Закрыть
image description
В РНПЦ трансплантации органов и тканей. Фото О. Манчук. БЕЛТА
У РНВЦ па трансплантацыі органаў і тканак. Фота А. Манчук. БЕЛТА
In the RSPC transplantation of organs and tissues. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Ярмарка инновационных идей “Smart patent 2016”. Минск. Фото Р. Насибулина. БЕЛТА
Кірмаш інавацыйных ідэй “Smart patent 2016” . Мінск. Фота Р. Насібуліна. БЕЛТА
Fair of innovative ideas “Smart patent 2016”. Minsk. Photo by R. Nasibulin. BELTA
image description
Индустриальный парк «Великий Камень». Фото БЕЛТА
Індустрыяльны парк «Вялікі Камень». Фото БЕЛТА
Industrial Park "Great Stone". BELTA photo
image description
Белорусско-китайское молодежное сотрудничество в области науки и техники. Фото Г. Жинкова. БЕЛТА
Беларуска-кітайскае маладзёжнае супрацоўніцтва ў галіне навукі і тэхнікі. Фота Г. Жынкова. БЕЛТА
Belarusian-Chinese youth cooperation in science and technology. Photo by G. Zhinkov. BELTA
image description
Белорусско-китайский молодежный инновационный форум "Новые горизонты - 2016". Минск. Фото Г. Жинкова. БЕЛТА
Беларуска-кітайскі маладзёжны інавацыйны форум "Новыя гарызонты - 2016 ". Мінск. Фота Г. Жынкова. БЕЛТА
Belarusian-Chinese Youth Innovation Forum "New Horizons - 2016". Minsk. Photo by G. Zhinkov. BELTA

Нацыянальная інавацыйная сістэма

Нацыянальная інавацыйная сістэма (НІС) – гэта сучасная інстытуцыянальная мадэль генерацыі, распаўсюджвання і выкарыстання ведаў, іх увасаблення ў новых прадуктах, тэхналогіях, паслугах ва ўсіх сферах жыцця грамадства.

Структура нацыянальнай інавацыйнай сістэмы адказвае актуальным сусветным тэндэнцыям і ўключае: сістэму вытворчасці ведаў (адукацыя і навука – акадэмічная, внузаўская, галіновая, карпаратыўная); сістэму прымянення ведаў (камерцыйныя і некамерцыйныя арганізацыі, у тым ліку малы і сярэдні інавацыйны бізнес; інтэграцыйныя ўтварэнні – холдынгі, асацыяцыі, групы, кластары; галіны, рэгіёны); інавацыйную інфраструктуру (навуковыя і/або тэхналагічныя паркі, цэнтры трансферу тэхналогій, інавацыйныя цэнтры, інавацыйныя і венчурныя фонды, iншыя арганiзацыi); сістэму дзяржаўнага кіравання (органы кіравання навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасцю); інавацыйнае асяроддзе (нарматыўнае прававое рэгуляванне, уключаючы аспекты прагназавання і планавання, вызначэння прыярытэтаў, стымулявання, абароту аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, у тым ліку іх камерцыялізацыі; інавацыйная культура грамадства).

З мэтай фарміравання эканомікі інавацый, заснаванай на дзелавой ініцыятыве, асабістай зацікаўленасці ў стварэнні і паўсюдным укараненні новых тэхналогій і вытворчасцей Урад Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе рэфармаванне нацыянальнай інавацыйнай сістэмы ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН.

Да сістэмных рэформ адносяцца прыняцце заканадаўства, накіраванага на заахвочванне камерцыялізацыі інтэлектуальнай уласнасці, цэнтралізацыя і ўзмацненне празрыстасці інавацыйных фондаў, а таксама ўключэнне інавацый у агульную нацыянальную стратэгію ўстойлівага развіцця.

У мэтах інтэграцыі дзеючых стратэгій у рамках больш доўгатэрміновай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь распрацавана Канцэпцыя Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2030 года, а для яе рэалізацыі прымаюцца адпаведныя пяцігадовыя праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Адна з ключавых мэт інавацыйнай палітыкі, апісаных у стратэгіі, складаецца ў садзейнічанні пераходу Рэспублікі Беларусь да эканомікі, заснаванай на ведах. Пры гэтым прадугледжваюцца наступныя меры: мадэрнізацыя навуковай сферы; стварэнне новых навуковых школ і рэалізацыя стратэгічных праграм навукова-даследчых і вопытна-канструктарскіх работ; забеспячэнне інтэграцыі ў міжнародныя працэсы; і забеспячэнне ўзнаўлення наяўных у цяперашні час кампетэнтных навукова-тэхнічных кадраў. 

Таксама прадугледжваецца стымуляванне развіцця кластарных структур, арыентаваных на атрыманне навукаёмістай канчатковай прадукцыі; і забеспячэнне трансфармацыі сістэмы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці для стымулявання камерцыялізацыі вынікаў навукова-даследчых і вопытна-канструктарскіх работ;

Садзейнічанне развіццю больш крэатыўнай эканомікі з'яўляецца адным з прыярытэтаў доўгатэрміновай палітыкі. Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця (ДПІР) на 2016-2020 гады разглядаецца як праграмны сродак практычнай рэалізацыі дзяржаўнай стратэгіі развіцця інавацый і інавацыйнай палітыкі. У праграме ўтрымліваецца шэраг перспектыўных мэт і арыенціраў, накіраваных на мадэрнізацыю беларускай эканомікі і павышэнне яе канкурэнтаздольнасці на сусветных рынках. Праграма складаецца з сямі частак, якія прысвечаны розным аспектам планавання і кіравання працэсам інавацый. У дакуменце таксама пералічваюцца інавацыйныя праекты, якія закліканы садзейнічаць фарміраванню канкурэнтнай перавагі Беларусі на сусветным рынку.

Акрамя ДПІР навуковая дзейнасць і навукова-даследчыя і вопытна-канструктарскія работы рэгулююцца палажэннямі двух відаў праграм фінансавання: 1) дзяржаўныя праграмы навуковых даследаванняў (раней таксама – «фундаментальныя даследаванні") і 2) дзяржаўныя навукова-тэхнічныя праграмы (раней – «прыкладныя даследаванні"). Абодва віды праграм прадугледжваюць фінансаванне праектаў навукова-даследчых і вопытна-канструктарскіх работ на бязвыплатнай аснове на перыяд 2016-2020 гады. Распрацоўцы саміх праграм папярэднічае складаны і шматэтапны працэс планавання пры ўдзеле розных устаноў, такіх як Нацыянальная акадэмія навук, іншыя цэнтры навукова-даследчых і вопытна-канструктарскіх работ  і органаў дзяржаўнага кіравання.

У мэтах садзейнічання развіццю ўзаемадзеяння з замежнымі арганізацыямі ДКНТ і Беларускім інстытутам сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы (БелІСА) быў створаны нацыянальны навукова-тэхнічны партал, які прапануе ўсеабдымную інфармацыю пра дамовы аб міжнародным супрацоўніцтве ў навукова-тэхнічнай сферы, заключаных Рэспублікай Беларусь. Рэспубліка Беларусь з'яўляецца ўдзельніцай Міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД на перыяд да 2020 года. Рэспубліка Беларусь таксама заключыла шэраг двухбаковых дамоў аб супрацоўніцтве ў навукова-тэхнічнай сферы з рознымі краінамі і арганізацыямі.

У цэлым па рэспубліцы створана больш за 80 розных структур, якія працуюць у сферы інфармацыйнага, кансультацыйнага, арганізацыйнага і іншага забеспячэння інавацыйнай дзейнасці.

Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы

Беларускі інавацыйны фонд

Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы

Беларускі цэнтр навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва з Кітайскай народнай Рэспублікай

Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь

Гомельскі тэхнапарк

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень»

Мінскі гарадскі тэхнапарк
Навукова-тэхналагічная асацыяцыя «Інфапарк»

Навукова-тэхналагічны парк БНТУ «Палітэхнік»

Навукова-тэхналагічны парк Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта
 
Нацыянальны інфармацыйны офіс праграм ЕС па навуцы і інавацыях

Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці

Рэспубліканскі цэнтр трансфера тэхналогій

Тэхналагічны парк Магілёў

AgroWeb Беларусь