Закрыть
image description
Музей книги Национальной библиотеки Беларуси. Фото со страницы «Беларусь библиотечная»
Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Фота са старонкі «Беларусь бібліятэчная»
Book Museum of the National Library of Belarus. Photo from «The Belarus Library» page
image description
"Ночь музеев" в Национальном художественном музее Беларуси. Минск. Фото О. Манчук. БЕЛТА
Ноч музеяў у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Мінск. Фота А. Манчук. БЕЛТА
Museum Night at the National Art Museum of Belarus. Minsk. Photo by O. Manchuk. BELTA
image description
В музее-усадьбе И. Репина "Здравнево". Фото А. Хитрова. БЕЛТА
У музеі-сядзібе Ільі Рэпіна "Здраўнёва". Фота А. Хітрова. БЕЛТА
In the museum-estate of I. Repin "Zdravnevo". Photo by A. Khitrov. BELTA
image description
Национальный исторический музей Беларуси. Минск. Фото Н. Петрова. БЕЛТА
Нацыянальны гістарычны музей Беларусі. Мінск. Фота М. Пятрова. БЕЛТА
National Historical Museum of Belarus. Minsk. Photo by N. Petrov. BELTA
image description
Музей древнебелорусской культуры. Минск. Фото Н. Абложей. БЕЛТА
Музей старажытнабеларускай культуры. Мінск. Фота Н. Аблажэй. БЕЛТА
Museum of ancient Belarusian culture. Minsk. Photo by N. Ablozhey. BELTA
image description
Музей белорусского книгопечатания. Полоцк. Фото А. Хитрова.БЕЛТА
Музей беларускага кнігадрукавання. Полацк. Фота А. Хітрова. БЕЛТА
Museum of Belarusian printing. Polotsk. Photo by A. Khitrov. BELTA

Музеі Беларусі

Развіццё музейнай справы ў Беларусі ішло ў адпаведнасці з сусветнымі тэндэнцыямі. Першыя музейныя калекцыі збіраліся ў рэзідэнцыях буйных феадалаў, у манастырах, брацтвах і храмах. Найбольш значнымі прыватнымі музейнымі калекцыямі на тэрыторыі Беларусі ў XVI–XVIII стст. з’яўляліся калекцыі князёў Радзівілаў і Сапегаў – самых уплывовых магнатаў Вялікага Княства Літоўскага. На рубяжы XVIII–XIX стст. з’яўляюцца ўстановы музейнага тыпу пераважна ў вышэйшых і сярэдніх навучальных установах Полацка, Гродна, Горак і іншых гарадоў. Першы агульнадаступны музей на тэрыторыі ў той час Паўночна-Заходняга краю Расійскай імперыі, у склад якой уваходзіла Беларусь, адкрыўся ў Вільні ў 1856 г. Асноўныя калекцыі Віленскага музея старажытнасцей адлюстроўвалі матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў. У канцы XIX – пачатку XX ст. у Віцебску, Магілёве і Мінску былі арганізаваны царкоўна-археалагічныя музеі.

Пасля стварэння БССР у 1919 г. былі зроблены намаганні па адраджэнні музейнай дзейнасці. У 1920-х і 1-й палове 1930-х гг. у БССР ствараецца шырокая сетка музеяў, у якіх захоўваліся значныя гісторыка-культурныя каштоўнасці. Так, у Магілёўскім краязнаўчым музеі знаходзілася найважнейшая нацыянальная святыня – крыж Еўфрасінні Полацкай.

Другая сусветная вайна нанесла музейнай справе ў Беларусі незаменны ўрон. Многія гісторыка-культурныя каштоўнасці былі знішчаны. Большасць музеяў Беларусі былі разграблены гітлераўскімі акупантамі, частку каштоўных матэрыялаў удалося эвакуіраваць у глыб СССР, але захаванасць іх у перыяд вайны належным чынам не была забяспечана.

Пасля вызвалення Беларусі ў 1944 г. пачалася работа па зборы і сістэматызацыі музейных каштоўнасцей, якія ўдалося захаваць і вярнуць з эвакуацыі, аднаўленні музейнай сеткі. У 1970 г. у Беларусі было 48 дзяржаўных музеяў, у 1985 г. – 98, у 2002 г. – 135. У цяперашні час у сістэме Міністэрства культуры дзейнічаюць 152 дзяржаўныя музеі. Музейны фонд рэспублікі налічвае больш за 3 млн экспанатаў асноўнага фонду.

Вядучым музеем гістарычнага профілю ў краіне з’яўляецца Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь. Ён вядзе сваю гісторыю з пачатку XX ст., калі ў губернскім Мінску былі створаны першыя гарадскія музеі. У 2009 г. музей атрымаў сучасную назву. Гэта найбуйнейшы па колькасці экспанатаў музей Беларусі, у якім шырока прадстаўлена шматвяковая гісторыя краіны ад першабытнай эпохі і да сучаснасці. У яго фондах сабраны звыш 400 тыс. экспанатаў, размеркаваных па розных калекцыях (археалагічная, нумізматычная, калекцыі выяўленчага мастацтва, іканапісу, керамікі, кнігадрукавання і г.д.). Папулярныя таксама філіялы: Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, Музей прыроды і экалогіі, Музей гісторыі беларускага кіно.

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны быў створаны ў вызваленым ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Мінску 22 кастрычніка 1944 г. Тут сабрана найбагацейшая калекцыя ваенных рэліквій, а музейныя фонды налічваюць звыш 140 тыс. экспанатаў. Каштоўныя сведчанні перыяду Другой сусветнай вайны прывабліваюць у фонды музея многіх даследчыкаў з Беларусі, бліжняга і далёкага замежжа. У 2014 г. музей пераехаў у спецыяльна ўзведзены новы будынак каля абеліска "Горад-герой".

Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" – адно са знакавых месцаў Беларусі, сімвал савецкага супраціўлення ў час Другой сусветнай вайны. У яго склад у якасці структурных падраздзяленняў уваходзяць Музей абароны Брэсцкай крэпасці і Музей "5 форт". 22 чэрвеня 2014 г. у паўднёва-ўсходняй казарме цытадэлі Брэсцкай крэпасці адкрылася новая экспазіцыя "Музей вайны – тэрыторыя міру", аўтарскі калектыў якой па выніках 2014 г. адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва.

Сведчаннем пакутніцтва беларускага народа, які страціў у гады вайны кожнага трэцяга свайго жыхара, з'яўляецца Дзяржаўны мемарыяльны комплекс "Хатынь" (1969) з абноўленай у 2023 г. экспазіцыяй музея. Мемарыяльны комплекс створаны на месцы адной з больш як 9 тыс. вёсак, знішчаных разам з жыхарамі. Інфармацыя пра іх сабрана ў базе даных "Беларускія вёскі, спаленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны".

Сярод мастацкіх музеяў выключнае месца належыць Нацыянальнаму мастацкаму музею Рэспублікі Беларусь. Ён мае найбуйнейшы ў краіне збор (каля 30 тыс. экспанатаў) беларускага і замежнага выяўленчага мастацтва. Калекцыя беларускага мастацтва налічвае каля 20 тыс. твораў. Прадстаўляюць інтарэс таксама мастацкія зборы і некаторых іншых музеяў краіны: Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.В. Масленікава, Мастацкага музея ў Віцебску, Карціннай галерэі Г.Х. Вашчанкі ў Гомелі, Мастацкага музея імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі ў г. Бялынічы, Музея "Выратаваныя мастацкія каштоўнасці" ў Брэсце, Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава і інш. Бясцэнныя скарбы захоўваюцца ў Музеі старажытнай беларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандраты Крапівы.

Выключна цікавымі з’яўляюцца таксама мастацкія зборы Мемарыяльнага музея-майстэрні З.І. Азгура ў Мінску і Музея Марка Шагала ў Віцебску

Значнае месца сярод арыгінальных музеяў з непаўторнай экспазіцыйнай стылістыкай займаюць музеі-запаведнікі: Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік, Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе", Гомельскі палацава-паркавы ансамбль – адна з найстарэйшых музейных устаноў Беларусі, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж". У 2005 г. Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс быў унесены ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Яшчэ адзін унікальны помнік нацыянальнай культуры Беларусі – Замкавы комплекс "Мір" – уключаны ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА ў 2000 г.

Невычэрпную цікавасць выклікаюць у наведвальнікаў і гасцей нашай краіны музеі этнаграфічнага профілю: Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам; музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" – адзін з самых папулярных музеяў Беларусі, дзе наведвальнікі могуць не толькі атрымаць асалоду ад пагружэння ў беларускую гісторыю, але і выдатна адпачыць.

Літаратурным здабыткам краіны з’яўляюцца Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і яго філіялы: Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, Музей беларускага кнігадрукавання ў Полацку, музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і інш.

Да ліку цікавых для айчынных і замежных наведвальнікаў можна аднесці краязнаўчыя музеі розных рэгіёнаў краіны: Брэсцкі абласны краязнаўчы музей, Віцебскі абласны краязнаўчы музей, Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р. Раманава, Мінскі абласны краязнаўчы музей, Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей і інш.

Музеі Беларусі з’яўляюцца культурнымі цэнтрамі кожнага рэгіёна рэспублікі, скарбніцамі гістарычных і культурных каштоўнасцей.

Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы

Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны рэестр музеяў Рэспублікі Беларусь

Віртуальны тур па музеях Рэспублікі Беларусь

Гістарычныя музеі

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

Дзяржаўны мемарыяльны комплекс "Хатынь"


Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры

Музей-сядзіба М.К. Агінскага

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Мастацкія музеі


Карцінная галерэя Г.Х. Вашчанкі

Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.В. Масленікава

Мастацкі музей імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі ў г. Бялынічы


Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Этнаграфічныя музеі

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту


Музеі-запаведнікі, замкавыя комплексы

Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе"

Замкавы комплекс "Мір"

Лідскі гісторыка-мастацкі музей

Нацыянальны гісторыка-культурны запаведнік "Нясвіж" 

Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік

Краязнаўчыя музеі

Брэсцкі абласны краязнаўчы музей

Віцебскі абласны краязнаўчы музей





Літаратурныя музеі

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

Музей беларускага кнігадрукавання

Мемарыяльныя музеі

Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура

Музей Марка Шагала ў Віцебску