Агратурызм
Адным з прыярытэтных кірункаў у развіцці турызму Беларусі з′яўляецца сельскі турызм альбо аграэкатурызм, які ўключае наведванне турыстамі сельскай мясцовасці, адпачынак і аздараўленне ў экалагічна чыстых раёнах.
Адпачынак у беларускай вёсцы дае магчымасць шырокага выкарыстання прыродных рэсурсаў у пазнавальных і рэкрэацыйных мэтах (турыстычныя паходы, экалагічныя экскурсіі, назіранне незвычайных прыродных з′яў, рэдкіх жывёл і птушак), а таксама заняткі спецыфічнымі відамі актыўнага адпачынку (паляванне, рыбная лоўля, фотапаляванне, збор грыбоў і ягад, катанне на конях, лазня і г.д.).
Выкарыстанне элементаў нацыянальнага каларыту далучае адпачываючых да традыцыйнага ўкладу жыцця беларускай вёскі. У меню ўключаюцца беларускія нацыянальныя стравы і напоі. Да паслуг турыстаў – кулінарныя майстар-класы па хлебапячэнні, пляценні з лазы і саломы, кавальскай і ганчарнай справе, вязанні венікаў і многае іншае.
Сельскі турызм – гэта яшчэ і магчымасць пазнаёміцца з культурай і гісторыяй мясцовасці.
Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы
Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
Агратурызм і адпачынак у Беларусі