Рэспубліканскія галіновыя бібліятэкі
Cучасны інфармацыйна-бібліятэчны цэнтр, які мае найбольш поўны фонд нацыянальных навуковых дакументаў універсальнага профілю і самы вялікі ў Беларусі збор замежнай навуковай літаратуры. Фонд бібліятэкі – звыш 2 млн адзінак захоўвання. Бібліятэка з’яўляецца нацыянальным цэнтрам дэпазітарнага захоўвання дакументаў прыродазнаўчага профілю.
Рэсурсы ЦНБ НАН Беларусі
Прадстаўлены выстаўкі: "Великая забытая война", "Полевая почта", "Геральдика Беларуси", "ЦНБ НАН Беларуси. История. События. Люди", "К 440-летию типографии Мамоничей", "Друкар беларускага слова Марцін Кухта" і інш.
Гісторыя беларускай навукі ў асобах
Біябібліяграфічны электронны рэсурс.
Электронны архіў перыядычных выданняў, заснавальнікам якіх з’яўляецца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.
Забяспечвае доступ да электронных копій выданняў бібліятэкі; публікацый супрацоўнікаў; прац вядомых вучоных, якія праславілі Беларусь; асобных выданняў з фонду аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў.
Экалагічны інфармацыйны цэнтр ЦНБ НАН Беларусі "Эко-Инфо"
Комплексны інфармацыйны рэсурс свабоднага доступу. Змяшчае інфармацыйныя раздзелы, якія дазваляюць раскрываць фонд ЦНБ НАН Беларусі і акумуляваць у адной кропцы доступу беларускія і замежныя інтэрнэт-крыніцы па экалагічнай тэматыцы, уключаючы анлайн-доступ да штомесячнага міжнароднага экалагічнага бюлетэня "Зялёная Беларусь" ("Green Belarus").
Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка (РНТБ)
Спецыялізаваная бібліятэка Рэспублікі Беларусь, якая мае найбольш поўныя фонды патэнтных, нарматыўна-тэхнічных дакументаў, прамысловых каталогаў і навукова-тэхнічнай літаратуры ў краіне.
Рэсурсы РНТБ
Беларускія імёны ў сусветнай навуцы і тэхніцы
Біябібліяграфічны электронны рэсурс, у якім змяшчаецца інфармацыя аб ураджэнцах Беларусі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё сусветнай тэхнічнай думкі з пачатку XVI ст. па цяперашні час.
У базе змяшчаюцца звесткі аб беларускіх вучоных і спецыялістах навукова-тэхнічнай сферы і вытворчасці: біяграфіі, галіна навуковай і вытворчай дзейнасці, дасягненні, узнагароды, спіс асноўных навуковых публікацый, бібліяграфічныя апісанні патэнтаў на вынаходніцтвы і карысныя мадэлі Рэспублікі Беларусь.
Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь
Цэнтр інфармацыі па праве, эканоміцы, дзяржаўным кіраванні. Фонд налічвае больш за 1,5 млн адзінак захоўвання.
Рэсурсы Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь
Помнікi гісторыі і права Беларусі
Электронны банк даных крыніц айчыннага канстытуцыйнага і крымінальнага права Беларусі з VI пa XXI ст. Уключае поўныя тэксты канстытуцый, якія мелі заканадаўчую сілу на этнічных землях Беларусі; заканадаўчыя акты, міжнародна-прававыя акты, якія з’яўляліся абавязковымі для Беларусі ў той або іншы гістарычны перыяд; дзяржаўна-прававыя акты вышэйшых органаў улады і кіравання, органаў мясцовага самакіравання Беларусі і г.д. Праект рэалізаваны Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі ў супрацоўніцтве з Прэзідэнцкай бібліятэкай Беларусі і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.
«Бібліятэка Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў»
Калекцыя алічбаваных кніг з архіва Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў, у якой прадстаўлена больш за 100 экзэмпляраў унікальных выданняў з фондаў Прэзідэнцкай бібліятэкі .
Цыкл прэзентацый і віртуальных падарожжаў, падрыхтаваных супрацоўнікамі бібліятэкі на аснове калекцый паштовак Нацыянальнага мастацкага музея, знаёміць з матэрыяльнай і духоўнай спадчынай беларусаў.
Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка (РНМБ)
Нацыянальнае сховішча дакументаў па медыцыне і ахове здароўя, інфармацыйны цэнтр бібліятэчнага і бібліяграфічнага абслугоўвання вучоных і спецыялістаў галіны.
Рэсурсы РНМБ
Ахова здароўя Беларусі. Каталог арганізацый і спецыялістаў
Гіпертэкставая фактаграфічная база даных. Змяшчае інфармацыю пра ўстановы аховы здароўя Беларусі, асноўныя прадпрыемствы і фірмы, якія працуюць на медыцынскім рынку Беларусі, аб кіраўніках і вядучых спецыялістах. Друкаваны аналаг – каталог "Здравоохранение Беларуси. Учреждения. Услуги и товары. Кто есть кто".
Дасягненні медыцынскай навукі Беларусі
Паўнатэкставая база даных змяшчае інфармацыю аб дасягненнях медыцынскай навукі з 1995 г. Уключае больш за 2 000 артыкулаў. Друкаваны аналаг – навукова-практычны штогоднік, які рэцэнзуецца, "Достижения медицинской науки Беларуси".
Музей гісторыі медыцыны Беларусі
Змешчана інфармацыя пра гісторыю стварэння музея, аб выстаўках і экспазіцыях, знамянальных датах у гісторыі медыцыны Беларусі.
Сучасныя метады аказання медыцынскай дапамогі (дыягностыкі, лячэння і медыцынскай прафілактыкі захворванняў, медыцынскай рэабілітацыі пацыентаў, пратэзіравання)
Гіпертэкставая база даных інструктыўна-метадычных матэрыялаў пра новыя метады дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі захворванняў, арганізацыйныя формы работы, дазволеныя Міністерствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь для выкарыстання ў медыцынскіх установах краіны. Змешчаны поўныя тэксты інструкцый.
Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча (БелСГБ)
Нацыянальны інфармацыйны цэнтр па пытаннях аграпрамысловага комплексу (АПК), ажыццяўляе бібліятэчнае і бібліяграфічнае абслугоўванне вучоных і спецыялістаў галіны, уваходзіць у міжнародныя інфармацыйныя сістэмы і карпарацыі: AGRIS Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (ФАА), AGLINET, AgroWeb CEE (інфармацыйная сетка Цэнтральнай і Усходняй Еўропы).
Рэсурсы БелСГБ
Нацыянальны сайт-навігатар па лепшых аграрных інтэрнэт-рэсурсах Республікі Беларусь. З’яўляецца часткай сайта БелСГБ. Забяспечвае доступ да інфармацыі аб дзейнасці навуковых, адукацыйных і інфармацыйных устаноў АПК. На сайце прадстаўлены адрасна-інфармацыйныя даведнікі аб сельскагаспадарчых даследчых арганізацыях, вучэбных установах і інфармацыйных цэнтрах Беларусі; спасылкі на тэматычныя сайты па сельскай гаспадарцы краіны, лепшыя замежныя інтэрнэт-рэсурсы па сельскай гаспадарцы і сумежных галінах, а таксама на найбуйнейшыя міжнародныя арганізацыі і інш.