Закрыть
image description
Детский правовой сайт
Дзіцячы прававы сайт
Children's legal site
image description
В Национальном центре правовой информации Республики Беларусь. Фото с сайта
У Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Фота з сайта
In the National Center for Legal Information of the Republic of Belarus. Photo from the site

Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі

Пабудова інфармацыйнага грамадства ў Беларусі разглядаецца ў якасці адной з прыярытэтных задач нацыянальнага развіцця. Рэспубліка Беларусь здзейсніла рэальныя крокі ў напрамку ўкаранення інфармацыйных тэхналогій у прававую сферу, чым зрабіла даступнай публічную інфармацыю пра дзейнасць дзяржаўных органаў самаму шырокаму колу асоб.

У 2018 г.  спаўняецца 6 гадоў з дня пераходу на электроннае афіцыйнае апублікаванне. Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лютага 2012 г. № 3 «Аб некаторых пытаннях апублікавання і ўступлення ў сілу прававых актаў Рэспублікі Беларусь» у якасці адзінай крыніцы афіцыйнага апублікавання быў вызначаны Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь Pravo.by – асноўны дзяржаўны інфармацыйны рэсурс у вобласці права і прававой інфарматызацыі. 

Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (ДСПІ), створаная на аснове ўкаранення сучасных інфармацыйных тэхналогій у прававую сферу, гарантуе кожнаму чалавеку магчымасць рэалізацыі свайго неад’емнага права на атрыманне поўнай, дакладнай, афіцыйнай прававой інфармацыі.

Функцыянаванне і развіццё ДСПІ забяспечвае Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі  Рэспублікі Беларусь (НЦПІ), які з’яўляецца цэнтральнай дзяржаўнай навукова-практычнай установай у галіне прававой інфарматызацыі.  Сваю дзейнасць НЦПІ ажыццяўляе ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 1997 г. № 338  і Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 1998 г. № 524.

Праваднікамі дзяржаўнай палітыкі ў галіне прававой інфарматызацыі непасрэдна на месцах сталі створаныя ва ўсіх абласных цэнтрах і ў Мінску ў 1999 г. філіялы НЦПІ – рэгіянальныя цэнтры прававой інфармацыі (РЦПІ).

Усведамляючы неабходнасць наступнага развіцця дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі, павышэння прававой культуры грамадства і забеспячэння права грамадзян на атрыманне поўнай і дакладнай прававой інфармацыі, НЦПІ выступіў з ініцыятывай стварэння публічных цэнтраў прававой інфармацыі (ПЦПІ) як пунктаў свабоднага доступу грамадзян да афіцыйнай прававой інфармацыі на базе дзяржаўных публічных бібліятэк для забеспячэння фарміравання ў грамадзян прававых ведаў, навыкаў правамерных паводзін, паважлівага стаўлення да права, садзейнічання правядзенню мерапрыемстваў па прававой асвеце грамадзян.
 
Дзейнасць ПЦПІ з’яўляецца наглядным прыкладам рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў арганізацыі бесперашкоднага доступу грамадзянам да афіцыйнай, дакладнай і актуальнай прававой інфармацыі, развіцця дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі ў нашай краіне.

Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал

Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Прававы форум Беларусі

Дзіцячы прававы сайт