Спорт і турызм
Развіццё фізічнай культуры, спорту і турызму з′яўляецца адным з найважнейшых кірункаў дзяржаўнай эканамічнай і сацыяльнай палітыкі, эфектыўным інструментам аздараўлення нацыі і ўмацавання міжнароднага іміджу Рэспублікі Беларусь. Менавіта гэтым абумоўлена прыняцце Дзяржаўнай праграмы развіцця фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь на 2016–2020 гады, якая прадугледжвала эфектыўную стратэгію развіцця фізічнай культуры, спорту і турызму ў нашай краіне. Яе лагічным працягам стала Дзяржаўная праграма "Фізічная культура і спорт" на 2021–2025 гады, падрыхтаваная на аснове комплекснага аналізу сучаснага стану фізічнай культуры і спорту ў рэспубліцы з улікам сусветных тэндэнцый у гэтай сферы.
Праблемы захавання здароўя нацыі, фарміравання ў маладога пакалення імкнення да здаровага ладу жыцця з′яўляюцца найважнейшымі сацыяльна-эканамічнымі задачамі беларускай дзяржавы. Ад іх рашэння залежыць шмат у чым будучыня нашай краіны.
Арганізацыя фізкультурна-аздараўленчых і спартыўных мерапрыемстваў на аснове традыцыйных і самых новых тэхналогій, мноства сучасных спартыўных будынкаў спрыяюць правядзенню ў Беларусі відовішчных спаборніцтваў нацыянальнага і міжнароднага ўзроўняў.
Турызм – састаўная частка аховы здароўя, фізічнай культуры, сродак задавальнення патрэб людзей у азнаямленні з гісторыяй, культурай, звычаямі, духоўнымі і рэлігійнымі каштоўнасцямі розных краін і іх народаў. На вырашэнне задач дзяржаўнай палітыкі ў сферы турызму накіравана Дзяржаўная праграма "Беларусь гасцінная" на 2021-2025 гады.
Выгаднае транспартна-геаграфічнае становішча Беларусі, размешчанай на перакрыжаванні турысцкіх маршрутаў Заходняя Еўропа – Расія, Скандынавія – Азія, адкрывае магчымасць турыстам усяго свету ўбачыць помнікі гісторыі і культуры Беларусі, яе прыродныя славутасці, старадаўнія культавыя будынкі, пазнаёміцца з нацыянальнымі традыцыямі.
Багатыя прыродныя рэсурсы краіны забяспечваюць эфектыўныя ў натуральным асяроддзі адпачынак, аздараўленне і лячэнне, дазваляюць арганізаваць паляўнічыя і рыбалоўныя туры, цікавыя водныя і пешыя турысцкія паходы.
Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны партал Нацыянальнага агенцтва па турызме
Дзяржаўная праграма "Беларусь гасцінная" на 2021-2025 гады
Рэестр суб'ектаў турыстычнай дзейнасці
Belarus.by. Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Bеlarus.Travel. Афіцыйны турыстычны партал Беларусі