Спорт вышэйшых дасягненняў
Прафесійны спорт – гэта дзейнасць, накіраваная на дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на ўзроўні чэмпіянатаў сусветнага, еўрапейскага, рэспубліканскага ўзроўняў. Дзяржава бярэ на сябе абавязкі фінансавання падрыхтоўкі рэзерву і спартсменаў высокага класа, усталявання сувязей з міжнароднымі спартыўнымі арганізацыямі, фарміравання нацыянальных і зборных каманд і забеспячэння іх падрыхтоўкі, арганізацыі спартыўных мерапрыемстваў на тэрыторыі Беларусі. Перамогі на міжнародных спаборніцтвах, поспехі ў арганізацыі спартыўных мерапрыемстваў павышаюць аўтарытэт краіны, прапагандуюць яе дасягненні, а значыць, паляпшаюць імідж дзяржавы ў вачах сусветнай грамадскасці.
Для прадстаўлення нашай краіны на міжнароднай спартыўнай арэне створаны 47 нацыянальных каманд Рэспублікі Беларусь па 52 відах спорту і зборныя каманды Рэспублікі Беларусь па 15 відах спорту (усяго 64 віды спорту, з іх 46 відаў уключаны ў праграму Алімпійскіх гульняў).
Беларускія спартсмены традыцыйна дабіваліся высокіх вынікаў на спаборніцтвах самага высокага ўзроўню. 280 ураджэнцаў Беларусі сталі чэмпіёнамі свету і Еўропы ў шматлікіх відах спорту, 76 беларусаў сталі алімпійскімі чэмпіёнамі.
Міжнародная федэрацыя хакея заўсёды звяртала ўвагу на магчымасці Беларусі пры правядзенні прэстыжных спаборніцтваў. Толькі ў 2004 г. у Беларусі праходзілі дзве буйныя падзеі – Суперфінал Кантынентальнага кубка і Чэмпіянат свету Міжнароднай федэрацыі хакея на лёдзе (МФХЛ) (International Ice Hockey Federation (IIHF) сярод юніёраў. З тых часоў Беларусь неаднаразова прымала хакейныя турніры. У 2014 г. у Беларусі ўпершыню прайшоў Чэмпіянат свету па хакеі. Такое рашэнне было прынята ў маі 2009 г. на штогадовым кангрэсе МФХЛ. Па выніках галасавання ў падтрымку Рэспублікі Беларусь было аддадзена 75 галасоў са 105 магчымых. У 2019 г. Беларусь прымала II Еўрапейскія гульні.
Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы
Дар′я Домрачава. Біятлон
Алімпійцы Беларусі
Спартмены Беларусі на Алімпійскіх гульнях
Паралімпійскі рух у Беларусі