Беларусь спартыўная
Беларусь па праву лічыцца спартыўнай краінай. Здароўе людзей, развіццё фізічнай культуры і спорту аб`яўлена прыярытэтным напрамкам сацыяльнай палітыкі. У рэспубліцы прынята Дзяржаўная праграма "Фізічная культура і спорт" на 2021–2025 гады і забяспечаны ўдзел дзяржавы ў развіцці і фінансаванні фізічнай культуры і спорту, будаўніцтве і функцыянаванні спартыўных будынкаў, аздараўленчых цэнтраў, спартыўных клубаў, падрыхтоўцы спецыялістаў у сферы фізічнай культуры і спорту, спартсменаў высокага класа.
Дзяржаўным органам, адказным за рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі па развіцці фізічнай культуры і спорту, з′яўляецца Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. У краіне дзейнічае пэўная структура фізкультурна-спартыўных аб`яднанняў і федэрацый па відах спорту, якія займаюцца развіццём масавай фізкультурна-аздараўленчай работы, падрыхтоўкай алімпійскага рэзерву, спортам вышэйшых дасягненняў.
Асаблівая ўвага ў Беларусі надаецца ўдасканаленню фізічнага выхавання дзяцей і моладзі. Больш за 460 аб′ектаў забяспечваюць падрыхтоўку спартыўнага рэзерву: 11 вучылішчаў алімпійскага рэзерву і 454 спецыялізаваных вучэбна-спартыўных установы, у тым ліку 19 цэнтраў алімпійскай падрыхтоўкі, 40 цэнтраў алімпійскага рэзерву, 221 спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву і 174 дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы, у якіх навучаюцца больш за 159 тыс. юных спартсменаў. Сістэма дзяржаўных спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў дазваляе штогод забяспечваць падрыхтоўку спартсменаў у саставы 44 нацыянальных каманд. Дзяржава бярэ на сябе абавязкі фінансавання падрыхтоўкі рэзерву і спартсменаў высокага класа, усталявання сувязей з міжнароднымі спартыўнымі арганізацыямі, фарміравання нацыянальных і зборных каманд і забеспячэння іх падрыхтоўкі, арганізацыі спартыўных мерапрыемстваў на тэрыторыі Беларусі.
У краіне працуе больш за 23 тыс. спартыўных будынкаў – стадыёны, манежы, плавальныя басейны, крытыя арэны. Сярод мноства аб'ектаў фізкультурна-спартыўнага прызначэння:
- 136 стадыёнаў;
- 327 басейнаў (разам з міні-басейнамі ў дзіцячых дашкольных установах – 958);
- 52 спартыўныя манежы;
- 4 510 спартыўных залаў;
- 35 каткоў са штучным лёдам.
Найбольш папулярныя віды спорту – лёгкая атлетыка, футбол, гімнастыка, лыжны спорт, хакей, тэніс, фехтаванне, барацьба, валейбол, гандбол, плаванне, шахматы і шашкі.
У краіне на дастаткова высокім узроўні знаходзіцца падрыхтоўка фізкультурна-спартыўных кадраў. Спецыялістаў высокай кваліфікацыі рыхтуюць факультэты фізічнай культуры дзяржаўных універсітэтаў у Віцебску, Полацку, Гомелі, Баранавічах, Брэсце, Гродна, Магілёве, Мінску. Далёка за межамі Беларусі вядома дзейнасць Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, найстарэйшай спецыяльнай вышэйшай навучальнай установы краіны.
Асноўнымі задачамі рэспубліканскіх цэнтраў алімпійскай падрыхтоўкі з′яўляецца: забеспячэнне падрыхтоўкі рэзерву нацыянальных каманд, спартсменаў высокай кваліфікацыі; ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасці на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі; падрыхтоўка спецыялістаў па спецыяльнасці "спартыўна-педагагічная дзейнасць".
Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы
Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь
Беларуская асацыяцыя гімнастыкі
Беларуская рэспубліканская федэрацыя фехтавання
Беларуская федэрацыя баскетбола
Беларуская федэрацыя валейбола
Беларуская федэрацыя веласіпеднага спорту
Беларуская федэрацыя веславання
Беларуская федэрацыя коннага спорту
Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі
Беларуская федэрацыя настольнага тэніса
Беларуская федэрацыя сучаснага пяціборства
Дзяржаўная праграма "Фізічная культура і спорт" на 2021–2025 гады
Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі
Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па веласіпеднаму і лядоваму відам спорту
Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па ветразным спорце
Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па водналыжным спорце
Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па водных відах спорту
Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па гімнастычных відах спорту
Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы"
Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы
Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы
Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе