Закрыть
image description
Костел Божьего Тела. Несвиж. Фото А. Дидевича. БЕЛТА
Касцёл Божага Цела. Нясвіж. Фота А. Дидевича. БЕЛТА
Church of God's Body. Nesvizh. Photo by A. Didevich. BELTA
image description
Костел святого Симеона и святой Елены. Минск. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Касцёл святога Сымона і святой Алены. Мінск. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Church of St. Simeon and St. Helena. Minsk. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Храм Живоначальной Троицы. Ельск. Фото С. Холодилина. БЕЛТА.
Храм Жываначальнай Тройцы. Ельск. Фота С. Халадзіліна. БЕЛТА.
Temple of the Life-Giving Trinity. Yelsk. Photo by S. Kholodilin. BELTA
image description
Свято-Духов кафедральный собор. Минск. Фото А. Дидевича. БЕЛТА
Свята-Духаў кафедральны сабор. Мінск. Фота А. Дидевича. БЕЛТА
Holy Spirit Cathedral. Minsk. Photo by A. Didevich. BELTA
image description
Свято-Симеоновский кафедральный собор. Брест. Фото Е. Гараевой. БЕЛТА
Свята-Сімяонаўскі кафедральны сабор. Брэст. Фота К. Гараевай. БЕЛТА
Holy Simeonovsky Cathedral. Brest. Photo by E. Garayeva. BELTA
image description
Каложская (Борисоглебская) церковь. Гродно. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Каложская (Барысаглебская) царква. Гродна. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Kalozhskaya (Borisoglebskaya) church. Grodno. Photo by M. Gucek. BELTA

Рэлігійны турызм

На тэрыторыі Беларусі дзейнічае больш за 2500 культавых будынкаў, у якіх служаць больш за 3 тыс. свяшчэннаслужыцеляў. Суседства розных рэлігій і вераванняў на прасторах адной дзяржавы дазваляе гаварыць пра развіццё на тэрыторыі краіны ўсіх напрамкаў рэлігійнага турызму .

Штогод вялікая колькасць паломнікаў спяшаецца пакланіцца цудатворнаму вобразу Божай Маці Жыровіцкай, якая захоўваецца ў Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры. 13 верасня, у дзень памяці абраза Божай Маці Юравіцкай арганізоўваецца хросны ход з Мазыра ў Юравічы. Таксама штогод у пачатку ліпеня тысячы паломнікаў адпраўляюцца ў Будслаў, дзе ў раскошным барочным храме захоўваецца цудатворны абраз Божай Маці Будслаўскай. 8 жніўня пілігрымы-католікі напраўляюцца ў Ракаўскі дамініканскі касцёл.

Людзі, якія глыбока веруюць, прыходзяць да цудатворных абразоў і нятленных мошчаў Ефрасінні Полацкай, праведнай княгіні Сафіі Слуцкай, святога праведнага Іаана Кармянскага. У мінскім касцёле Святых Сымона і Алены і гродзенскім Фарным касцёле захоўваюцца дублікаты Турынскай плашчаніцы – пахавальнага палатна, у якое было абгорнута цела Хрыста.

Беларуская зямля багата і на такія цудоўныя з′явы і знакі, як абразы, што міраточаць, дзівосныя вобразы Хрыста і Божай  маці, якія праступаюць на дрэвах і камянях, унікальныя крыжы-валуны, што растуць непасрэдна з зямлі, як у старажытным Тураве. Многія прыязджаюць акунуцца ў беларускія святыя крыніцы, гаючая сіла якіх пацвярджаецца як духоўнымі асобамі, так і вучонымі.

Тысячы паломнікаў наведваюць такія беларускія святыні, як Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр і Сафійскі сабор у старажытным Полацку, храмы ў Будславе, Гродна, Камаях, Нясвіжы і інш.

Самы старажытны ў Беларусі праваслаўны храм – пабудаваная ў XII ст. Свята-Барысаглебская (Каложская) царква ў Гродне. Самы стары каталіцкі храм – касцёл Святога Казіміра ў аграгарадку Усялюб Навагрудскага раёна. Сваю гісторыю вядзе прыкладна з 1433 г.

Самая старадаўняя сінагога на тэрыторыі Беларусі была ўзведзена ў XVI–XVII стст. у Гродне.

Найбольш старажытны ў рэспубліцы храм мусульман знаходзіцца ў неафіцыйнай сталіцы беларускіх татар – горадзе Іўі Гродзенскай вобласці.

Каб наведаць святыя месцы Беларусі можна скарыстацца паслугамі турыстычных фірм. Той, хто хоча стаць пілігрымам і здзейсніць сакральнае паломніцтва з малітвамі і пастом, удзелам у службах і гутаркай з духоўным настаўнікам, звяртаецца ў паломніцкія аддзелы беларускіх праваслаўных  і каталіцкіх епархій, Іудзейскае рэлігійнае аб′яднанне Беларусі.

Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы

Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь

Аб′яднанне кансерватыўных цэркваў евангелісцкіх хрысціян баптыстаў у Рэспубліцы Беларусь 

Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы

Інфармацыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы

Паломніцкі аддзел Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы

Паломніцкія паездкі па святых мясцінах. Беларусь

Праваслаўная архітэктура Беларусі

Сайт Духоўнага ўпраўлення мусульман у Рэспубліцы Беларусь

Catholic.by

Ekskursii.by