Дзелавы турызм
Беларусь – новы пункт на карце дзелавой гасціннасці. Сёння, калі кожны чацвёрты вандроўнік здзяйсняе паездку ў сувязі са службовай неабходнасцю, менавіта дзелавы турызм дае магчымасць пазнаёміцца з новымі тэхналогіямі, сустрэцца з інвестарамі, партнёрамі, пастаўшчыкамі і спажыўцамі тавараў або паслуг.
У краіне створаны ўсе магчымасці для правядзення розных палітычных, эканамічных і культурных форумаў. Арганізатарам найбуйнейшых выставачных мерапрыемстваў з’яўляецца прадпрыемства “Экспафорум”, якое спецыялізуецца на рэалізацыі выставачных праектаў і адпаведнай ім дзелавой праграмы.
Арганізацыяй спецыялізаваных міжнародных і нацыянальных выставак аграпрамысловай, станкаінструментальнай, метала- і дрэваапрацоўчай прамысловасці, прэзентацый і семінараў у беларускай сталіцы займаецца выставачнае таварыства “МінскЭкспа”.
Адным з самых прывабных месцаў для правядзення бізнес-форумаў у Мінску стала Нацыянальная бібліятэка Беларусі – унікальны культурна-асветніцкі цэнтр беларускай сталіцы, сімвал і гонар рэспублікі.
Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы
Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь