Выстава кніг ЦНБ НАН Беларусі да канферэнцыі РИНТИ-2019. Фота Л. Тупчыенка-Кадыравай
Exhibition of books of the CSL of the NAS of Belarus for the RINTI-2019 conference. Photo by L. Tupchienko-Kadyrova
image description
На «Славянском базаре». Витебск. Фото А. Хитрова. БЕЛТА
На «Славянскім базары». Віцебск. Фота А. Хітрова. БЕЛТА
On the «Slavyanskiy bazar». Vitebsk. Photo by A. Khitrov. BELTA
image description
Национальная библиотека Беларуси. Фото Л. Тупчиенко-Кадыровой
Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Фота Л. Тупчыенка-Кадыравай
National Library of Belarus. Photo by L. Tupchiienko-Kadyrova
image description
Арт-центр Марка Шагала. Витебск. Фото А. Хитрова. БЕЛТА
Арт-цэнтр Марка Шагала. Віцебск. Фота А. Хітрова. БЕЛТА
Art Center Marc Chagall. Vitebsk. Photo by A. Khitrov. BELTA
image description
Бизнес-форум. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Бізнес-форум. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Business Forum. Photo by O. Manchuk. BELTA

Дзень беларускага пісьменства

Дзень беларускага пісьменства – адна з самых значных культурных падзей Рэспублікі Беларусь і сапраўднае свята роднага слова. Традыцыйна сталіцай Дня беларускага пісьменства, які, пачынаючы з 1994 года, праводзіцца ў першую нядзелю верасня, становяцца гарады, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Канцэпцыя свята прадугледжвае дэманстрацыю адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй беларускага народа, яго цеснай сувязі са славянскімі вытокамі, а таксама асэнсаванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі. Упершыню, у 1994 годзе, свята праходзіла ў старажытным горадзе Полацку, радзіме беларускага першадрукара і асветніка Францыска Скарыны.

За час правядзення Дня беларускага пісьменства (1994–2023) 27 беларускіх гарадоў з багатай гісторыяй, духоўным і культурным жыццём сталі цэнтрамі ўрачыстасцей:

  •  Полацк, Віцебская вобласць (1994, 2003, 2017)

  •  Тураў, Брэсцкая вобласць (1995, 2004)

  •  Навагрудак, Гродзенская вобласць (1996)

  •  Нясвіж, Мінская вобласць (1997)

  •  Орша, Віцебская вобласць (1998)

  •  Пінск, Брэсцкая вобласць (1999)

  •  Заслаўе, Мінская вобласць (2000, 2014)

  •  Мсціслаў, Магілёўская вобласць (2001)

  •  Мір, Гродзенская вобласць (2002)

  •  Камянец, Брэсцкая вобласць (2005)

  •  Паставы, Віцебская вобласць (2006)

  •  Шклоў, Магілёўская вобласць (2007)

  •  Барысаў, Мінская вобласць (2008)

  •  Смаргонь, Гродзенская вобласць (2009)

  •  Хойнікі, Гомельская вобласць (2010)

  •  Ганцавічы, Брэсцкая вобласць (2011)

  •  Глыбокае, Віцебская вобласць (2012)

  •  Быхаў, Магілёўская вобласць (2013)

  •  Шчучын, Гродзенская вобласць (2015)

  •  Рагачоў, Гомельская вобласць (2016)

  •  Іванава, Брэсцкая вобласць (2018)

  •  Слонім, Гродзенская вобласць (2019)

  •  Бялынічы, Магілёўская вобласць (2020)

  •  Капыль, Мінская вобласць (2021)

  •  Добруш, Гомельская вобласць (2022)

  •  Гарадок, Віцебская вобласць (2023)

Тройчы сустракаў гасцей свята Полацк – у 1994, 2003 і ў юбілейным для беларускага кнігадрукавання 2017 годзе; двойчы – Тураў (1995, 2004) і двойчы – Заслаўе (2000 і 2014).

У рамках падрыхтоўкі да свята цэнтры правядзення Дня беларускага пісьменства атрымліваюць новы імпульс у сваім развіцці. Праводзяцца значныя работы па рамонце, рэканструкцыі і аднаўленні будынкаў, вуліц і плошчаў, абнаўленні жыллёвага фонду, уводу ў дзеянне аб'ектаў сацыяльна-культурнай сферы, адкрыцці помнікаў архітэктуры і мастацтва.

Сярод святочных мерапрыемстваў – рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя "Дарога да Святыняў з Жыватворным Агнём ад Труны Гасподняй", у якой удзельнічаюць прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлігенцыі, духавенства. Пры гэтым экспедыцыя праходзіць па гарадах і сёлах некалькіх рэгіёнаў краіны і заканчвае працу ў "сталіцы" правядзення свята.

Штогод на свята збіраюцца тысячы гасцей з усёй Беларусі і замежжа. Традыцыйна ў мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства бяруць удзел кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, дыпламатычных прадстаўніцтваў замежных дзяржаў. Праграма свята прадугледжвае правядзенне прэзентацый буйнейшых выдавецтваў нашай краіны, навукова-практычных канферэнцый, выступленні беларускіх і замежных пісьменнікаў і паэтаў. Удзельнікі і госці маюць магчымасць азнаёміцца з новымі кніжнымі выданнямі, паслухаць выступленні творчых калектываў і выканаўцаў, сустрэцца з вядомымі паэтамі і пісьменнікамі.

Яшчэ адной важнай падзеяй Дня беларускага пісьменства, пачынаючы з 2015 года, стала ўрачыстае ўручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі – прэстыжнай дзяржаўнай узнагароды за лепшыя творы года. Прэмія была зацверджана Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Саюзам пісьменнікаў Беларусі. Папярэднікам гэтай прэміі лічыцца рэспубліканская прэмія за лепшы літаратурны твор года "Залаты Купідон". Аргкамітэт конкурсу складаецца з прадстаўнікоў трох міністэрстваў: інфармацыі, адукацыі, культуры, а таксама Саюза пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкага дома "Звязда" і Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Прэмія ўручаецца ў наступных намінацыях:

  •  Лепшы твор ці зборнік паэзіі

  •  Лепшы твор прозы

  •  Лепшы твор драматургіі

  •  Лепшы твор публіцыстыкі

  •  Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства

  •  Лепшы твор для дзяцей і юнацтва

  •  Лепшы дэбют

Спіс кніг-лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі па гадах, пачынаючы з 2015 года, прадстаўлены на сайце Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі.