Закрыть
image description
Дворцово-парковый комплекс Радзивиллов. Несвиж. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў. Нясвіж. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Palace and park complex Radziwill. Nesvizh. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Белорусские народные обряды. Фото БЕЛТА
Беларускія народныя абрады. Фота БЕЛТА
Belarusian folk rites. BELTA photo
image description
Народный обряд «Русалье». Любанский район. Фото БЕЛТА
Народны абрад "Русалле». Любанскі раён. Фота БЕЛТА
The folk rite of "Rusalier". Lyubansky district. BELTA photo
image description
Вечерний Минск. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Вячэрні Мінск. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Evening Minsk. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
День защитников Отечества. Минск. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Дзень абаронцаў Айчыны. Мінск. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Defenders of the Fatherland Day. Minsk. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Вручение премии "За духовное возрождение" коллективу Национального художественного музея. Фото Н. Петрова. БЕЛТА
Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" калектыву Нацыянальнага мастацкага музея. Фота М. Пятрова. БЕЛТА
Presentation of the award "For spiritual revival" team of the National Art Museum. Photo by N. Petrov. BELTA
image description
Празднование Дня независимости в Гомеле. Фото БЕЛТА
Святкаванне Дня незалежнасці ў Гомелі. Фота БЕЛТА
Celebration of Independence Day in Gomel. BELTA photo
image description
Мирский замок. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Мірскі замак. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Mir Castle. Photo by M. Gucek. BELTA

Чэрвень

Яльніцкі Канстанцін Васільевіч (1846, Мінская губерня – 1917), педагог-метадыст, асветнік, краязнавец – 175 гадоў з дня нараджэння.

1 – Ерусалімскі Аркадзь Самсонавіч (1901, г. Быхаў – 1965), вучоны-гісторык, публіцыст, член-карэспандэнт  Акадэміі навук ГДР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1950) – 120 гадоў з дня нараджэння.

1 – Міско Якуб Герасімавіч (1911, Слонімскі раён – 1981), пісьменнік, журналіст, перакладчык, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

1 – Далідовіч Генрых Вацлававіч(1946, Стаўбцоўскі раён), пісьменнік, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1987), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1996) – 75 гадоў з дня нараджэння.

2 – Кукуй Давыд Міхайлавіч (1946, г. Мінск – 2014), вучоны ў галіне металургіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990), выдатнік адукацыі Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

3 – Шчэрба Уладзімір Якаўлевіч (1961, Салігорскі раён – 2017), вучоны ў галіне машынабудавання, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000) – 60 гадоў з дня нараджэння.

4 – Бржазоўская Людміла Генрыхаўна (1946, г. Мінск), артыстка балета, педагог, народная артыстка Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

4 – Шавялевіч Віктар Васільевіч (1946–2004), рэжысёр кіно і тэлебачання, сцэнарыст, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1999) – 75 гадоў з дня нараджэння.

5 – Будзіловіч Антон Сямёнавіч(1846, Гродзенскі раён – 1908), гісторык, філолаг-славіст, публіцыст, педагог, член-карэспандэнт Пецярбургскай АН – 175 гадоў з дня нараджэння.

5 – Яловічава Ядвіга Казіміраўна (1946, Мінскі раён), вучоны-геолаг, географ, палінолаг, педагог, выдатнік адукацыі Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

6 – Ажэшка (дзявочае Паўлоўская) Эліза (1841, Гродзенскі раён – 1910), польская пісьменніца – 180 гадоў з дня нараджэння.

6 – Раманенка Зінаіда Іосіфаўна (1911–?), педагог, дзеяч самадзейнага мастацтва, заслужаная настаўніца Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

6 – Сычэнка Пётр Фёдаравіч (1911, Талачынскі раён – 1969), ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943) – 110 гадоў з дня нараджэння.

6 – Бандарэнка Канстанцін Міхайлавіч (1951, Кармянскі раён), вучоны-гісторык, заслужаны работнік адукацыі Беларусі, выдатнік адукацыі Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

6 – Ганчарук Уладзімір Іванавіч (1961), жывапісец, педагог, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2014) – 60 гадоў з дня нараджэння.

7 – Беразіно, горад, цэнтр раёна Мінскай вобласці (1501) – 520 гадоў з часу першага ўпамінання ў гістарычных крыніцах.

7 – Альберс Юрый Юр’евіч (1951, г. Лагойск), трэнер (біятлон), майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

8 – Філіповіч Міхаіл Мацвеевіч (1896, г. Мінск – 1947), жывапісец, графік, мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – 125 гадоў з дня нараджэння.

8 – Камельчык Міхаіл Сцяпанавіч (1921, Талачынскі раён – 2006), удзельнік вызвалення Пінска ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1946), заслужаны работнік культуры Расіі – 100 гадоў з дня нараджэння.

9 – Луцкевіч Іван Іванавіч (1881, Ковенская губерня – 1919), грамадскі дзеяч, археолаг, этнограф, публіцыст, кнігавыдавец – 140 гадоў з дня нараджэння.

9 – Капцюг Валянцін Афанасьевіч (1931–1997), расійскі вучоны ў галіне арганічнай хіміі, грамадскі дзеяч, акадэмік Расійскай АН, замежны член НАН Беларусі, лаўрэат Ленінскай прэміі (1990) – 90 гадоў з дня нараджэння.

10 – Гулакоў Іван Раманавіч (1946), вучоны-фізік, вынаходнік СССР, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980) – 75 гадоў з дня нараджэння.

10 – Фатыхава Галіна Ахметаўна (1946, Крупскі раён), мастацтвазнавец, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2000) – 75 гадоў з дня нараджэння.

11 – Мацюхін Уладзімір Аляксандравіч (1931–2020), вучоны ў галіне фізіялогіі і біяфізікі, акадэмік НАН Беларусі, АМН СССР і РАМН – 90 гадоў з дня нараджэння.

11 – Кашпераў Аляксандр Барысавіч (1946, г. Мінск), акцёр тэатра і кіно, заслужаны артыст Беларусі, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2012) – 75 гадоў з дня нараджэння.

12 – Стэльмах Адольф Фаміч (1941, Маладзечанскі раён), вучоны ў галіне генетыкі раслін, лаўрэат прэміі АН Украіны імя В.Я. Юр’ева (1990), заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны – 80 гадоў з дня нараджэння.

14 – Маслан Ісаак Яфімавіч (1921, г. Мінск – 1996), мастак-афарміцель, графік, заслужаны работнік культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

14 – Сарокін Ігар Дзмітрыевіч (1931), спявак (драматычны барытон), народны артыст Беларусі, заслужаны артыст Расіі – 90 гадоў з дня нараджэння.

15 – Зарэмба Мікалай Іванавіч (1821, Віцебская губерня – 1879), музычны тэарэтык, педагог, кампазітар – 200 гадоў з дня нараджэння.

15 – Каравайчык Павел Гіляравіч (1896, г. п. Любча – 1937), культурны дзеяч, літаратуразнавец, крытык, публіцыст – 125 гадоў з дня нараджэння.

15 – Сівакоў Іван Пракопавіч (1901–1944), военачальнік, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 120 гадоў з дня нараджэння.

15 ці 28 – Калеснік Уладзімір Рыгоравіч (1911–1943), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944) – 110 гадоў з дня нараджэння.

15 – Кабуш Уладзімір Трафімавіч (1941, г. Дуброўна), вучоны ў галіне педагогікі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1988), выдатнік народной асветы Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

15 – Рабушка Людміла Іванаўна (1951, г. Мінск), артыстка балета, тэатразнавец, заслужаная артыстка Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

16 – Лукас Дзмітрый Аляксандравіч (1911–1979), кампазітар, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

17 – Літвінка Франя Міхайлаўна (1941, г. Барысаў), мовазнавец, педагог, выдатнік народнай адукацыі – 80 гадоў з дня нараджэння.

17 – Сірата Мікалай Васільевіч (1941), баяніст, дырыжор, кампазітар, аранжыроўшчык, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

17 – Газаў Аляксандр Васільевіч(1946), спартсмен (кулявая стральба), заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіён ХХІ летніх Алімпійскіх гульняў (1976, Манрэаль), бронзавы прызёр ХХІІ летніх Алімпійскіх гульняў (1980, Масква) – 75 гадоў з дня нараджэння.

17 – Гапіенка Валянцін Міхайлавіч (1946), архітэктар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988) – 75 гадоў з дня нараджэння.

17 – Шапіра Сямён Барысавіч (1961, Ляхавіцкі раён), вучоны-эканаміст, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі – 60 гадоў з дня нараджэння.

18 – Замыслоўскі Ягор Ягоравіч (1841, г. Гродна – 1896), расійскі гісторык, археограф, педагог, член-карэспандэнт Пецярбургскай АН – 180 гадоў з дня нараджэння.

18 – Шыдлоўскі Аляксандр Канстанцінавіч (1911, Смаргонскі раён – 2002), дзеяч самадзейнага мастацтва, кампазітар, педагог, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

18 – Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А.В. Суворава, УК (г. Кобрын; 1946) – 75 гадоў з часу заснавання.

19 – Асташэнка Фёдар Апанасавіч (1896, Віцебскі раён – 1976), ваенны дзеяч, удзельнік грамадзянскай вайны, абароны Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 125 гадоў з дня нараджэння.

19 – Фёдараў Фёдар Іванавіч (1911, Карэліцкі раён – 1994), вучоны ў галіне тэарэтычнай фізікі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972), Дзяржаўнай прэміі CCCР (1976) – 110 гадоў з дня нараджэння.

20 – Брухавецкі Іван Канстанцінавіч (1946, Хойніцкі раён), журналіст, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

20 – Гардзеенка Іван Пятровіч (1946, Хойніцкі раён), трэнер (лёгкая атлетыка), заслужаны трэнер Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

21 – Жылібер Жан Эмануэль (1741–1814), французскі і беларускі натураліст, хірург і анатам, заснавальнік першай у Беларусі медыцынскай акадэміі ў Гродне, акушэрскай і ветэрынарнай школ, батанічнага саду – 280 гадоў з дня нараджэння.

21 – Сыцко Пётр Аляксандравіч (1921–1990), вучоны ў галіне эксплуатацыі чыгуначных сістэм, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

21 – Партноў Сталій Львовіч (1931–1989), расійскі і беларускі трэнер (скачкі ў ваду), заслужаны трэнер Беларусі, Расіі і СССР, заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

21 – Мірук Віктар Фёдаравіч (1941, Барысаўскі раён – 2004), расійскі вучоны ў галіне ваенных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі (1997) – 80 гадоў з дня нараджэння.

21 – Бурдзявіцкая Святлана Васільеўна (1946, Вілейскі раён), трэнер (гімнастыка мастацкая), заслужаны трэнер Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

21 – Лабовіч Якаў Міхайлавіч (1946, г. Гомель – 2020), дзеяч цыркавога мастацтва, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат прэміі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (2015) – 75 гадоў з дня нараджэння.

21 – Лапа Віталь Вітальевіч (1951, Ваўкавыскі раён), вучоны ў галіне аграхіміі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002), прэміі НАН Беларусі (2005) – 70 гадоў з дня нараджэння.

22 – "Во славу Родины", беларуская вайсковая газета, цэнтральны друкаваны орган Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь (г. Мінск; 1921) – 100 гадоў з пачатку выдання.

22 – Вялікая Айчынная вайна (1941–1945), вызваленчая вайна народаў СССР супраць фашысцкай Германіі  – 80 гадоў з пачатку.

22 – Сярых Валянціна Васільеўна (1951, г. Бабруйск), кампазітар, аўтар апрацовак беларускіх народных песень для хору, музычных перадач на радыё – 70 гадоў з дня нараджэння.

26 – Куляшоў Уладзімір Аляксеевіч (1941–1999), артыст тэатра і кіно, народны артыст Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

26 – Рыбараў Валерый Паўлавіч(1941), кінарэжысёр, сцэнарыст, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1990), прэміі імя Ю. Тарыча (1987) – 80 гадоў з дня нараджэння.

28 – Барычэўскі Арцём Іванавіч (1891–1969), удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945) – 130 гадоў з дня нараджэння.

29 – Крук Пётр Савельевіч (1896, г. Вільня – 1968), скрыпач, заслужаны артыст Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.

29 – Уладычанскі Сяргей Фадзеевіч (1901–1960), рэжысёр, які пэўны час працаваў у Дзяржаўным акадэмічным рускім драматычным тэатры Беларусі, заслужаны артыст Літоўскай ССР – 120 гадоў з дня нараджэння.

29 – Шмея Іван Сцяпанавіч (1921, г. Віцебск – 1998), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы – 100 гадоў з дня нараджэння.

30 – Растаргуеў Павел Андрэевіч (1881–1959), расійскі і беларускі мовазнавец, педагог, правадзейны член Інбелкульта – 140 гадоў з дня нараджэння.

30 – Іпацьеў Аляксандр Мікалаевіч (1911–1969), вучоны-генетык і селекцыянер, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

30 – Ясінскі Рышард Здзіслававіч (1931, г. Баранавічы – 2005), кінарэжысёр-дакументаліст, сцэнарыст, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974) і прэміі Міжнароднага кінафестывалю дакументальнага кіно (Францыя; 1973) – 90 гадоў з дня нараджэння.

30 – Васіленка Зоя Васільеўна (1946), вучоны ў галіне харчовай прамысловасці і грамадскага харчавання, педагог, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, выдатнік адукацыі Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.