Закрыть
image description
Задвинье. Полоцк. Фото с сайта fotogoroda.com. Автор И. Бай
Задзвінне. Полацк. Фота з сайта fotogoroda.com. Аўтар І. Бай
Zadvinye. Polotsk. Photo from fotogoroda.com. Author I. Bay
image description
Свято-Успенский кафедральный собор. Витебск. Фото с сайта fotogoroda.com
Свята-Успенскі кафедральны сабор. Віцебск. Фота з сайта fotogoroda.com
Svyato-Uspenskiy Cathedral. Vitebsk. Photo from fotogoroda.com
image description
Витебск ночью. Фото с сайта fotogoroda.com. Автор Ю. Титов
Віцебск ноччу. Фота з сайта fotogoroda.com. Аўтар Ю. Цітоў
Vitebsk at night. Photo from fotogoroda.com. Author Y. Titov
image description
Бульвар Шевченко. Брест. Фото с сайта fotogoroda.com. Автор О. Грицевец
Бульвар Шаўчэнкі. Брэст. Фота з сайта fotogoroda.com. Аўтар О. Грыцавец
Shevchenko boulevard. Brest. Photo from fotogoroda.com. Author O. Gritsevets
image description
Замок. Гродно. Фото с сайта fotogoroda.com. Автор И. Циркунович
Замак. Гродна. Фота з сайта fotogoroda.com. Аўтар І. Цыркунович
Castle. Grodno. Photos from fotogoroda.com site. Author I. Tsirkunovich
image description
Река Ипуть. Гомельская область. Фото с сайта fotogoroda.com
Рака Іпуць. Гомельская вобласць. Фота з сайта fotogoroda.com
River Iput. Gomel region. Photo from fotogoroda.com

Рэгіёны Беларусі

Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!

Якуб Колас

Малая радзіма ... Для кожнага чалавека гэта паняцце гучыць па-свойму. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, разважаючы пра важнасць малой радзімы для кожнага чалавека, адзначыў, што «... яна шматаблічная. Для адных гэта родны горад, вуліца ў горадзе або невялікі дворык, вёска, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады, для іншых – кавалачак дзікай прыроды, які цешыў вока і дарыў пачуццё напоўненасці і спакою. А для тых, хто з'ехаў шукаць шчасце ў іншыя краіны, малой радзімай стала Беларусь».

9 лютага 2018 г. на ўрачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод лепшым работнікам аграрнай галіны Беларусі кіраўнік дзяржавы заявіў пра рашэнне абвясціць 2018 год Годам малой радзімы.

Цяпер, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, настаў час тым ці іншым спосабам вярнуць даўгі роднаму краю. «Вельмі хочацца, каб дапамога ішла ад сэрца, стала ўласнай ініцыятывай. Яна можа быць матэрыяльнай, стваральнай, асветніцкай, творчай – хто як можа і хто колькі можа. Залежыць ад магчымасцяў, фантазіі і жадання кожнага. Надышоў момант праявіць сябе і ўпісаць сваё імя ў гісторыю гэтай малой радзімы, гэтага кавалачка нашай зямлі », – такімі словамі беларускі лідэр, звяртаючыся да народа, заклікаў праявіць ініцыятыву на карысць краіны.

У чэрвені быў прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб правядзенні Года малой радзімы» на працягу 2018–2020 гадоў з мэтай «стымулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў, фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў насельніцтва, захавання гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны». Саветам Мiнiстраў сумесна з Мінскім гарвыканкамам і аблвыканкамамі была распрацавана і зацверджана Рэспубліканская праграма мерапрыемстваў па правядзенню ў Рэспубліцы Беларусь 2018–2020 гадоў пад знакам Года малой радзімы.

Усяго ў праграму ўключаны 123 мерапрыемствы, размеркаваныя па наступных напрамках:

  •     навядзенне узорнага парадку на зямлі і добраўпарадкаванне населеных пунктаў;
  •     стварэнне максімальна камфортных умоў для пражывання;
  •     стымуляванне дзелавой актыўнасці грамадзян, забеспячэнне занятасці і   самазанятасці;
  •     інавацыйная і навуковая дзейнасць;
  •     выхаванне ў моладзі любові да роднай зямлі;
  •     захаванне гісторыка-культурных і маральных каштоўнасцей;
  •     папулярызацыя спорту, турызму і актыўнага ладу жыцця;
  •     агульнарэспубліканская інфармацыйная кампанія.

Палітра мерапрыемстваў разнастайная: ад гаспадарчай дзейнасці, будаўнічых і рэстаўрацыйных работ да конкурсаў, фестываляў, канферэнцый і рэкламы ў сродках масавай інфармацыі.

У Год малой радзімы актывізуецца і традыцыйная краязнаўчая работа, якая здаўна была ў цэнтры ўвагі многіх устаноў, у тым ліку архіваў, музеяў, бібліятэк, даследчых інстытутаў.

На сённяшні дзень у бібліятэчнай сферы створаны электронныя інфармацыйныя рэсурсы краязнаўчай тэматыкі. Яны маюцца ва ўсіх абласных, многіх раённых, гарадскіх і некаторых сельскіх бібліятэках. У гэтых рэсурсах адлюстроўваецца гераічнае мінулае розных куткоў Беларусі, іх культурная самабытнасць, багатая архітэктурная спадчына і турыстычны патэнцыял, інтэлектуальны і творчы ўклад многіх пакаленняў у развіццё матэрыяльнай і духоўнай культуры нацыі.

У Год малой радзімы даследаванні роднага краю атрымалі новы імпульс, які, безумоўна, прывядзе да стварэння цікавых інфармацыйных рэсурсаў, прысвечаных як невядомым старонкам гісторыі нашай краіны, так і прадстаўляючых розныя аспекты жыцця сучаснай Беларусі.


Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы

Аб правядзенні Года малой радзімы: Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 чэрвеня 2018 г. № 247

Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці: Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2012 г. №6

Рэспубліканская праграма мерапрыемстваў па правядзенню ў Рэспубліцы Беларусь 2018–2020 гадоў пад знакам Года малой радзімы

2018 год у Беларусі – Год малой радзімы

Год малой радзімы. БЕЛТА

Год малой радзімы. Белтэлерадыёкампанія

Знакавыя падзеі Трылогіі малой радзімы