Закрыть
image description
В РНПЦ трансплантации органов и тканей. Фото О. Манчук. БЕЛТА
У РНВЦ па трансплантацыі органаў і тканак. Фота А. Манчук. БЕЛТА
In the RSPC transplantation of organs and tissues. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
Ярмарка инновационных идей “Smart patent 2016”. Минск. Фото Р. Насибулина. БЕЛТА
Кірмаш інавацыйных ідэй “Smart patent 2016” . Мінск. Фота Р. Насібуліна. БЕЛТА
Fair of innovative ideas “Smart patent 2016”. Minsk. Photo by R. Nasibulin. BELTA
image description
Индустриальный парк «Великий Камень». Фото БЕЛТА
Індустрыяльны парк «Вялікі Камень». Фото БЕЛТА
Industrial Park "Great Stone". BELTA photo
image description
Белорусско-китайское молодежное сотрудничество в области науки и техники. Фото Г. Жинкова. БЕЛТА
Беларуска-кітайскае маладзёжнае супрацоўніцтва ў галіне навукі і тэхнікі. Фота Г. Жынкова. БЕЛТА
Belarusian-Chinese youth cooperation in science and technology. Photo by G. Zhinkov. BELTA
image description
Белорусско-китайский молодежный инновационный форум "Новые горизонты - 2016". Минск. Фото Г. Жинкова. БЕЛТА
Беларуска-кітайскі маладзёжны інавацыйны форум "Новыя гарызонты - 2016 ". Мінск. Фота Г. Жынкова. БЕЛТА
Belarusian-Chinese Youth Innovation Forum "New Horizons - 2016". Minsk. Photo by G. Zhinkov. BELTA

Нацыянальная інавацыйная сістэма

Нацыянальная інавацыйная сістэма (НІС) – гэта сучасная інстытуцыянальная мадэль генерацыі, распаўсюджвання і выкарыстання ведаў, іх увасаблення ў новых прадуктах, тэхналогіях, паслугах ва ўсіх сферах жыцця грамадства.

Структура нацыянальнай інавацыйнай сістэмы адказвае актуальным сусветным тэндэнцыям і ўключае: 

  • сістэму вытворчасці ведаў (адукацыя і навука – акадэмічная, внузаўская, галіновая, карпаратыўная); 
  • сістэму прымянення ведаў (камерцыйныя і некамерцыйныя арганізацыі, у тым ліку малы і сярэдні інавацыйны бізнес; 
  • інтэграцыйныя ўтварэнні – холдынгі, асацыяцыі, групы, кластары; галіны, рэгіёны);
  •  інавацыйную інфраструктуру (навуковыя і/або тэхналагічныя паркі, цэнтры трансферу тэхналогій, інавацыйныя цэнтры, інавацыйныя і венчурныя фонды, iншыя арганiзацыi); 
  • сістэму дзяржаўнага кіравання (органы кіравання навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасцю); 
  • інавацыйнае асяроддзе (нарматыўнае прававое рэгуляванне, уключаючы аспекты прагназавання і планавання, вызначэння прыярытэтаў, стымулявання, абароту аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, у тым ліку іх камерцыялізацыі; інавацыйная культура грамадства).

Дзейнасць суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца ў адпаведнасці з палажэннямі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2007 г. нумар 1 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку стварэння суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры" і Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 ліпеня 2012 г. нумар 425-З "Аб дзяржаўнай інавацыйнай палітыцы і інавацыйнай дзейнасці». 6 студзеня Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Закон Рэспублікі Беларусь "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўнай інавацыйнай палітыцы і інавацыйнай дзейнасці", якім прадугледжваецца ў тым ліку карэкціроўка палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 ліпеня 2012 г. № 425-3. У названых дакументах інавацыйная інфраструктура вызначаецца як сукупнасць юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць матэрыяльна-тэхнічнае, фінансавае, арганізацыйна-метадычнае, інфармацыйнае, кансультацыйнае і іншае забеспячэнне дзейнасці па стварэнню і рэалізацыі інавацый. 

Цяпер у Рэспубліцы Беларусь функцыянуюць 24 суб'екты інавацыйнай інфраструктуры, у лік якіх уваходзяць: 16 навукова-тэхналагічных паркаў (тэхнапаркі); 6 цэнтраў трансферу тэхналогій (ЦТТ); Беларускі інавацыйны фонд; Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці. 

Тэхнапаркі як суб'екты інавацыйнай інфраструктуры займаюць ключавую пазіцыю ў развіцці інавацыйнага прадпрымальніцтва Рэспублікі Беларусь, актыўна садзейнічаюць узмацненню інтэграцыйных працэсаў паміж установамі адукацыі і інавацыйнымі прадпрыемствамі ў вытворчай, кадравай, навукова-даследчай сферах.

З мэтай фарміравання эканомікі інавацый, заснаванай на дзелавой ініцыятыве, асабістай зацікаўленасці ў стварэнні і паўсюдным укараненні новых тэхналогій і вытворчасцей Урад Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе рэфармаванне нацыянальнай інавацыйнай сістэмы з улікам перадавых сусветных практык.

Да сістэмных рэформ адносяцца прыняцце заканадаўства, накіраванага на заахвочванне камерцыялізацыі інтэлектуальнай уласнасці, цэнтралізацыя і ўзмацненне празрыстасці інавацыйных фондаў, а таксама ўключэнне інавацый у агульную нацыянальную стратэгію ўстойлівага развіцця.

У мэтах інтэграцыі дзеючых стратэгій у рамках больш доўгатэрміновай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь распрацавана Канцэпцыя Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2030 года, а для яе рэалізацыі прымаюцца адпаведныя пяцігадовыя праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Адна з ключавых мэт інавацыйнай палітыкі, апісаных у стратэгіі, складаецца ў садзейнічанні пераходу Рэспублікі Беларусь да эканомікі, заснаванай на ведах. Пры гэтым прадугледжваюцца наступныя меры: мадэрнізацыя навуковай сферы; стварэнне новых навуковых школ і рэалізацыя стратэгічных праграм навукова-даследчых і вопытна-канструктарскіх работ; забеспячэнне інтэграцыі ў міжнародныя працэсы; і забеспячэнне ўзнаўлення наяўных у цяперашні час кампетэнтных навукова-тэхнічных кадраў. 

Таксама прадугледжваецца стымуляванне развіцця кластарных структур, арыентаваных на атрыманне навукаёмістай канчатковай прадукцыі; і забеспячэнне трансфармацыі сістэмы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці для стымулявання камерцыялізацыі вынікаў навукова-даследчых і вопытна-канструктарскіх работ;

Садзейнічанне развіццю больш крэатыўнай эканомікі з'яўляецца адным з прыярытэтаў доўгатэрміновай палітыкі. Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады (ДПІР) разглядаецца як праграмны сродак практычнай рэалізацыі дзяржаўнай стратэгіі развіцця інавацый і інавацыйнай палітыкі. У праграме змяшчаецца шэраг перспектыўных мэт і арыенціраў, накіраваных на мадэрнізацыю беларускай эканомікі і павышэнне яе канкурэнтаздольнасці на сусветных рынках.

У мэтах садзейнічання развіццю ўзаемадзеяння з замежнымі арганізацыямі Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ) і Беларускім інстытутам сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы (БелІСА) быў створаны Нацыянальны навукова-тэхнічны партал, які прапануе ўсёабдымную інфармацыю аб дагаворах аб міжнародным супрацоўніцтве ў навукова-тэхнічнай сферы, заключаных Рэспублікай Беларусь. Беларусь з'яўляецца ўдзельніцай Міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД на перыяд да 2030 года. Рэспубліка Беларусь заключыла таксама шэраг двухбаковых дагавораў аб супрацоўніцтве ў навукова-тэхнічнай сферы з рознымі краінамі і арганізацыямі.

У цэлым па рэспубліцы створана больш за 80 розных структур, якія працуюць у сферы інфармацыйнага, кансультацыйнага, арганізацыйнага і іншага забеспячэння інавацыйнай дзейнасці.

Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы

Беларускі інавацыйны фонд

Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы

Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь

Тэхнапарк "Карал" (Гомель)

Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021–2025 гады

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (ДКНТ)

Індустрыяльны парк «Вялікі камень»

Мінскі гарадскі тэхнапарк

Навукова-тэхналагічная асацыяцыя «Інфапарк»

Навукова-тэхналагічны парк БНТУ «Палітэхнік»

Навукова-тэхналагічны парк Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта

Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці

Рэспубліканскі цэнтр трансфера тэхналогій

Тэхналагічны парк Магілёў

AgroWeb Беларусь