Закрыть
image description
В музее истории Великой Отечественной войны. Минск. Фото Г. Жинкова. БЕЛТА
У музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Мінск. Фота Г. Жынкова. БЕЛТА
In the museum of the history of the Great Patriotic War. Minsk. Photo by G. Zhinkov. BELTA
image description
Фестиваль средневековой культуры "Наш Грюнвальд" в Дудутках. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Фестываль сярэднявечнай культуры "Наш Грунвальд" у Дудутках. Фота М. Гучэка. БЕЛТА
Festival of medieval culture "Our Grunwald" in Dudutki. Photo by M. Guchek. BELTA
image description
"1812 год" в Дудутках. Фото Г. Жинкова. БЕЛТА
"1812 год" у Дудутках. Фота Г. Жинкова. БЕЛТА
"1812" in Dudutki. Photo by G. Zhinkov. BELTA

Ваенна-гістарычны турызм

Са спрадвечных часоў Беларусь была арэнай ваенных дзеянняў. Многія мясціны захоўваюць памяць аб войнах, якія пракаціліся па тэрыторыі краіны. У рэспубліцы захаваліся замкі і храмы, якія трымалі абарону; у гонар знамянальных бітваў узведзены помнікі і стэлы; у музеях краіны сабраны багатыя калекцыі ваеннай гісторыі; шматлікія экскурсіі, якія арганізоўваюцца, дазваляюць наведаць палі былых бітваў, што адбываліся ў розныя перыяды на тэрыторыі Беларусі.

Па месцах баявых дзеянняў 1812 г. падрыхтаваны шэраг турыстычных маршрутаў. Напрыклад, у Мінскай вобласці распрацавана сем турыстычна-экскурсійных кірункаў, у прыватнасці, да месца пераправы войскаў Напалеона праз раку Бярэзіну ля вёскі Студзёнка  што пад Барысавам.

Выбітным сімвалам супраціўлення падчас Другой сусветнай вайны стала Брэсцкая крэпасць – адно з найбольш вядомых месцаў Беларусі. Трагічны напамін аб жахах вайны захоўвае і мемарыяльны комплекс “Хатынь", які нагадвае нашчадкам пра трагедыю звыш 600 беларускіх вёсак, жыхары якіх жывымі былі спалены фашысцкімі акупантамі.

У гісторыка-культурным комплексе “Лінія Сталіна”, ваенна-гістарычным музеі пад адкрытым небам, сабрана ўнікальная, найбольш поўная ў Беларусі экспазіцыя ўсёй былой на ўзбраенні ў розныя гады ваеннай тэхнікі, артылерыі, танкаў, авіяцыі, стралковай зброі, узноўлены фартыфікацыйныя ўмацаванні.

У краіне дзейнічаюць клубы, якія займаюцца рэканструкцыяй гістарычных падзей. Прымаючы ўдзел у розных фестывалях, яны дапамагаюць акунуцца ў атмасферу той эпохі, калі ішла барацьба за жыццё, за незалежнасць сваёй зямлі.

Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы

Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь

Беларусь у Першай сусветнай 

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі

1812 год у гісторыі Беларусі

Фотаэнцыклапедыя Беларусі. Ваенна-гістарычны турызм

Belarus.by. Ваенна-гістарычны турызм у Беларусі

PRO BELARUS. Ваенна-гістарычны турызм