Закрыть
image description
Балет «Анастасия» в Большом театре оперы и балета Беларуси. Фото театра
Балет «Анастасія» ў Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі. Фота тэатра
Ballet "Anastasia" in the Bolshoi Opera and Ballet Theater of Belarus. Theater Photo
image description
"Иоланта" в замке Радзивиллов. Фото А. Дидевича. БЕЛТА
"Іаланта" у замку Радзівілаў. Фота А. Дидевича. БЕЛТА
"Iolanta" in the Radziwill castle. Photo by A. Didevich. BELTA
image description
Балет «Анастасия» в Большом театре оперы и балета Беларуси. Фото театра
Балет «Анастасія» ў Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі. Фота тэатра
Ballet "Anastasia" in the Bolshoi Opera and Ballet Theater of Belarus. Theater Photo
image description
Национальный академический Большой театр оперы и балета Беларуси. Фото А. Стасевича. БЕЛТА
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі. Фота А. Стасевіча. БЕЛТА
Bolshoi Opera and Ballet Theater of Belarus. Photo by A. Stasevich. BELTA
image description
Cпектакль "Павлинка" в Национальном академическом театре им. Янки Купалы. Фото Е. Гараевой. БЕЛТА
Cпектакль "Паўлінка" ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Фота К. Гараевай. БЕЛТА
Performance "Paulinka" at the National Academic Theater named after Yanka Kupala. Photo by E. Garayeva. BELTA
image description
Гомельский областной драматический театр. Фото С. Холодилина. БЕЛТА
Гомельскі абласны драматычны тэатр. Фота С. Халадзіліна. БЕЛТА
Gomel Regional Drama Theater. Photo by S. Kholodilin. BELTA
image description
Cпектакль "Пинская шляхта" в Национальном академическом театре им. Янки Купалы. Фото Г. Жинкова. БЕЛТА
Cпектакль "Пінская шляхта" ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Фота Г. Жынкова. БЕЛТА
Performance "Pinsk gentry" at the National Academic Theater named after Yanka Kupala. Photo by G. Zhinkov. BELTA
image description
Национальный академический театр им. Янки Купалы. Фото Г. Жинкова. БЕЛТА
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Фота Г. Жынкова. БЕЛТА
National Academic Theater named after Yanka Kupala. Photo by G. Zhinkov. BELTA

Тэатральнае мастацтва

Вытокі беларускага тэатральнага мастацтва – у народных абрадах і гульнях, творчасці вандроўных акцёраў-скамарохаў. У ХVI ст. узнік лялечны тэатр батлейка. У XVI–XVIII стст. шырокае распаўсюджанне атрымаў школьны тэатр, у XVI–XX стст. – народная драма. У XVIII – 1-й палове XIX ст. у гарадах і маёнтках дзейнічалі магнацкія і сядзібныя тэатры.

Сярод іх асабліва шырокую вядомасць атрымалі Нясвіжскі і Слуцкі тэатры Радзівілаў, Шклоўскі тэатр Зорыча, Гродзенскі тэатр Тызенгаўза, Ружанскі тэатр Сапегаў, тэатры Чарнышова ў Магілёве і Чачэрску, Слонімскі тэатр Агінскага, Свіслацкі тэатр Тышкевіча. Шматлікія тэатры мелі балетна-оперныя і драматычныя трупы, аркестры, капэлы, тэатральныя будынкі з добра абсталяванай тэатральнай сцэнай. Пры тэатрах працавалі школы, у якіх рыхтавалі артыстаў (Гродзенская музычна-тэатральная школа Тызенгаўза, Слонімская балетная школа, Нясвіжская балетная школа, Слуцкая балетная школа і інш.).

З 1840-х гг. работу па стварэнні беларускага прафесійнага тэатра праводзіў паэт, драматург, тэатральны дзеяч В. Дунін-Марцінкевіч (1808–1884). У гэты перыяд ён напісаў лібрэта аперэт “Чарадзейная вада”, “Спаборніцтва музыкаў”, “Рэкруцкі яўрэйскі набор”. Намаганнямі В. Дуніна-Марцінкевіча быў створаны першы беларускі тэатральны калектыў, які ўвайшоў ў гісторыю беларускай культуры пад назвай “Драматургічны гурток Дуніна-Марцінкевіча”. Тэатр адкрыўся 9 лютага 1852 г. спектаклем “Сялянка” (пастаноўка В. Дуніна-Марцінкевіча, музыка С. Манюшкі, К. Кжыжаноўскага і інш.). Пастаноўка была вырашана ў жанры оперы, у ёй шырока выкарыстоўваліся арыі, дуэты, харавыя нумары, танцы.

Новы этап развіцця беларускага сцэнічнага мастацтва пачаўся ў XX ст. Яго падмурак закладваўся драматургіяй К. Каганца (1868–1918), Я. Купалы (1882–1942), Я. Коласа (1882–1956), К. Буйло (1893–1986), Л. Родзевіча (1895–1938) і інш. Шырокае распаўсюджванне атрымалі беларускія вечарынкі, якія садзейнічалі ўзнікненню прафесійнага тэатра. Вялікую ролю ў гэтым працэсе адыграла Першая беларуская трупа І. Буйніцкага (1861–1917). У 1920 г. Ф. Ждановіч (1884–1937) арганізаваў Беларускі тэатр (БДТ-1, цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы, У. Галубок   (1882–1937) – Трупу Галубка (пазней калектыў стаў называцца Беларускім трэцім дзяржаўным тэатрам – БДТ-3).

У 1926 г. у Віцебску пачаў работу Другі беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-2, цяпер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Я. Коласа. Значны ўклад у развіццё сцэнічнага мастацтва зрабіў драматург і рэжысёр Е. Міровіч (1878–1952). У 1930-я гг. найбольшых поспехаў тэатры дасягнулі ў пастаноўках п’ес, прысвечаных гістарычнаму мінуламу, на тэмы беларускага фальклору, класічнай драматургіі. Падзеяй стала пастаноўка ў БДТ-1 актуальнай сатырычнай камедыі “Хто смяецца апошнім” К. Крапівы (1896–1991). У 1944 г. там жа адбылася прэм’ера спектакля “Паўлінка” Я. Купалы. Пастаноўка з поспехам ідзе на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы і ў нашы дні.

Цяпер у Беларусі дзейнічаюць 28 дзяржаўных тэатраў, з іх 27 – сістэмы Міністэрства культуры (у іх ліку 2 музычныя, 18 драматычных, 7 лялечных), 1 – сістэмы Міністэрства абароны (Драматычны тэатр Беларускай арміі). Статус “нацыянальны” маюць 4 тэатры, звання “заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь” удастоены 10 тэатраў.

Прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкі “За духоўнае адраджэнне” (2015) быў адзначаны балет “Вітаўт” па твору А. Дударава ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета, музыку да якога напісаў сучасны беларускі кампазітар В. Кузняцоў (балетмайстар-пастаноўшчык Ю. Траян).

У рэспубліцы праводзяцца тэатральныя фестывалі і форумы, якія садзейнічаюць развіццю міжнароднага культурнага супрацоўніцтва. Сярод іх – міжнародны тэатральны фестываль “Белая Вежа” (г. Брэст), міжнародны тэатральны фестываль “Славянскія тэатральныя сустрэчы” (г. Гомель), міжнародны маладзёжны тэатральны форум “М.@rt.кантакт” (г. Магілёў), Беларускі міжнародны фестываль тэатраў лялек (г. Мінск), Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча (г. Бабруйск), Мінскі міжнародны калядны оперны форум, Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі (г. Віцебск). З 2011 г. праводзіцца рэспубліканскі конкурс "Нацыянальная тэатральная прэмія" Беларусі.

Дзейнасць тэатраў рэспублікі накіравана на захаванне лепшых традыцый нацыянальнага сцэнічнага мастацтва, актыўную папулярызацыю дасягненняў сусветнай класічнай і сучаснай тэатральнай культуры. Вядзецца актыўная гастрольная дзейнасць па краінах блізкага і далёкага замежжа.

Сярод найбольш цікавых спектакляў і прэм'ер апошніх гадоў:

у музычных тэатрах: мюзікл “Мая цудоўная лэдзі” (Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр); мюзікл-дэтэктыў “Джэк-патрашыцель” (Маладзёжны тэатр эстрады); оперы “Аіда” і “Рыгалета” Дж. Вердзі, “Багема” Дж. Пучыні, “Дзікае паляванне караля Стаха” У. Солтана, “Лятучы галандзец” Р. Вагнера, “Пікавая дама” П. Чайкоўскага, “Самсон і Даліла” К. Сен-Санса, “Фаўст” Ш. Гуна, “Царская нявеста” Н. Рымскага-Корсакава; балеты “Анастасія” і “Вітаўт” В. Кузняцова, “Ганна Карэніна” на музыку П. Чайкоўскага, “Жар-птушка” І. Стравінскага, “Канёк-Гарбунок” Р. Шчадрына, “Лаўрэнсія” А. Крэйна, “Маленькі прынц” Я. Глебава, “Стварэнне свету” А. Пятрова (Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета);

у драматычных тэатрах: “Метад” Ж. Гальсерана (Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр); “Кропкі на часовай восі” З. Багаслаўскага (Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі, Бабруйск); “Людзі на балоце” І. Мележа (Мазырскі драматычны тэатр імя Івана Мележа); “Паўлінка” Я. Купалы, “Вечар” і “Чорная панна Нясвіжа” А. Дударава, “Жаніцьба” М. Гогаля (Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы) (Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы);  “Трамвай «Жаданне»” Т. Уільямса, “Дачнікі” М. Горкага, “Крэйцарава саната” Л. Талстога, “Браты Карамазавы” Ф. Дастаеўскага, "Эдып" А. Мінчуковай (Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага); “Пінская шляхта” В. Дуніна-Марцінкевіча, “Вій” М. Садур (Палескі драматычны тэатр); “Бетон”, “Шлюб з ветрам” А. Карняга і К. Аверкавай (Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі); “Фальшывая нота” Д. Карона (Тэатр-студыя кінаакцёра пры кінастудыі “Беларусьфільм”);

у тэатрах лялек: “Запіскі юнага ўрача” М. Булгакава, “Калядная гісторыя” Ч. Дзікенса (Беларускі дзяржаўны тэатр лялек); “Лялькі Ціма Талера, або Прададзены смех” Д. Круса (Беларускі тэатр “Лялька”); “ФРО” А. Платонава (Брэсцкі абласны тэатр лялек); “Пліх і Плюх” В. Буша (Гомельскі дзяржаўны тэатр лялек); “Вялікі змей” М. Гуснёўскай, “Локіс” С. Кавалёва (Гродзенскі абласны тэатр лялек); “Кот у ботах” Г. Уладычынай, “Сёстры Грайі” Я. Карняга (Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка”, Маладзечна); “Самы маленькі самалёт на свеце” С. Залескай-Бень (Магілёўскі абласны тэатр лялек) і многія іншыя.

Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы:

Пералік дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь

Белая вежа, тэатральны фестываль  (г. Брэст)

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр 

Беларускі дзяржаўны акадэмiчны тэатр юнага гледача 

Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр 

Беларускі дзяржаўны тэатр лялек 

Беларускі міжнародны фестываль тэатраў лялек

Беларускі тэатр «Лялька» (г. Віцебск) 

Брэсцкі абласны тэатр лялек 

Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы 

Гомельскі абласны драматычны тэатр 

Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр 

Гомельскі тэатр лялек 

Гродзенскі абласны драматычны тэатр 

Гродзенскі абласны тэатр лялек 

Драматычны тэатр Беларускай арміі

Магілёўскі абласны драматычны тэатр 

Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча (г. Бабруйск) 

Магілёўскі абласны тэатр лялек

Мінскі абласны драматычны тэатр, Маладзечна

Мінскі міжнародны калядны оперны форум 

Музычны тэатр «Рада» 

Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь (Вялікі тэатр Беларусі) 

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага 

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа 

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы 

Новы драматычны тэатр г. Мінска 

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі

Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча (г. Бабруйск)

Славянскія тэатральныя сустрэчы, фестываль (г. Гомель)

Тэатр кінаакцёра

М@rt.kontakt, міжнародны маладзёжны тэатральны форум (г. Магілёў)