2022 - Год гістарычнай памяці
2022 год у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1 ад 1 студзеня 2022 г.аб'яўлены Годам гістарычнай памяці ў мэтах фарміравання аб'ектыўных адносін грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа.Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 студзеня 2022 г. №50 зацверджаны рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года гістарычнай памяці.
Паводле інфармацыі Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь усяго ў план уключана 81 найменне мерапрыемстваў, у ліку якіх:
накіраваныя на ўмацаванне адзінства беларускага народа і беларускай дзяржаўнасці:
стварэнне рэгіянальных цэнтраў патрыятычнага выхавання;
мерапрыемствы, прымеркаваныя да знакавых падзей у гісторыі Рэспублікі Беларусь і якія маюць асаблівае гістарычнае і грамадска-палітычнае значэнне;
мерапрыемствы па папулярызацыі дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь; мерапрыемствы, прысвечаныя памятным і юбілейным датам населеных пунктаў, арганізацый, захаванню памяці аб іх стварэнні і развіцці;
арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне памяці аб вядомых земляках;
правядзенне рэспубліканскіх праектаў, конкурсаў, фестываляў, пленэраў, звязаных з захаваннем гістарычнай памяці;
па захаванні гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне:
урачыстае адкрыццё форм увекавечання (пасля рэстаўрацыі, мадэрнізацыі) і мемарыяльных дошак у памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны;
правядзенне гістарычных рэканструкцый, прысвечаных знамянальным датам у гісторыі Беларусі;
спартыўныя, спартыўна-масавыя мерапрыемствы, турыстычныя злёты да Года гістарычнай памяці;
арганізацыя рэспубліканскага сацыяльна-творчага праекта "Сямейнае чытанне":
распрацоўка інфармацыйнага партала па алічбоўцы памятных месцаў з наступным прысваеннем QR-кодаў і фарміраваннем інтэрактыўнай карты помнікаў Беларусі;
па ўшанаванні памяці ахвяр генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны:
унясенне звестак аб ахвярах генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў аўтаматызаваны банк даных "Кніга Памяці Рэспублікі Беларусь";
мерапрыемствы, прысвечаныя памяці вязняў фашысцкіх канцэнтрацыйных лагераў і ахвяр вёсак, спаленых карнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны;
растлумачэнне адказнасці за рэабілітацыю нацызму, распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці, прапаганду або публічнае дэманстраванне, у тым ліку з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт або іншай інфармацыйнай сеткі, выраб, распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі, захоўванне або набыццё такой сімволікі або атрыбутыкі ў мэтах распаўсюджвання;
па захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны:
акцыі, суботнікі па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў, гістарычных, памятных мясцін і воінскіх пахаванняў, азеляненні тэрыторый;
арганізацыя культурных мерапрыемстваў з грамадскімі аб'яднаннямі беларусаў замежжа ў краінах іх пражывання, прысвечаных гістарычным памятным датам;
па захаванні і ўвекавечанні памяці аб выдатных асобах, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё Айчыны: акцыя "Алея подзвігаў" у памяць аб героях Вялікай Айчыннай вайны;
рэспубліканская акцыя «Нашы героі» (выраб серыі банэраў, якія расказваюць пра людзей, якія вызвалялі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, для размяшчэння на цэнтральных плошчах абласных і раённых цэнтраў);
па навукова-метадычным забеспячэнні і навукова-практычных мерапрыемствах:
сацыялагічны маніторынг успрымання насельніцтвам ключавых падзей беларускай гісторыі;
укараненне новай інтэграванай вучэбнай дысцыпліны "Гісторыя беларускай дзяржаўнасці" ва ўстановах вышэйшай адукацыі;
па інфармацыйным суправаджэнні Года гістарычнай памяці:
шырокае асвятленне ў СМІ і інтэрнэт-рэсурсах мерапрыемстваў па правядзенні Года гістарычнай памяці, стварэнне тэматычных рубрык у друкаваных СМІ, цыклаў тэле- і радыёперадач;
правядзенне конкурсу на лепшы сімвал (лагатып) "Год гістарычнай памяці"; падрыхтоўка і размяшчэнне ў дзяржаўных СМІ, інтэрнэт-рэсурсах інфармацыйных матэрыялаў, прысвечаных гісторыі краіны, рэгіёна, стварэнню дзяржаўных органаў і арганізацый, значным падзеям і асобам;
стварэнне на сайтах рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, устаноў адукацыі раздзела "Год гістарычнай памяці" з наступным размяшчэннем інфармацыі аб мерапрыемствах, прымеркаваных да Года гістарычнай памяці;
па выдавецкай дзейнасці:
выданне і прэзентацыя абноўленага навучальнага дапаможніка “Беларусь – наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі першакласніку»;
прэзентацыя атласа "Мая Беларусь", а таксама картаграфічнай прадукцыі РУП "Белкартаграфія", прысвечанай тэме захавання гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне (атлас "Дарогамі воінскай славы. 1941 – 1945" і інш.);
выданне гісторыка-дакументальнага альбома да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі.
Адказным за каардынацыю дзейнасці дзяржорганаў, іншых арганізацый па выкананні плана вызначана Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.