Закрыть
image description
Храм-памятник в честь Всех Святых. Минск. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Храм-помнік у гонар Усіх Святых. Мінск. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Memorial Church in honor of All Saints. Minsk. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
Храм Благовещения Пресвятой Богородицы. Витебск. Фото А. Хитрова. БЕЛТА
Храм Благавешчання Найсвяцейшай Багародзіцы. Віцебск. Фота А. Хітрова. БЕЛТА
Church of the Annunciation of the Blessed Virgin. Vitebsk. Photo by A. Khitrov. BELTA
image description
Новый замок. Гродно. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Новы замак. Гродна. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
New castle. Grodno. Photo by L. Shcheglov. BELTA
image description
Костел Святых Симеона и Елены. Минск. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Касцёл Святых Сымона і Алены. Мінск. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Church of Saints Simeon and Helena. Minsk. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Выставка в Национальном художественном музее. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Выстава ў Нацыянальным мастацкім музеі. Фота М. Гучака. БЕЛТА
Exhibition at the National Art Museum. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
Дворцово-парковый комплекс Радзивиллов. Несвиж. Фото Л. Щеглова. БЕЛТА
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў. Нясвіж. Фота Л. Шчаглова. БЕЛТА
Palace and park complex Radziwill. Nesvizh. Photo by L. Shcheglov. BELTA
image description
Национальная библиотека Беларуси. Фото М. Гучека. БЕЛТА
Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Фота М. Гучака. БЕЛТА
National Library of Belarus. Photo by M. Gucek. BELTA
image description
Купаловский мемориальный заповедник "Вязынка". Фото А. Пакумейко. БЕЛТА
Купалаўскі мемарыяльны запаведнік "Вязынка". Фота А. Пакумейкi. БЕЛТА
Kupalovsky memorial reserve "Vyazynka". Photo by A. Pacumeiko. BELTA
image description
Мельница в Дудутках. Фото Г. Жинкова. БЕЛТА
Млын у Дудутках. Фота Г. Жынкова. БЕЛТА
Mill in Dudutki. Photo by G. Zinkov. BELTA

Культурна-пазнаваўчы турызм

Шматвяковая гісторыя беларускай зямлі і самабытная культура яе народа адлюстравана ў многіх помніках гісторыі і культуры (больш за 17,5 тыс. аб′ектаў), з якіх звыш 5 тыс. увайшлі ў Дзяржаўны рэестр гісторыка-культурных каштоўнасцей і актыўна ўключаюцца ў аб′екты экскурсійнага паказу.

Адной з самых вядомых славутасцей па праве лічыцца Мірскі замак, які ўключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Гэты выдатны прыклад абароннага дойлідства XVI ст. адначасова спалучае ў сабе рысы готыкі, барока і рэнесансу.

Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс – жамчужына беларускай архітэктуры, таксама занесены ЮНЕСКА ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны. Уладальнікі палаца, самымі вядомымі з якіх былі Радзівілы, некалькі разоў перабудоўвалі яго, у сувязі з чым палац нясе ў сабе рысы шматлікіх архітэктурных стыляў.

У Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА ўваходзяць таксама ўнікальны прыродна-культурны комплекс "Белавежская пушча"  і геадэзічныя пункты градусных вымярэнняў Дугі Струве, па якіх можна здзейсніць тэматычныя падарожжы.

На тэрыторыі Беларусі размешчана значная колькасць старажытных гарадоў – Полацк, Навагрудак, Тураў, Гродна, Нясвіж, Заслаўе і іншыя, якія з′яўляюцца найбольш наведвальнымі турыстычнымі аб′ектамі.

У краіне налічваецца сотні музейных экспазіцый, галерэй і выставачных залаў. У іх захоўваецца больш за 2,8 млн экспанатаў – унікальных помнікаў нацыянальнай і сусветнай культуры. Найбуйнейшымі сярод музеяў з′яўляюцца Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і інш.

Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы

Выдатныя мясціны Беларусі

Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе"

Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі"

Нацыянальны гісторыка-культурны запаведнік "Нясвіж"

Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік

Фотаэнцыклапедыя Беларусі

Belarus.Travel