Закрыть
image description
Дворцово-парковый комплекс Радзивиллов. Несвиж. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў. Нясвіж. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Palace and park complex Radziwill. Nesvizh. Photo by L. Scheglov. BELTA
image description
Белорусские народные обряды. Фото БЕЛТА
Беларускія народныя абрады. Фота БЕЛТА
Belarusian folk rites. BELTA photo
image description
Народный обряд «Русалье». Любанский район. Фото БЕЛТА
Народны абрад "Русалле». Любанскі раён. Фота БЕЛТА
The folk rite of "Rusalier". Lyubansky district. BELTA photo
image description
Вечерний Минск. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Вячэрні Мінск. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Evening Minsk. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
День защитников Отечества. Минск. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Дзень абаронцаў Айчыны. Мінск. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Defenders of the Fatherland Day. Minsk. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Вручение премии "За духовное возрождение" коллективу Национального художественного музея. Фото Н. Петрова. БЕЛТА
Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" калектыву Нацыянальнага мастацкага музея. Фота М. Пятрова. БЕЛТА
Presentation of the award "For spiritual revival" team of the National Art Museum. Photo by N. Petrov. BELTA
image description
Празднование Дня независимости в Гомеле. Фото БЕЛТА
Святкаванне Дня незалежнасці ў Гомелі. Фота БЕЛТА
Celebration of Independence Day in Gomel. BELTA photo
image description
Мирский замок. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Мірскі замак. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Mir Castle. Photo by M. Gucek. BELTA

Студзень

1 –Баркоўскі Віталь Міхайлавіч (1947, Мінскі раён), акцёр і рэжысёр тэатра, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння

1 – Марчук Георгій Васільевіч (1947, г. Давыд-Гарадок), пісьменнік, драматург, кінасцэнарыст, тэатразнавец, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996), Нацыянальнай літаратурнай прэміі (2018) – 75 гадоў з дня нараджэння

3 – Гігевіч Васіль Сямёнавіч (1947, Барысаўскі раён), пісьменнік, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982) – 75 гадоў з дня нараджэння

5 – Станкевіч Адам Вікенцьевіч (1892, Смаргонскі раён – 1949), грамадска-палітычны дзеяч, выдавец, гісторык, публіцыст, літаратуразнавец, дзеяч Рымска-Каталіц­кага Касцёла ў Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння

5 – Якіменка Тамара Сямёнаўна (1947), музыказнавец, педагог, лаўрэат спецыяль­най прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2004) – 75 гадоў з дня нараджэння

6 – Абеліёвіч Леў Майсеевіч(1912, г. Вільня  – 1985), кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння

6 – Палосін Яўген Максімавіч (1912–1981), акцёр тэатра і кіно, народны артыст Беларусі і СССР – 110 гадоў з дня нараджэння

6 – Кірэеў Мікалай Уладзіміравіч(1942, Чавускі раён), жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння

6 – Шушкевіч Валерый Мікалаевіч (1947), акцёр тэатра і кіно, заслужаны артыст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння

9 – Шашалевіч Васіль Антонавіч (1897, Краснапольскі раён – 1941), драматург, пісьменнік, перакладчык – 125 гадоў з дня нараджэння

10 – Магіла Пётр Сімяонавіч (1597–1647), дзеяч праваслаўнай царквы Рэчы Пас­палітай, мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі, стваральнік Магілёўскай праваслаўнай епархіі, культурна-асветны дзеяч, які садзейнічаў пашырэнню асветы і друкарства на тэрыторыі Украіны, Беларусі і Малдовы – 425 гадоў з дня нараджэння

10 – Фёдараў Васіль Фёдаравіч (1892–1971), расійскі і беларускі акцёр, рэжысёр тэатра і кіно, тэатральны мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў Туркменістана, народны артыст Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння

10 – Бібіла Юлія Іосіфаўна(1897, Поразава, г. п. – 1974), бібліятэкар, бібліёграф, стваральніца першай беларускай краязнаўчай бібліяграфічнай картатэкі, самадзейны майстар мастацкага ткацтва – 125 гадоў з дня нараджэння

10 – Варабёў Анатоль Міхайлавіч (1942, Баранавіцкі раён), дзеяч аматарскага мастацтва, балетмайстар, народны артыст Беларусі, заслужаны работнік культуры Бела­русі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978) – 80 гадоў з дня нараджэння

11 – Глінскіх Яўген Міхайлавіч (1922–1985), артыст балета, заслужаны артыст Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

13 – Лебедзеў Віктар Цімафеевіч (1932–2001), акцёр тэатра і кіно, народны артыст Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння

14 –Вярба Вера (сапраўднае імя Сакалова Гертруда Пятроўна) (1942, Талачынскі раён – 2012), паэтэса, перакладчыца – 80 гадоў з дня нараджэння

16 – Ліневіч Яраслаў Львовіч(1932, Лідскі раён), заслужаны архітэктар Беларусі, лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1985), сярод асноўных работ якога – генеральны план Брэста, праекты планіроўкі водна-зялёнага дыяметра і цэнтра Мінска, праекты пла­ніроўкі і забудовы мікрараёнаў у Наваполацку, Віцебску, Гродне, Салігорску, Магілёве, Брэсце і інш. – 90 гадоў з дня нараджэння

16 – Захлеўны Леанід Канстанцінавіч (1947, г. Гродна), кампазітар, народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камса­мола Беларусі (1980) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994), спецыяльнай прэміі Прэзі­дэнта Рэспублікі Беларусь (2011) – 75 гадоў з дня нараджэння

17 – Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (да каранацыі Станіслаў Антоні) (1732, Камянецкі раён – 1798), апошні кароль Рэчы Паспалітай і вялікі князь літоўскі – 290 га­доў з дня нараджэння

17 – Тарноўскі Уладзімір Мікалаевіч (1947), архітэктар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998), сярод асноўных работ якога – праект жылога гарадка Рось Ваў­кавыскага раёна, інтэрнат – 75 гадоў з дня нараджэння

18 – Лангбард Іосіф Рыгоравіч (1882, Гродзенская губерня – 1951), архітэктар, педагог, адзін з заснавальнікаў савецкай архітэктуры Беларусі, заслужаны дзеяч мастацт­ваў Беларусі, сярод асноўных работ якога – Дом Урада, будынак Нацыянальнага акадэ­мічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Цэнтральны Дом афіцэраў (Мінск), Дом Саветаў (Магілёў) і інш. – 140 гадоў з дня нараджэння

20 – Тарашкевіч Браніслаў Адамавіч (1892, Віленскі павет – 1938), грамадска-палітычны дзеяч, мова- і літаратуразнавец, перакладчык, аўтар першай «Беларускай гра­матыкі для школ» (1918), акадэмік НАН Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння

20 – Шырма Рыгор Раманавіч (1892, Пружанскі раён – 1978), харавы дырыжор, фалькларыст, музычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, народны артыст Беларусі і СССР, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1966, 1974) – 130 гадоў з дня нараджэння

20 – Карпаў Аляксандр Якаўлевіч (1922–1998), кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі і Казахстана, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Казахста­на (1966) – 100 гадоў з дня нараджэння

23 – Асвяцінскі Геральд Баляслававіч (1932, Асіповіцкі раён – 2006), дзеяч тэат­ральнага мастацтва, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння

23 – Кулагін Анатоль Мікалаевіч (1947, Барысаў, г.), мастацтвазнавец, гісторык архітэктуры, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990), прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2002) – 75 гадоў з дня нараджэння

25 – Скрыпнік Мікалай Аляксеевіч (1872–1933), вучоны-гісторык, акадэмік НАН Беларусі і Украіны – 150 гадоў з дня нараджэння

25 – Жукаўскас Альбінас Пранавіч (1912–1987), літоўскі пісьменнік, перакладчык твораў беларускай літаратуры, заслужаны дзеяч культуры Літвы, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Літвы (1976) – 110 гадоў з дня нараджэння

26 – Фядзяева Ніна Рыгораўна (1912–1990), расійская і беларуская актрыса, заслужаная артыстка Беларусі і Карэліі – 110 гадоў з дня нараджэння

26 – Акружная Святлана Арцёмаўна (1947), актрыса тэатра і кіно, народная ар­тыстка Беларусі, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэн­не» (2005), уладальніца прыза Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная Паўлінка», ордэна Францыска Скарыны, дзяржаўная дзяячка – 75 гадоў з дня нара­джэння

28 – Радзівіл Удальрык (Ульрык) Крыштоф (1712, г. Дзятлава – 1770), дзяржаў­ны дзеяч ВКЛ, генерал-лейтэнант, паэт, гісторык – 310 гадоў з дня нараджэння

30 – Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт) (1922, г. Мінск. – 1928), першая ў гісторыі Беларусі шматгаліновая навукова-даследчая ўстанова, папярэднік НАН Беларусі – 100 гадоў з дня заснавання