Свабодная эканамічная зона
Свабодная эканамічная зона (СЭЗ) у Беларусі разглядаецца як частка тэрыторыі краіны з дакладна вызначанымі межамі і спецыяльным прававым рэжымам, які ўстанаўлівае спецыяльны парадак і ўмовы падаткаабкладання, валютнага, мытнага і іншага рэгулявання.
Развіццё СЭЗ накіравана на рэалізацыю такіх задач, як:
- павелічэнне прытоку замежных інвестыцый, паляпшэнне інвестыцыйнага клімату і прыцягненне стратэгічных інвестараў;
- забеспячэнне спрыяльных умоў для прыцягнення новых і высокіх тэхналогій і перадавога замежнага вопыту;
- стымуляванне экспарту і развіццё імпартазамяшчальных вытворчасцей;
- стварэнне новых рабочых месцаў.
Як і ва ўсім свеце, рэжым СЭЗ прадастаўляе прадпрыемствам магчымасць працаваць у спецыяльных ільготных умовах.
Тэрыторыя СЭЗ з’яўляецца часткай мытнай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
У сучасны момант у Беларусі створаны і працуюць шэсць свабодных эканамічных зон:
СЭЗ "Брэст" (1996). У СЭЗ выпускаецца больш за тысячу назваў прамысловай прадукцыі і тавараў, у тым ліку электратэхнічныя вырабы, машыны і абсталяванне дарожнай разметкі, фарбы і эмалі, газавыя і электрапліты, мэбля, морапрадукты, мясныя і кандытарскія вырабы. У сучасны момант СЭЗ прымае інвестыцыі на стварэнне прадпрыемстваў з выкарыстаннем высокіх тэхналогій у фармацэўтычнай, аўтамабільнай, электроннай, машынабудаўнічай і іншых галінах прамысловасці.
СЭЗ "Віцебск" (1999). Вынікам дынамічнага развіцця СЭЗ з'яўляецца рэалізацыя 53 інвестыцыйных праектаў з удзелам капіталу з 14 краін свету. Асноўныя галіны прамысловага комплексу СЭЗ – лёгкая і дрэваапрацоўчая прамысловасць, машына- і станкабудаванне, электроніка, вытворчасць мэблі і прадуктаў харчавання. У сілу свайго геаэканамічнага становішча СЭЗ з'яўляецца своеасаблівым плацдармам у засваенні перспектыўных рынкаў тавараў і паслуг Расіі, краін Балтыі, Скандынавіі. На сённяшні дзень тэрыторыя СЭЗ "Віцебск" складае 2,764 тыс. га.
СЭЗ "Гомель-Ратон" (1998) налічвае 69 рэзідэнтаў з 17 краін з ўнутранымі і замежнымі інвестыцыямі (па стане на сакавік 2020 г.). У СЭЗ размешчаны высокатэхналагічныя прадпрыемствы радыёэлектронікі, прыборабудавання, машынабудаўнічай, электратэхнічнай і кабельнай прамысловасці. Усе прадпрыемствы валодаюць свабоднымі вытворчымі плошчамі, складскімі памяшканнямі, развітой інфраструктурай, поўным комплексам інжынерных камунікацый. Экспарт прадукцыі дзеючых удзельнікаў СЭЗ «Гомель-Ратон» ажыццяўляецца ў больш чым 60 краін.
СЭЗ "Гроднаінвест" (2002). За больш чым 15 гадоў дзейнасці СЭЗ стала ключавой пляцоўкай для развіцця бізнесу ў Гродзенскай вобласці. Сёння рэзідэнтамі СЭЗ з'яўляюцца 76 прадпрыемстваў у сферы дрэваапрацоўкі і мэблевай вытворчасці, машынабудавання і металаапрацоўкі, харчовай і лёгкай прамысловасці, сельскай гаспадаркі з аб'ёмам вытворчасці больш як $ 1,6 млрд. Яны фармуюць чвэрць усяго вытворчасці рэгіёну, трэцюю частку экспарту. Свае сродкі ў рэалізацыю праектаў ўклалі інвестары з 41 краіны свету.
СЭЗ "Мінск" (1998). Стварэнне СЭЗ з’явілася эфектыўным інструментам эканамічнай палітыкі дзяржавы па фарміраванні спрыяльнага інвестыцыйнага і прадпрымальніцкага клімату ў рэгіёне. За час сваёй дзейнасці СЭЗ «Мінск» стала галоўным прамысловым цэнтрам і прыцягнула інвестыцый на суму больш за 2 млрд. долараў ЗША. Кампаніі з 20 краін свету ўклалі капітал у бізнес на тэрыторыі СЭЗ: асноўныя краіны-інвестары – Расія, Кіпр, Вялікабрытанія, Германія, Эстонія, Латвія, ЗША. На дадзены момант у СЭЗ зарэгістравана 120 прадпрыемстваў-рэзідэнтаў. 80 краін свету імпартуюць прадукцыю, выпускаемую гэтымі прадпрыемствамі, на суму больш за 11 млрд. долараў.
СЭЗ "Магілёў" (2002) складаецца з 18 участкаў агульнай плошчай 3339,4 га. Плошчу свабодных зямельных участкаў для новага будаўніцтва складае больш за 420 га. На тэрыторыі СЭЗ ёсць больш за 120 тыс. кв. м невыкарыстоўваемых вытворчых плошчаў, прыдатных для размяшчэння вытворчасцей. Усе ўчасткі СЭЗ адрозніваюцца развітой інжынерна-транспартнай інфраструктурай. Па стане на пачатак 2020 г. СЭЗ «Магілёў» налічвае звыш 40 прадпрыемстваў-рэзідэнтаў.