Закрыть
image description
Экскурсия на Минский тракторный завод. Фото с сайта завода.
Экскурсія на Мінскі трактарны завод. Фота з сайта завода.
Excursion to the Minsk Tractor Plant. Photo from the plant's website.
image description
Экскурсия на кондитерскую фабрику "Коммунарка". Фото с сайта предприятия.
Экскурсія на кандытарскую фабрыку "Камунарка". Фота з сайта прадпрыемства.
Excursion to the confectionery factory "Kommunarka". Photo from the company's website.
image description
В музее стеклозавода "Неман". Фото с сайта предприятия.
У музеі шклозавода "Нёман". Фота з сайта прадпрыемства.
Museum of glass factory "Neman". Photo from the company's website.
image description
В сборочном цеху БелАЗа. Фото с сайта предприятия.
У зборачным цэху БелАЗа. Фота з сайта прадпрыемства.
In the assembly shop of BelAZ. Photo from the company's website.
image description
Экскурсии на БелАЗ. Фото с сайта завода.
Экскурсіі на БелАЗ. Фота з сайта завода.
Excursions to BelAZ. Photo from the plant's website.
image description
Продукция кондитерской фабрики "Спартак". Фото с сайта предприятия.
Прадукцыя кандытарскай фабрыкі "Спартак". Фота з сайта прадпрыемства.
Production of the confectionery factory "Spartak". Photo from the company's website.

Прамысловы турызм

У пачатку 2000-х гадоў у Францыі, Англіі і Германіі нарадзіўся еўрапейскі прамысловы турызм. Тысячы кампаній, якія працуюць у гэтых краінах, штогод прымаюць турыстаў. Гэта не толькі забаўляльныя туры. Так прадпрыемствы стымулююць актыўныя продажы і паслугі ў сваіх гарадах.

У апошнія гады і ў Беларусі гэты напрамак набірае ўсё большую папулярнасць сярод замежных гасцей і беларусаў. Найбуйнейшыя айчынныя прадпрыемствы адчыняюць свае дзверы для ўсіх жадаючых. Флагманам у гэтым напрамку з'яўляецца БелАЗ. Турысты з задавальненнем фатаграфуюцца на фоне 450-тонніка, з асаблівай радасцю катаюцца на ім.

У рамках наведвання Мінскага трактарнага завода дапытлівы турыст можа паўдзельнічаць у зборцы трактара. Пасля чаго ён атрымлівае сертыфікат, які пацвярджае, што трактар з пэўным нумарам, які праз пару месяцаў адправіцца ў адну з афрыканскіх краін, сабраны ўласнаручна ім самім.

Таксама традыцыйнай папулярнасцю карыстаюцца такія прадпрыемствы нашай харчовай прамысловасці як "Камунарка", "Слодыч", "Спартак". На Тураўскім малочным камбінаце можна паглядзець, як вырабляюць рыкоту, маскарпоне і правалета ў беларускім варыянце. Турыстам будзе цікава даведацца, чым адрозніваюцца розныя віды сыроў і як правільна спалучаць іх з іншымі прадуктамі.

Візітнай карткай Беларусі для іншаземцаў, якія хочуць сутыкнуцца са старажытнай беларускай культурай, стала наведванне фабрыкі "Слуцкія паясы". А ў музеі гісторыі паясоў госці даведаюцца пра іх узнікненне, навучацца адрозніваць іх віды, а таксама разумець вышытую на іх сімволіку.

Многія замежныя госці цікавяцца тым, як вырабляецца прадукцыя, жадаюць паўдзельнічаць у тэхналагічных працэсах. На такіх экскурсіях у турыстаў ёсць магчымасць усё ўбачыць, памацаць рукамі, паспрабаваць на смак, прымерыць, а часам і набыць. Акрамя таго, для беларускіх кампаній гэта добры спосаб дэманстрацыі сваіх магчымасцей для замежных інвестараў.

Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы

Беларускі аўтамабільны завод (БелАЗ)

Мінскі трактарны завод

Экскурсіі па Беларусі. Беларускі экскурсійны партал

Экскурсія па кандытарскай фабрыцы "Камунарка"

Экскурсія па кандытарскай фабрыцы "Спартак"

Экскурсія па тураўскім малочным камбінаце

Экскурсія па фабрыцы "Слодыч"

Belarus.by. Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь

Planeta Belarus