Лячэбна-аздараўленчы турызм
Адной з галоўных вартасцей адпачынку ў Беларусі з′яўляецца магчымасць спалучаць яго з кваліфікаваным лячэннем. Сумясціць адпачынак з лячэннем і прафілактыкай розных захворванняў можна ў санаторыях, дамах адпачынку і турыстычных комплексах.
Сёння здраўніцы Беларусі – гэта гармонія прыродных, лячэбных фактараў і магутнай лячэбна-дыягнастычнай базы, забяспечанай сучасным медыцынскім абсталяваннем. Практычна ўсе беларускія санаторыі выкарыстоўваюць для лячэння ваду з уласных мінеральных крыніц і падземных свідравін, а таксама сапрапелевыя і тарфяныя гразі.
У некаторых санаторыях аказваецца да 200 відаў медыцынскіх паслуг. З дапамогай самага сучаснага абсталявання праводзяцца эфектыўныя фізіятэрапеўтычныя працэдуры. Сёння беларускія санаторыі актыўна выкарыстоўваюць розныя SPA-тэхналогіі.
У зонах аздараўлення і адпачынку пастаянна мадэрнізуецца і турыстычная інфраструктура: развіваецца культурна-забаўляльная індустрыя, адкрываюцца новыя турыстычныя маршруты.
Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы
Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
Belarus.Travel