Тэматычны год у Беларусі
У гэтым раздзеле размешчана інфармацыя аб тэматычных гадах, якія штогод з 2006 года праводзяцца ў Рэспубліцы Беларусь. Мэта – прыцягненне грамадскай увагі да той ці іншай тэмы, якая шмат у чым вызначае ўнутраную палітыку і сацыяльныя адносіны ў краіне. Тэма года аб'яўляецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у адпаведным указе. Найбольш значныя мерапрыемствы, якія плануюцца для правядзення рознымі арганізацыямі і ўстановамі краіны ў рамках тэматычнага года, уключаюцца ў Рэспубліканскі план мерапрыемстваў, які зацвярджаецца Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
2024 – Год якасці
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 375 ад 27 лістапада 2023 г. "Аб аб'яўленні 2024 года Годам якасці".
Дадзенае рашэнне прынята ў мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы.
У рамках Года якасці будзе зроблены акцэнт на павышэнні канкурэнтаздольнасці Беларусі праз беражлівае і прадуманае стаўленне да рэсурсаў, рэалізацыю высокатэхналагічных і энергаёмістых праектаў, прыярытэт якасных паказчыкаў над колькаснымі. Намаганні будуць сканцэнтраваны на забеспячэнні якасных паказчыкаў шляхам стымулявання ініцыятывы, укаранення рацыяналізатарскіх ідэй, умацавання ў грамадстве сацыяльнага аптымізму. Прыярытэтную ўвагу плануецца надаць фарміраванню ў грамадзян асабістай адказнасці за дасягненне высокай якасці жыцця (дастатковы ўзровень даходу, своечасовая дыспансерызацыя, здаровае харчаванне, добрую адукацыю, культурны вольны час).
2023 – Год міру і стварэння
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 ад 1 студзеня 2023 г. "Аб аб'яўленні 2023 года Годам міру і стварэння".Мэта – кансалідацыя беларускага народа, умацаванне ў грамадстве ідэй міру і стваральнай працы як галоўных умоў развіцця беларускай дзяржавы.
2022 – Год гістарычнай памяці
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 ад 1 студзеня 2022 г."Аб аб'яўленні 2022 года Годам гістарычнай памяці".
Мэта – фарміраванне аб'ектыўных адносін грамадства да гістарычнага мінулага, захаванне і ўмацаванне адзінства беларускага народа.
2021 год – Год народнага адзінства
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 ад 1 студзеня 2021 г. "Аб аб'яўленні 2021 года Годам народнага адзінства".
Мэта – кансалідацыя грамадства, згуртаванне беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны.
2018–2020 гады – Трылогія малой радзімы
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 247 ад 20 чэрвеня 2018 г. "Аб аб'яўленні 2018 года Годам малой радзімы".
Мэта – стымуляванне сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў, фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў насельніцтва, захаванне гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны.
2017 год – Год навукі
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 481 ад 23 снежня 2016 г. "Аб аб'яўленні 2017 года Годам навукі".
Мэта – павышэнне статусу вучонага і ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стварэнне спрыяльных умоў для захавання навуковага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь.
2016 год – Год культуры
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 522 ад 28 снежня 2015 г."Аб аб'яўленні 2016 года Годам культуры".
Мэта – фарміраванне высокай культуры грамадства, захаванне культурнай спадчыны і народных традыцый, выхаванне ў грамадзян любові да Радзімы.
2015 год – Год моладзі
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 495 ад 16 кастрычніка 2014 г. "Аб аб'яўленні 2015 года Годам моладзі".
Мэта – развіццё творчага, навуковага і прафесійнага патэнцыялу моладзі, яе актыўнае прыцягненне да правядзення сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў у Рэспубліцы Беларусь, выхаванне пачуцця патрыятызму і грамадзянскай адказнасці ў маладых грамадзян.
2014 год – Год гасціннасці
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 573 ад 27 снежня 2013 г. «Аб аб'яўленні 2014 года Годам гасціннасці».
Мэта – развіццё турызму, стварэнне сучаснай турыстычнай інфраструктуры, якая ўлічвае геаграфічнае становішча, прыродныя, гістарычныя і культурныя багацці Рэспублікі Беларусь, выхаванне ў грамадзян патрыятычнага гонару і павагі да Айчыны.
2013 год – Год беражлівасці
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 537 ад 29 лістапада 2012 г. "Аб аб'яўленні 2013 года Годам беражлівасці".
Мэта – забеспячэнне максімальна эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання прыродных, паліўна-энергетычных, матэрыяльных і працоўных рэсурсаў, удасканаленне сістэмы арганізацыі вытворчасці за кошт аптымізацыі затрат, укараненне энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій і тэхнікі, выкананне грамадзянамі прынцыпаў эканоміі і беражлівасці, выхаванне ў іх гаспадарлівасці.
2012 год – Год кнігі
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 618 ад 30 снежня 2011 г. "Аб аб'яўленні 2012 года Годам кнігі".
Мэта – павышэнне ролі і значнасці кнігі і чытання ў сучасным грамадстве, развіццё айчыннай літаратуры, забеспячэнне дзяржаўнай падтрымкі нацыянальнага кнігавыдання.
2011 год – Год прадпрымальнасці
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 43 ад 3 лютага 2011 года "Аб аб'яўленні 2011 года Годам прадпрымальнасці".
Мэта – стварэнне новага аблічча беларускай эканомікі, разняволенне дзелавой актыўнасці і ініцыятывы, фарміраванне атмасферы здаровай канкурэнцыі, спрыяльных умоў для ўкаранення новых тэхналогій ва ўсіх сферах, павышэнне дабрабыту і якасці жыцця грамадзян, аказанне прыярытэтнай дзяржаўнай падтрымкі людзям справы.
2010 год – Год якасці
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 671 ад 31 снежня 2009 г. "Аб аб'яўленні 2010 года Годам якасці".
Мэта – далейшае павышэнне якасці жыцця беларускага народа, якое прадугледжвае ўздым эканомікі і забеспячэнне яе канкурэнтаздольнасці, мадэрнізацыю вытворчасці на аснове актыўнага ўкаранення найноўшых тэхналогій, дынамічнае развіццё навукі і адукацыі, кардынальнае паляпшэнне ўмоў працы і побыту людзей, рост іх дабрабыту, удасканаленне культуры міжасобасных адносін.
2009 год – Год роднай зямлі
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 710 ад 29 снежня 2008 г."Аб аб'яўленні 2009 года Годам роднай зямлі".
Мэта – зберажэнне і прымнажэнне нацыянальнага духоўнага і культурнага здабытку, гістарычнай спадчыны і прыродных багаццяў краіны, самабытных традыцый беларускага народа, выхаванне моладзі ў духу любові да Айчыны, а таксама арганізацыя мерапрыемстваў у сувязі са святкаваннем 65-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
2008 год – Год здароўя
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 ад 1 студзеня 2008 г. "Аб аб'яўленні 2008 года Годам здароўя".
Мэта – стварэнне ўмоў для далейшага фарміравання здаровага ладу жыцця, развіццё аховы здароўя, фізічнай культуры і спорту, забеспячэнне экалагічнай бяспекі, захаванасць маральных каштоўнасцей і культуры ўзаемаадносін.
2007 год – Год дзіцяці
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 68 ад 1 лютага 2007 г."Аб аб'яўленні 2007 года Годам дзіцяці".
Мэта – забеспячэнне дзяржаўнай і грамадскай падтрымкі і абароны дзяцінства, стварэнне ўмоў для станаўлення і гарманічнага развіцця асобы дзіцяці.
2006 год – Год маці
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 117 ад 5 сакавіка 2005 г. "Аб аб'яўленні 2006 года Годам маці".
Мэта – вырашэнне шэрага сацыяльных праблем жанчын, сям'і і дзяцей, а таксама прыцягненне ўвагі грамадскасці да дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне. У рамках Года маці праведзена шмат мерапрыемстваў па ўмацаванні інстытута сям'і і прапагандзе дзяржаўных прыярытэтаў у сферы сямейнай палітыкі.